Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Праз полымя баёў…

…Квітнеючы сад недалёка ад сціплага дома ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Івана Дзенісюка ў в. Лепясы на яшчэ халодным ветрыку страчвае свае пяшчотныя пялёсткі, якія, нібыта снегам, пакрываюць зямлю. Кожная вясна для Івана Ніканавіча сімвалізуе не толькі абуджэнне прыроды, але і той далёкі шчаслівы майскі дзень, калі савецкі народ перамог у крывавай вайне з гітлераўцамі. З памяці не сціраюцца ваенныя падзеі… У верасні 1944 года ў складзе 33-й пяхотнай арміі I Беларускага фронта Іван Дзенісюк з вызваленчымі баямі прайшоў усю Польшчу.

Праз полымя баёў…

- У тыя часы я быў камандзірам кулямётнага разліку “Максім”, – успамінае ветэран. – Немцы аказвалі жорсткае супраціўленне, але мы няспынна крочылі на захад, вызваляючы розныя населеныя пункты.

Памятае ветэран і аперацыю ў Германіі. Полк 5 лютага 1945 года фарсіраваў Одэр. Па тонкім лёдзе салдаты невялікімі групамі перабіраліся цераз раку. На тым беразе ракі нашым прыйшлося цяжка. Яны атакавалі ворага пад няспынным агнём мінамётаў. А потым наляцела яшчэ і авіяцыя і “прасавала” іх з неба. Іван Ніканавіч атрымаў загад прыкрываць аднапалчан з кулямёта і не шкадаваць патронаў. І толькі ён выйшаў на сваю пазіцыю, уладкаваў  “Максім”, як з кустоў паказаліся фуражка нямецкага афіцэра і доўгі ствол пісталета “Люгер-Парабелум”. Гэта апошняе, што бачыў ветэран у той дзень. Куля моцна параніла яму галаву, і ён страціў прытомнасць…

Потым лячыўся ў шпіталях. І нягледзячы на тое, што па стане здароўя быў камісаваны з арміі, усё роўна вярнуўся на фронт і працягваў ваяваць у складзе чацвёртага кубана-казацкага кавалерыйскага корпуса. Перамогу ён сустрэў у Іране, дзе ахоўваў узбраенне, прадастаўленае саюзнікамі па праграме Ленд-Ліза. Усё сваё сумленнае жыццё ветэран працаваў у асноўным у сельскай гаспадарцы. У яго два сыны, унук і дзве праўнучкі.

Раман Мельнік.

Фота аўтара.

На здымку: Іван Дзенісюк.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Белорусская сельскохозяйственная академия приглашает 2017

Хотите узнать больше? АКАДЕМИЯ УСПЕШНЫХ ЛЮДЕЙ Для каждого человека  одной из важнейших проблем является выбор специальности, профессии, которая станет частью его жизни. 38

Прием граждан по вопросам социально-экономических интересов трудящихся

Хотите узнать больше? 25 мая 2017 года с 9.00 до 11.00 в административном здании ОАО «Радонежское» (д. Корчицы) будет проводиться приём граждан главным правовым 28

На территории Кобринского района с 22 по 26 мая 2017 года проводится специальное комплексное мероприятие «Безопасность»

Хотите узнать больше? На территории Кобринского района с 22 по 26 мая 2017 года проводится специальное комплексное мероприятие «Безопасность» с целью информирования 34

На Кобринщине проходит акция «Мой стиль жизни – жить без табака»

Хотите узнать больше? Жизнь без табака В рамках подготовки ко всемирному дню без табака, который ежегодно проводится 31 мая, на Кобринщине проходит акция «Мой стиль 36

Органам ЗАГС -100 лет

Хотите узнать больше? От метрик – до свидетельств В нынешнем году органы ЗАГС празднуют столетний юбилей, однако свое начало регистрация рождений, браков и  смертей 57

Семьи, согретые любовью

Хотите узнать больше? Семьи, согретые любовью Ежегодно в Кобринском районе отдел ЗАГС в преддверии Дня семьи организовывает семинар-учёбу для  председателей и управляющих 39

Борьба за звание «сильнейший»

Хотите узнать больше? Борьба за звание «сильнейший» Областную спартакиаду школьников по дзюдо встретила на прошлой неделе ГУ «Комплексная СДЮШОР Кобринского района». 8 43

Романтики в лукском лесу

Хотите узнать больше? Романтики в лукском лесу Вся прелесть турпоходов в том, что ты на время выпадаешь из информационного потока быстрой жизни и живешь в гармонии с 42