Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Народны драматычны тэатр “Пагарынне”: таленту не займаць

Чарговае пацвярджэнне свайго звання Народным драматычным тэатрам “Пагарынне” адбылося 27 лютага. На сцэне Столінскага ГДК гледачам быў паказаны новы спектакль па п’есе Васіля Ткачова “Курорт для зяця”, прэм’ера якога адбылася 14 лютага.

Народны драматычны тэатр “Пагарынне”: таленту не займаць
Фота Н. Буткевіч

Калектыў з’яўляецца, удзельнікам І Усесаюзнага фестываля самадзейнай народнай творчасці на ВДНХ у Маскве, дыпламантам ІІ ступені ІІІ Рэспубліканскага фестывалю аматарскіх тэатраў “Тэатральныя скрыжаванні” (2004 г.), лаўрэатам шэрагу прэмій.

А усё пачалося з таго, што ў 1962 годзе па ініцыятыве Валянціна Аляксандравіча Іўковіча была створана агітбрыгада “Веснікі”. Як кажа Валянцін Іўковіч, стварэнне агітбрыгады абумоўлена тым часам і тымі абставінамі грамадскага жыцця, што склаліся ў канцы 50-х – пачатку 60-х гадоў мінулага стагоддзя. У 1974 годзе калектыў атрымаў ганаровае званне –
народны.

У 2006 - рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь народны агіттэатар “Веснікі” быў пераіменаваны ў Народны драматычны тэатр “Пагарынне”. “Назва “Пагарынне” была выбрана невыпадкова, – расказвае Валянцін Іўковіч. – Спачатку хацелася назваць яго Палескім драматычным тэатрам, але пінскія калегі апярэдзілі. Параіўшыся з паэтам-земляком Леанідам Дранько-Майсюком, якога я вельмі паважаю як чалавека, што з любоўю гаворыць пра родны край, тэатру была дадзена назва “Пагарынне”.

Народны драматычны тэатр “Пагарынне”: таленту не займаць

Валянцін Іўковіч кіраваў калектывам на працягу 50 гадоў. З мінулага года тэатрам кіруюць Іна Філановіч і Ніна Буткевіч.

Зараз калектыў тэатра складаецца з 10 удзельнікаў: Кацярына Сакалова, Віталь Калавур, Арцём Казакоў, Дзмітрый і Галіна Цярлецкія, Валянціна Стахавец, Валянціна Мароз, Таццяна Цупа, Ніна Лісавец, Андрэй Юнкевіч. Узрост удзельнікаў розны: самыя меншыя – вучань 11 класа і навучэнец Столінскага каледжа, а самы дарослы ўдзельнік знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

На сённяшні дзень у рэпертуары тэатра – навагодняя казка “Прыгоды Машы і Мядзведзя”, урывак са спектакля “Паўлінка” Я.Купалы, дзіцячая казка “Залатое кураня” С. Навуменкі і, канечне, “Курорт для зяця” В.Ткачова.

Як правіла, пастаноўкі адбываюцца на сцэне ГДК. Акрамя таго, артысты “Пагарыння” прымаюць удзел ва ўсіх гарадскіх святах, што ладзяцца аддзелам культуры. Касцюмы ў асноўным рыхтуюць самі, дэкарацыі ствараюцца тут жа, у ГДК.

Павіншуем “Пагарынне” з пацвярджэннем звання, пажадаем і далей радаваць гледача сваёй творчасцю!

Народны драматычны тэатр “Пагарынне”: таленту не займаць

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Столина

В Столинском районе тракторист лишился кисти

Хотите узнать больше? Травму мужчина получил, когда пытался очистить работающую дробилку.<br clear="all" /> 110

КГК нашел при строительстве в столице областных "Дожинок" нарушения на полмиллиона рублей

Хотите узнать больше? Использованные не по целевому назначению средства вернули в бюджет.<br clear="all" /> 49

В лобовом столкновении двух легковушек под Столином пострадали четыре человека

Хотите узнать больше? Авария произошла 27 декабря, около 10.10, на 2-м километре трассы Столин - Струга - Ольманы.<br clear="all" /> 134

Один уснул, второй сбежал. Подробности "дерзкого" нападения грабителей на 83-летнюю пенсионерку

Хотите узнать больше? Один из грабителей - тот, что был в маске из чулка, - упал и уснул. Второй пытался его разбудить. Но вместо сообщника проснулась хозяйка дома.<br 117

Главную елку Давид-Городка украсили детскими тапками и ведерками

Хотите узнать больше? Местные жители удивились новогодним украшениям на елке в центре города.<br clear="all" /> 151

В Столинском районе 85-летняя женщина отбилась от грабителей, которые ворвались к ней в дом

Хотите узнать больше? Нападавшие применили насилие, чтобы забрать у пенсионерки деньги, но жертва оказала активное сопротивление.<br clear="all" /> 120

В Пинске обсуждается строительство объездной дороги

Хотите узнать больше? Строительство дороги предусмотрено генеральным планом развития города.<br clear="all" /> 166

На Столинщине пенсионерка с подельницами украли с поля 3 т капусты. Почти всю успели продать

Хотите узнать больше? Следственный комитет возбудил уголовное дело за групповую кражу.<br clear="all" /> 195