Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кабрынчане паўдзельнічалі ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі»

Раз ідэя, два ідэя!

14 снежня ў Брэсце прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі». У Брэсцкім навукова-тэхналагічным парку былі прадстаўлены 40 лепшых праектаў з розных рэгіёнаў Брэсцкай вобласці. Напярэдадні ўсе яны сталі пераможцамі рэгіянальных адбораў конкурсу, і іх аўтары сустрэліся, каб пабароцца за права прадстаўляць вобласць на заключным этапе ў Мінску.



У конкурсе, які праводзіць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сумесна з органамі ўлады, кобрынская моладзь таксама прымае ўдзел і выступае даволі плённа. У гэтым годзе Кобрыншчыну на абласным этапе прадстаўляла навучэнка гімназіі Кацярына Касынюк. Яна прэзентавала на выставе ідэй праект мемарыяла «Галгофа», які павінен стаць помнікам у гонар праваслаўных святынь нашага раёна, што зніклі, і атрымала сертыфікат удзельніка.

– Свае інавацыйныя распрацоўкі мы абаранялі перад экспертамі, якія ацэньвалі актуальнасць тэмы, практычную значнасць работ, а таксама інавацыйнасць у вырашэнні заяўленай праблемы і магчымасць яе рэалізацыі. Па выніках прэзентацыі экспертная рада вызначыла найбольш перспектыўныя праекты, якія прадставяць Брэсцкую вобласць на рэспубліканскай выставе «100 ідэй для Беларусі». Эксперты падкрэслілі, што наш праект мае вялікае рэгіянальнае значэнне і вельмі добра было б, каб на мясцовым узроўні знайшліся спонсары, якія дапамаглі б рэалізаваць гэтую ідэю, – адзначыла Кацярына.

–Удзел у конкурсе «100 ідэй для Беларусі» – справа адказная і ганаровая. Маладыя навукоўцы дэманструюць свае вынаходніцтвы ў сферах грамадскай, эканамічнай, тэхнічнай, сацыяльнай дзейнасці, атрымліваюць каштоўны вопыт абароны сваіх праектаў, вучацца адзін у аднаго, – расказвае першы сакратар Кобрынскага РК ГА «БРСМ» Марына Палявода, якая зацікаўлена ў тым, каб таленавітая моладзь Кобрыншчыны магла рэалізаваць свой творчы і інтэлектуальны патэнцыял у розных галінах.

Працоўная моладзь, студэнты, вучні прафесіянальных і агульнаадукацыйных устаноў з’яўляюцца носьбітамі інавацыйных ідэй для аховы здароўя, адукацыі, архітэктуры, энергазахавання, інфармацыйных, прамысловых тэхналогій, стартавай пляцоўкай для якіх можа стаць кожны этап усебеларускага конкурсу. Дарэчы, конкурсны адбор наступнага года стартуе ўжо ў сакавіку. Творчая моладзь – у пошуках ідэй.

Ганна КАЗАКОВА.

НА ЗДЫМКУ аўтара: сертыфікат Кацярыне Касынюк уручае галоўны инжынер ЗАТ «Брэсцкі навукова-тэхналагічны парк» Андрэй Грабеннікаў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Информация
Чтобы оставить комментарий - авторизуйтесь на сайте или зарегистрируйтесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Кінатэатр «ВЯСЁЛКА» запрашае на адзін з самых яркіх фільмаў мінулага «Оскара» – «Зялёная кніга», перакладзены на беларускую мову

Хотите узнать больше? Карціна рэжысёра Пітэра Фарэлі заваявала адразу тры прэміі «Оскар-2019» (у намінацыях «Найлепшы фільм», «Найлепшая мужчынская роля другога плана», 16

У ААТ “Батчы” поўным ходам ідзе сяўба зернебабовых.

Хотите узнать больше? Забяспечыць патрэбы жывёлагадоўлі Кобрыншчына працягвае сяўбу – пасля кароткага пахаладання аграрыі зноў актывізавалі работу на палях. Сур’ёзная 41

«Орнитологи» позвали на площадь, или Автомобилисты против… аккумуляторов

Хотите узнать больше? Построенный под Брестом завод «АйПауэр» планирует в марте выпустить первую партию аккумуляторов. Еще одно предприятие в свободной экономической зоне 28

Тео и Герман станут факелоносцами эстафеты огня II Европейских игр в Брестской области

Хотите узнать больше? Брестская область первой среди регионов Беларуси примет эстафету огня II Европейских игр «Пламя мира». Герман Титов Тео «Пламя мира» ... 34

У цэнтры увагі – работа з людзьмі

Хотите узнать больше? Аб’ектыўным барометрам мікраклімату ў грамадстве з’яўляецца давер паміж людзьмі і ўладай. Менавіта такая ключавая думка прагучала ў час выязной 37

Елизавета Гаврилюк и Дмитрий Жук удостоены диплома лауреата II степени на Международном фестивале-конкурсе творчества «Миллениум»

Хотите узнать больше? С 14 по 17 марта в г. Бресте прошел Международный фестиваль-конкурс творчества «Миллениум», который собрал участников из 37 городов Беларуси, России, 18

Кобринчане побывали на Сретенском православном вечере

Хотите узнать больше? По благословению Высокопреосвященнейшего Артемия, архиепископа Гродненского и Волковысского 17 февраля 2019 года в Гродно прошел Сретенский 57

Когда сыном можно гордиться

Хотите узнать больше? Любой женщине приятно получать подарки, особенно если это слова благодарности за воспитание своих детей. В преддверии празднования Дня женщин 8 45