Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Аліна Талай і Юрый Жыгамонт правялі спецыяльныя заняткі беларускай мовы і літаратуры для малодшых школьнікаў

Лёгкаатлетка Аліна Талай і тэлевядучы Юрый Жыгамонт сталі настаўнікамі беларускай мовы і правялі спецыяльныя ўрокі «Чытаем па-беларуску з velcom» у Пінску 5 кастрычніка. У гэты дзень незвычайныя заняткі прайшлі ў некалькіх сярэдніх школах горада.

 

Аліна Талай і Юрый Жыгамонт правялі спецыяльныя заняткі беларускай мовы і літаратуры для малодшых школьнікаў

Падчас урокаў Аліна Талай распавядала пра тое, чаму важна размаўляць на роднай мове і правяла інтэрактыўную гульню са школьнікамі на веданне спартыўных тэрмінаў. Нягледзячы на свой юны ўзрост, вучні актыўна дапаўнялі настаўнікаў на беларускай мове, распавядалі пра любімых пісьменнікаў Беларусі і чыталі вершы на памяць. 6 кастрычніка ўрокі сацыяльнага адукацыйна праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» пройдуць і ў Лунінцы. Ініцыятар праекта – кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 

«Я з радасцю далучылася да такога цікавага праекта, як «Чытаем па-беларуску з velcom». На самой справе вельмі займальна праводзіць ўрокі ў школах, назіраць за эмоцыямi дзяцей і настаўнікаў, бачыць іх жывую рэакцыю на праект і тое, што ён сапраўды ім цікавы. І немалаважна, што гэта ініцыятыва ужо ахоплівае ўсю Беларусь», – падзялілася ўражаннямі вядомая беларуская спартоўка Аліна Талай.

 Аліна Талай і Юрый Жыгамонт правялі спецыяльныя заняткі беларускай мовы і літаратуры для малодшых школьнікаў

«Я вельмі рады, што зноў магу сустракацца з маленькімі беларусамі ў рамках сацыяльнай ініцыятывы «Чытаем па-беларуску зvelcom». Гэтымі сустрэчамі я імкнуся данесці да дзяцей усю прыгажосць беларускай мовы, распавесці пра тое, як важна ведаць сваю гісторыю і памятаць свае карані. Таму вельмі знакава, што ў гэтым навучальным годзе праект пачаўся менавіта з Брэсцкай вобласці, дзе шмат месцаў з вялікай гісторыяй», – пракаментаваў вядомы беларускі акцёр, вядучы праграмы «Падарожжа дылетанта» Юрый Жыгамонт.

 

Аліна Талай і Юрый Жыгамонт правялі спецыяльныя заняткі беларускай мовы і літаратуры для малодшых школьнікаў

Галоўная задача сацыяльнай адукацыйнай ініцыятывы «Чытаем па-беларуску з velcom» – развіць цікавасць да роднай мовы і папулярызаваць чытанне на беларускай мове. Праграма урока адаптавана пад юны ўзрост удзельнікаў, таму ўключае ў сябе разнастайныя інтэрактыўныя гульні і дыялог, які па-новаму падае веды па мове і літаратуры. У пастаянны склад настаўнікаў уваходзяць вядомыя беларускія пісьменнікі і акцёры, такія як Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Юрый Жыгамонт, Алена Масла, Таццяна Сівец і Наталля Бучынская. Таксама ў ролі настаўнікаў беларускай мовы ў рамках праекта часта выступаюць вядомыя тэлевядучыя, спартоўцы і акцёры.

 

За год правядзення адукацыйнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» больш 8 000 малодшых школьнікаў прынялі ўдзел у праекце. Ініцыятыва па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры ўжо ахапіла Мінскую, Гомельскую і Брэсцкую вобласць. Наступнай займальныя ўрокі «Чытаем па-беларуску з velcom» прымуць школы Гродзенскай вобласці. Плануецца, што больш за 15 000 вучняў пачатковых класаў атрымаюць дадатковыя веды па беларускай мове, літаратуры і культуры.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Пинска

Российская сеть жестких дискаунтеров "Светофор" пришла в Пинск

Хотите узнать больше? Внутри торговый объект похож на склад, там нет витрин, товар выкладывается на поддонах и паллетах, вместо десятков холодильников - холодильная 6 232

Конфликт между директором пинской школы и родителями учеников дошел до суда

Хотите узнать больше? Конфликт между директором пинской школы и родителями двух учеников дошел до суда. Родные ребят подали иск на педагога. 318

В Пинске откроется супермаркет Eurospar

Хотите узнать больше? В супермаркете будет работать фудкорт, где покупателям предложат роллы, шаурму, лепешки, шаньгу и китайскую лапшу WOK. 1 359

Пинскому врачу, который не оказал помощь больному и тот умер, дали полтора года "домашней химии"

Хотите узнать больше? Во время ночного дежурства он без уважительных причин не оказал медицинской помощи доставленному в отделение больному. Пациент вскоре скончался. 140

Мэром Пинска стал бывший замминистра транспорта и коммуникаций

Хотите узнать больше? Ранее Иван Григорьевич Ребковец работал в должности заместителя министра транспорта и коммуникаций, на которую был назначен 31 августа 2018 года. 332