Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Лагішынскі зямельны бунт 1874-1876

Лагішынскі зямельны бунт 1874-1876

Першае пісьмовае ўпамінанне аб Лагішыне адносіцца да 1552 году, калі пасяленне згадваецца ў “Пісцовай кнізе Пінскага княства”, як “востраў на Лагішыншчыне” Берасцейскага ваяводства ВКЛ.

Мястэчка мела свой герб “Воўк на ласіных нагах” (гэты ж герб і зараз).

Кароль Уладзіслаў ІV у 1643 годзе дае мястэчку Лагішын Магдэбургскае права з усімі вольнасцямі, якімі карысталіся многія гарады ВКЛ. Граматай былі вызначаныя і зямельныя ўладанні мястэчка. Лагішынскія мяшчане ў вечным валоданні мелі пашы (землі тыя – пясок сярод балота) з невялікай платай у каралеўскую казну (дарэчы, гэты прывілей быў адным з нямногіх на тэрыторыі ВКЛ).

Аднак, ужо па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793) Лагішын быў пазбаўлены гарадскіх правоў. Зямлю, праўда, пакуль не кранулі. А праз амаль 30 гадоў, у 1828 годзе расійскія ўлады ўсё ж пацвердзілі зямельныя правы мяшчан, атрыманыя імі раней.

У гэты час у 400 дамах Лагішына пражывалі каля 2800 жыхароў. Дзейнічаў касцёл (пабудаваны яшчэ ў 1634). Пры ім была ўтвораная езуіцкая місія, пры якой узнік бясплатны шпіталь і аптэка. Меліся гандлёвыя рады. Ладзіліся 2 двухтыднёвыя гадавыя кірмашы.

Крыху пазней у Лагішыне была створаная і яўрэйская малітоўная школа.

У прыгарадзе дзейнічаў ветраны млын, працавала маслабойня, скураны цэх. Па Ясельдзе зімою і летам ездзілі да Гарадзішча. У Ясельдзе лавілі рыбу, у лясах збіралі грыбы і ягады, палявалі (дзічыны было шмат).

У верасні 1771 году праз Лагішын праходзіў Аляксандр Сувораў, як прыбыў у наш край па загадзе расейскай імператрыцы Кацярыны ІІ для падаўлення канфедэратаў. У гэты час Расея і Прусія выступілі з праектам ураўнання у правах хрысціян-некатолікаў з католікамі. Але гэтаму знайшліся праціўнікі, якія стварылі канфедэрацыю. Гэта не спадабалася Кацярыне ІІ і яна сілай свайго войска разграміла барскіх канфедэратаў, что садзейнічала першаму падзелу (1772) Рэчы Паспалітай.

У 1772 годзе ў Лагішыне пачалі будаваць Прачысценскую царкву (грэка-каталіцкую). Дарэчы, яна згарэла ў 1842 годзе, а на месцы пажарышча паставілі капліцу.

Пасля ІІІ падзелу Рэчы Паспалітай (1795) раптам 2260 жыхароў Лагішыну (з 2800) “прымаюць” праваслаўе. Дакладней, усё гэта было па змушэнню. А католікі, якія засталіся, упарта адстойваюць свае рэлігійныя традыцыі. Касцёл расейскія ўлады зачынілі толькі ў 1863 годзе, а дакладней, перадалі яго праваслаўнай царкве.

У апошняй чвэрці ХІХ стагоддзя Лагішын становіцца вядомы амаль ва ўсёй Расеі і замежжы ў сувязі з так званай “Лагішынскай справай”. Аб гэтым тады пісала і расейская і замежная прэса.

Памятаеце аб той зямельнай Грамаце, якую пазней пацвердзілі расейскія ўлады? І вось, у 1865 годзе менскі губернатар Токараў пры дапамозе начальніка менскай губернскай люстрацыйнай камісіі забіраюць лагішынскія пашы, а гэта 131 валока (2755 га), у казну. А праз амаль 10 гадоў было аддадзена распараджэнне, якое давала права губернатару Токараву “за заслугі” усе пашы выкупіць за 14 тысяч рублёў, з выплатай напрацягу 20 гадоў.

