Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

40 исковых заявлений о взыскании задолженности по кредитным договорам поступило в прокуратуру района в прошлом году

 40 исковых заявлений о взыскании задолженности по кредитным договорам поступило в прокуратуру района в прошлом году

У суд раёна ў мінулым годзе паступіла ад банкаў звыш 40 іскавых заяў аб спагнанні запазычанасці па крэдытных дагаворах. Акрамя таго, пракурорам раёна ў суд накіравана 12 іскавых заяў на суму каля 22 мільёнаў рублёў. Амаль у кожнай з разгледжаных судом спраў у якасці адказчыка, акрамя крэдытаатрымальніка, выступілі і паручыцелі, для якіх  удзел у судовым разборы і вынесенае рашэнне былі непрыемнымі сюрпрызамі. З МЭТАЙ забеспячэння вяртання выдадзенага крэдыту ў адпаведнасці з банкаўскім заканадаўствам і палажэннямі Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь банкі заключаюць дагаворы паручыцельства і з фізічнымі асобамі. Пры невыкананні ці неналежным выкананні даўжніком забяспечанага паручыцельствам абавязацельства паручыцель і даўжнік адказваюць перад крэдыторам салідарна. Гэта значыць, паручыцель адказвае перад банкам у тым жа аб’ёме, што і даўжнік, уключаючы выплату працэнтаў, штрафных санкцый, кампенсацыю судовых выдаткаў па спагнанні доўгу і іншых страт. Карацей кажучы, тое, што не пагасіў адзін, пагасіць іншы. Гэты тэзіс вельмі дакладна прапісваецца ў дагаворах паручыцельства. Такім чынам, афармляючы паручыцельства, банк атрымлівае дадатковыя гарантыі вяртання крэдыту і адначасова зніжае рызыку выдачы крэдыту несумленным кліентам. РЫЗЫКА паручыцеля, на жаль, вельмі вялікая. Яго роля пры крэдытаванні – несці такую ж адказнасць за вяртанне крэдыту, як і пазычальніка. Калі пазычальнік не хоча ці па нейкай непрадбачанай прычыне не можа гасіць крэдыт, то банк патрабуе вяртання крэдыту з працэнтамі ад паручыцеля. Праблемы ў паручыцеляў з’яўляюцца з-за іх жа нізкай фінансава-юрыдычнай граматнасці і наогул абыякавасці. Распаўсюджаны выпадкі, калі ў сілу дабраты душэўнай многія з нас даюць  паручыцельства па крэдыту малазнаёмаму чалавеку. А некаторыя паручыцелі расцэньваюць свой подпіс у дагаворы паручыцельства не толькі як праяўленне дабрыні і павагі да пазычальніка, але і простую фармальнасць. Маўляў, патрэбна ж выручыць чалавека! Праўда, пра вынікі такой паслугі мала хто задумваецца. І ў гэтым заключаецца асноўная памылка. Справа ў тым, што тыя, да каго звяртаюцца з падобнымі просьбамі, часта не разумеюць усіх наступстваў падпісання дагавора паручыцельства па чужым крэдыце. Для таго, каб аказаная паслуга не стала ў будучым вялікай непрыемнасцю, паручыцель павінен дакладна ведаць, што, ставячы подпіс пад чужым дагаворам аб крэдытаванні, ён фактычна прымае на сябе роўную з пазычальнікам адказнасць па пагашэнні крэдыту. Выступаць паручыцелем можна толькі ў тым выпадку, калі ёсць абсалютная ўпэўненасць у прыстойнасці і плацежаздольнасці пазычальніка альбо  фінансавы стан гаранта па выплаце крэдыту дазваляе пры неабходнасці пагасіць доўг за пазычальніка. НЕКАТОРЫЯ паручыцелі лічаць, што патрабаванне банка па аплаце доўгу можа ўзнікнуць толькі пасля таго, калі будзе зроблена ўсё магчымае для спагнання запазычанасці з пазычальніка. Але гэта не так. Здараюцца выпадкі, калі адзін чалавек практычна адначасова атрымлівае крэдыты ў розных банках і аб гэтым паведаміць паручыцелю чамусьці забывае… Як вынік — наяўнасць у судзе раёна выканаўчых вытворчасцей аб спагнанні запазычанасці па крэдытах. Напрыклад, у адносінах грамадзяніна Ч. заведзены выканаўчыя вытворчасці, спагнальнікамі па якіх выступаюць тры розныя банкі, а агульная сума спагнання перавышае 20 мільёнаў рублёў. У аналагічную сітуацыю трапіў і грамадзянін Я., які завінаваціў па пяці крэдытах чатыром розным банкам. Сума доўгу таксама перавышае 20 мільёнаў рублёў. З паручыцеляў гэтых даўжнікоў ужо спаганяецца сума доўгу. 11 мільёнаў рублёў спагнана з чатырох чалавек, якія паручаліся за аднаго свайго знаёмага, які… нечакана знік. ТОЛЬКІ дакладна прааналізаваўшы, ці зможаце ў крытычнай сітуацыі замяніць даўжніка, варта прымаць канчатковае рашэнне аб згодзе быць паручыцелем па крэдыту. Сяргей МЯШЭЧКА, старшы памочнік пракурора.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?
крэдыту прапаноў і пошуку партнёраў


