Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Лунінцы абралі галоўных Дзеда Мароза і Снягурку

На днях у Цэнтры дзіцячай творчасці падвялі вынікі конкурсу “Ёлка-фэст — 2014”. Пераможца прадставіць раён на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу.

У Лунінцы абралі галоўных Дзеда Мароза і Снягурку
Фото: ЦДТ

Нягледзячы на тое, что да зімы яшчэ больш месяца, Дзядам Марозам і Снягуркам з ўсяго раёна ужо зараз давялося дэманстраваць свае незвычайныя здольнасці.

Гледачы бачылі, як у руках Дзядоў Марозаў беларускія яблыкі ператвараліся ў экзатычныя фрукты, з меха замест падарункаў з’яўляліся касмічныя прышэльцы, і са столі ішоў каляровы снег. Да таго ж, сёлета некаторыя Дзяды Марозы і Снягуркі пакінулі свае рэзідэнцыі, паехалі на адпачынак у паўднёвыя краіны і не расталі.

Чараўніцтва чараўніцтвам, але журы на чале са старшынёй – метадыстам РНМК аддзела адукацыі спорта і турызма Валянцінай Богдан – разглядала канкурсантаў з усёй строгасцю: ўдзельнікам конкурсу неабходна было ў межах 10 хвілін прадставіць і сюжэтнае дэфіле, і гульнявую праграму, і творчы нумар.

Лепшымі Дзедам Марозам і Снягуркай аднагалосна прызналі Вячаслава Абрамчука (настаўніка тэхнічнай працы) і Алену Дуньчик (настаўніцу рускай мовы і літаратуры) з Язвінскай сярэдняй школы. Яны атрымаюць грашовую ўзнагароду ад аддзела адукацыі і будуць удзельнічаць у абласным этапе конкурсу.

У розных намінацыях журы адзначыла выступленне прадстаўнікоў Краснавольскай яслі-сад СШ, яслі-сад №3, №1, №10, №12, а таксама яслі-сад №8 г. Лунінца.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Лунинца

Хотела съездить за «догонкой». В Лунинце женщина угнала и разбила Audi

Хотите узнать больше? В отношении женщины следователи возбудили уголовное дело за угон.

В ночь на субботу в Лунинце на пожаре погиб пенсионер

Хотите узнать больше? Сотрудники МЧС выехали на пожар, который произошел в многоквартирном доме в центре Лунинца, где и обнаружили тело мужчины.