Аднак лагішынскія сяляне аддаваць зямлю ня збіраліся. Пачалі ва ўсе інстанцыі накіроўваць скаргі, у тым ліку і губернатару. Аднак адказу ня было. І толькі ў 1874 годзе ўлады паведамілі, што ў сувязі з рашэннем “справы”, зямлю яны чапаць ня меюць права. А тут і сеяць трэба! І ўборка не за гарамі! Узнікла незадаволенасць, якая перарасла ў насілле. Пралілася кроў.

Тады ўлады накіроўваюць у Лагішын з Пінска 50 супрацоўнікаў паліцыі, узброеных і на конях. Аднак яны ня здолелі ўціхамірыць бунт. Бунтавалі больш тысячы лагішынцаў.

Пачалося следства. Паведамілі губернатару Токараву.

У 1875 годзе Міністэрства унутраных спраў дасылае ў Лагішын генерала Лашкарова на чале двух батальёнаў пяхоты і сотняй казакоў.

З кроўю, але бунт задушылі. Тры дні усіх лагішынцаў білі розгамі. Пяць галоўных завадатараў этапам саслалі ў Сібір. 20 чалавек асудзілі на 12 год катаргі. Мяшчанам прысудзілі выплаціць у казну больш 5 тысяч рублёў кантрыбуцыі.

Аднак, мяшчане не здаюцца. Наймаюць адваката (акрамя гэтага, у мяшчан быў і пакравіцель, нехта Уладзіслаў Галенскі) і накіроўваюць скаргі ў Пецярбург. Было гэта ў 1875 годзе.

А 23 красавіка 1876 году купчая губернатара Токарава была адмененая і ўсе старажытныя правы лагішынцаў былі пацверджаныя.
Аднак пройдзе яшчэ не адзін год, пакуль з катаргі і Сібіры вернуцца завадатары бунту. Аднак і вінаватыя былі пакараныя: губернатар Токараў і генерал Лашкароў былі вызваленыя ад службы бяз права працы на дзяржаўнай службе. Лагішынцам вярнулі іх землі, выплаты ў казну і матэрыяльныя страты на вядзенне судовых спраў.

І гэтымі землямі лагішынцы карысталіся да сярэдзіны ХХ стагоддзя, да калектывізацыі.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Пинска

В Пинском районе сгорели 500 тонн соломы

Хотите узнать больше? В складе находилось 1000 тонн соломы - укос за 2018 год. 268

В Пинском районе - новый глава исполкома. Как его напутствовал президент?

Хотите узнать больше? 18 сентября Александр Лукашенко дал согласие на назначение Игоря Брилевича председателем Пинского райисполкома и рассмотрел ситуацию в Пинском районе. 230

"Был бы плохой, такое бы не творилось". Родители винят директора в побоях, а ученики его поддерживают

Хотите узнать больше? На прошлой неделе во дворе школы № 18 Пинска возник конфликт между директором и двумя мальчишками. Сейчас в деле разбирается милиция. 225

В Пинске мост срочно нуждается в ремонте - а другого пути в Украину нет. Что придумали?

Хотите узнать больше? Мосту через Пину в Пинске требуется ремонт. Трафик по нему вырос, а такая нагрузка проектным решением не предусмотрена. 2 180

В Гомеле задержали за вымогательство бывшего участника банды "морозовцев"

Хотите узнать больше? В свое время за участие в банде мужчина был приговорен к 11 годам лишения свободы, но в 2012 году условно досрочно вышел на свободу. И - совершил 275

В Пинском районе женщина провалилась в пятиметровый колодец

Хотите узнать больше? Сообщение от очевидца поступило спасателям 10 сентября в 2.24. Звонивший сообщил, что в колодце на территории заброшенного участка в деревне Оснежицы 91

Доход в 750 тысяч долларов задекларировал житель Пинска. Деньги пришли из-за границы

Хотите узнать больше? Житель Пинска задекларировал доход за прошлый год в размере 1 миллиона 457,7 тысячи рублей. Эти деньги он получил за границей. 348