Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Музейны фэст у Століне разам з «Радзівіламі»

Святочнае мерапрыемства адбылося днямі ў парку «Манькавічы». Прычына правядзення – аб’яднанне адзначэння дзвюх дат: Міжнароднага дня музеяў і Еўрапескага дня паркаў.

Музейны фэст у Століне разам з «Радзівіламі»

Усё пачалося ля ўваходу ў парк «Манькавічы». Гасцей і жыхароў горада сустракалі ўдзельнікі гурта «Выцінанка» і… былыя ўладальнікі парку – князь Караль і княгіня Ізабэла Радзівіл. З'яўленне гістарычных асоб Столінскага раёна было цікавым, незвычайным. Князь і княгіня прывіталі прысутных, нагадалі аб гісторыі свайго роду, распавялі пра тое, як быў створаны парк. Іх аповяд працягнуў летапісец, галоўны захавальнік фондаў Столінскага раённага краязнаўчага музея Аляксей Вярэніч, які чакаў усіх на лавачцы адразу за варотамі парка. Працэсія на чале з князямі прайшлася па цэнтральнай дарожцы парка.

Бытавыя танцы і мясцовыя абрады паказалі творчыя калектывы СШ №2 г.Століна ля будынка Столінскага раённага краязнаўчага музея. Гэта абрад «Кумленне» ў выкананні ўзорнага ансамбля народнай песні «Весялінка» (мастацкі кіраўнік Тамара Дзенісовіч), самабытны альшанскі танец «Вянгерка» і «Асаўская полька» (з в.Асавая) ў выкананні малодшай і старэйшай груп узорнага ансамбля фальклорнага танца «Палескія плясуны» (мастацкі кіраўнік Іван Лёгкі). Музычнае суправаджэнне танцаў – ад ансамбля народнай музыкі «Вятліца» настаўнікаў гэтай жа школы. Прысутным прапанавалі патанцаваць. Тут жа размясцілася выстава творчых работ навучэнцаў мастацкага аддзялення Столінскай школы мастацтваў.

Музейны фэст у Століне разам з «Радзівіламі»

Музейны фэст у Століне разам з «Радзівіламі»

Музейны фэст у Століне разам з «Радзівіламі»

Дырэктар Столінскага раённага краязнаўчага музея Святлана Вярэніч запрасіла ўсіх у музей. У кожнай з залаў гасцей чакалі сюрпрызы. У зале прыроды для дзяцей правялі гульні Лесавічок, Кікімара і Вяснянка. У 1-ай зале гісторыі – зноў сустрэча з Каралем і Ізабэлай Радзівіл. На гэты раз у міні-спектаклі.

У 2-ой зале гісторыі – зале Вялікай Айчыннай вайны – супрацоўнікам музея Аляксандрам Марушка праведзены невялікі экскурс у часы вайны на Століншчыне. Тут жа адбылося знаёмства з былым дырэктарам музея Юрыем Мікалаевічам Камаровым, які ўнёс значны ўклад у збор гістарычных матэрыялаў пра падзеі перыяду вайны ў раёне.

У зале этнаграфіі ўсіх чакала дырэктар цэнтра ганчарства, што ў в.Гарадная Алімпіяда Дзмітрыеўна Леанавец. Дарэчы, спадніца на Алімпіядзе Леанавец – аўтэнтычная гараднянская. Пасля прывітальнага слова «каралевы ганчарнага круга» (як назвала яе Ірына Ляшкевіч) пачаўся канцэрт у выкананні вучняў Столінскай і Рэчыцкай школ мастацтва.

Музейны фэст у Століне разам з «Радзівіламі»

Музейны фэст у Століне разам з «Радзівіламі»

Музейны фэст у Століне разам з «Радзівіламі»

Наведалі свята ў парку «Манькавічы» і вядомы тэлерадыёжурналіст Уладзімір Субат, і нават замежныя госці. Так, Патрык Швайгер з ЗША, які гасцюе ў Івана Рыгоравіча Грышко, падзяліўся з карэспандэнтам Медыя-Палесся ўражаннямі не толькі ад самаго свята, але і ад наведвання Беларусі. Ён ў Століне ўжо другі раз. Беларускую прыроду назваў прыгожай, спадабаўся замежнаму госцю і парк «Манькавічы».

«Вельмі хвалявалася, што не будзе людзей на свяце: менавіта так можна вызначыць адносіны да музея і музейнай справы ў цэлым. Але па тым, што людзі прыйшлі, можна сцвярджаць, што ў грамадстве ёсць цікавасць да музея. Гэта яшчэ сведчыць і аб тым, што мы, супрацоўнікі музея, не дарма працуем. Музей – гэта твар горада, – падзялілася дырэктар Столінскага раённага краязнаўчага музея Святлана Паўлаўна Вярэніч. – Дарэчы, выступіць на нашым свяце было шмат жадаючых. Не падвяло і надвор'е: зрабіла і дзецям, і дарослым прыемны падарунак. Таму вялікі дзякуй усім, хто прыйшоў на наша свята».

Музейны фэст у Століне разам з «Радзівіламі»

Музейны фэст у Століне разам з «Радзівіламі»

Музейны фэст у Століне разам з «Радзівіламі»

Музейны фэст у Століне разам з «Радзівіламі»

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Столина

Житель Столинского района едва не сжег дом, пытаясь растопить печь бензином

Хотите узнать больше? Пострадавшего диагностировали в больницу с ожогами первой и второй степени.<br clear="all" /> 25

"Можно сказать, сработали удачно". Как прошел первый сезон круизного теплохода "Белая Русь"

Хотите узнать больше? "Изначально планировали больше ночных переходов, чтобы днем пассажиры могли довольствоваться насыщенной программой на берегу. Но, изучив мнение 34

В Пинском районе такси врезалось в отбойник

Хотите узнать больше? 57-летний житель Пинского района не учел погодные условия и неправильно выбрал скорость.<br clear="all" /> 24

Почти центнер контрабандного украинского сала обнаружили пограничники в Столинском районе

Хотите узнать больше? С поезда мешки были сброшены преднамеренно: для последующего скрытного перемещения и незаконной реализации без соответствующих документов и контроля 25

В Столинском районе судили женщину, которая до смерти избила любовницу мужа

Хотите узнать больше? Во время пикника обвиняемая отлучилась на некоторое время покормить скот, а когда вернулась, застала своего мужа в объятиях голой подруги.<br 29

Паромная переправа между Столинским и Лунинецким районами приостановит работу в конце ноября

Хотите узнать больше? Построенная по программе развития Припятского Полесья переправа начала работать 5 лет назад.
45

Купить живую сосну предлагает Полесский лесхоз

Хотите узнать больше? Стали известны цены на живые сосны из лесных угодий Полесского лесхоза, продажа которых начнётся с 23 декабря. Опыта реализации новогодних сосен у 1 861

Сети все возрасты покорны, или Первый компьютерный класс для пенсионеров в Столине

Хотите узнать больше? Первые ученики первого на Столинщине компьютерного класса для обучения людей пожилого возраста навыкам пользования компьютером посетили первое 1 446