Я французскага грамадзянства.
Я працаваў у полі золата з экс-прэзідэнтам Гвінеі
Канакры агонь Allassane Контэ.

Пасля маёй адстаўкі я трапіў у фінансавы сектар, які я падаеце
гатовы пацярпець, у прыватнасці, і больш ? 10.000 ? 20.000.000 па стаўцы ў памеры 3,5% гадавых.
Вось мае прапанова па фінансаванню вышэй:

- Іпатэка

- Гатовы на куплю аўтамабіля.

- Інвестыцыйны крэдыт

-Farm пазыкі

Гатовы да адукацыі дзяцей

Крэдыт на будаўніцтва гасцініц і гэтак далей. ...

Звярніце ўвагу, добра: я працую ў галіне здабычы карысных выкапняў (золата).
Мы таксама шукаем сур'ёзнага партнёра, які будзе нашым прадстаўніком у
краіны павінны выкарыстоўваць золата, таму што ў нас было 258 кг золата пылу, шахцёраў, якія
заўсёды давяраюць нам прадаваць золата.


  • #|
  • gael|
  • 18 сентябрь 2011, 21:05

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Пружан

В Пружанском районе МАЗ насмерть сбил велосипедиста

Хотите узнать больше? Велосипедист двигался по тротуару во встречном направлении и в непосредственной близости от автопоезда выехал на дорогу. 105

Свинокомплекс возле санатория Нацбанка строить не будут - чтобы не воняло

Хотите узнать больше? Принято решение изменить площадку для строительства свинокомплекса. Выбрано новое место, которое согласовано с облисполкомом. Оно находится на 92

"Шуму было!" Минчане перебрались в глубинку, чтобы выращивать редких змей - деревня возмутилась

Хотите узнать больше? Проблем с местными не возникало, пока метровая зеленая змея не сбежала из сельского серпентария к соседу в огород. В тот день спокойной и размеренной 346

Нужен дождь. Два района Брестской области ввели запрет на посещение лесов

Хотите узнать больше? Пожароопасная ситуация сохраняется на большей территории Брестчины. 436

"По прежней работе не скучаю, скучаю по зарплате". Как семья фермера из ЮАР укоренилась под Пружанами

Хотите узнать больше? В ЮАР, откуда он уехал 24 года назад, у Тайса была совершенно другая жизнь: большой дом, работа инженером в нефтеперерабатывающей компании, 288

У истока Мухавца в Пружанах отмечена гибель рыбы

Хотите узнать больше? По предварительным данным, во всех водоемах был пониженный уровень кислорода. 445

В Пружанах во время грозы ветер повалил около 20 деревьев, подтопило улицы

Хотите узнать больше? 31 июля в Пружанах выпало 21 мм осадков, что составляет 72% декадной нормы. 550

"Хочу, чтобы дети видели, что все зависит от нас". Как "борзая минчанка" делает Пружаны чуть лучше

Хотите узнать больше? В Пружанах история взаимоотношений властей и местных жителей делится на два периода: до появления в городе Виктории Оноховой-Журавлевой и после. 341