Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На Кобрыншчыне ідзе барацьба за ўраджай

Масавая ўборка збожжавых ідзе ва ўсіх гаспадарках раёна. Па шэрагу паказчыкаў лідзіруе ААТ “Агра-Кобрынскае”, у якім ураджайнасць складае 52,5 цэнтнера з гектара, што з’яўляецца лепшым вынікам у раёне. З палёў прыбрана 363 гектары, ці больш за 60% збожжавых. Калі на палеткі не завітае дождж, то менш чым за тыдзень увесь ураджай будзе сабраны.



Усе тры камбайны “КЗС -12”, што ажыццяўляюць уборку збожжа, забяспечаны добра падрыхтаванымі кадрамі. Камбайнер Сяргей Жолах і яго памочнік Сцяпан Шугай, чый вынік ужо за 13 дзён уборкі складаў каля 600 тон збожжа, як і іншыя два экіпажы, задзейнічаны ў гэтыя дні на ўборцы трыцікале. Яны адзначылі, што пры спрыяльным надвор’і намалот мог бы складаць каля 100 тон у дзень, але дажджы значна перашкаджаюць.

Старанна на хлебнай ніве працуюць Станіслаў Гембаль і Віктар Лук’янюк. Браты Ілья і Дзмітрый Карпіны разам на камбайне другі сезон і спадзяюцца, што вынікі будуць не горшыя за леташнія. Аляксандр Нікіцюк і Вячаслаў Буракоў на “МАЗах” адвозяць сабраны ўраджай на збожжасушыльны комплекс, які абслугоўвае Аляксандр Кавалюк з сынам Аляксандрам. Збожжасушылка працуе кругласутачна. Пры добрым надвор’і туды трапляе каля 300 тон збожжа ў дзень. Высушана 1800 тон пшаніцы і трыцікале. Пра кожны кілаграм збожжа і кожны зжаты квадратны метр добра ведае эканаміст Надзея Арабка, якая вядзе статыстыку ў гаспадарцы і па графіку ажыццяўляе дзяжурства каля камбайнаў.

Мокрая вясна і спякота ў пачатку лета трохі падкарэкціравалі лічбы будучага ўраджаю. Аднак, як кажуць аграрыі, нічога выключнага не адбылося. У хлебаробаў кожны год па-свойму складаны: не засушыць, дык замарозіць. Засуха прыйшлася якраз на той час, калі набірала сілу яравая пшаніца. Вядома, што недахоп вільгаці дрэнна ўплывае на якасць калосся. Таму, па папярэдніх прагнозах, сёлета каравай гаспадаркі будзе тон на 800 лягчэйшым, чым у мінулым годзе. Разумеючы гэта, хлебаробы намагаюцца зменшыць страты якасцю працы.

– У час веснавой сяўбы былі выкананы ўсе тэхналагічныя рэгламенты. Станоўчы эфект дала таксама своечасовая апрацоўка раслін ад пустазелля, хвароб і шкоднікаў. Усе збожжавыя культуры атрымалі падкормку азотнымі ўгнаеннямі, – расказвае галоўны аграном Іван Гусак, дзякуючы дзейнасці якога ААТ “Агра-Кобрынскае” ў лідарах па ўраджайнасці.

Пільна сочаць у гаспадарцы і за якасцю ўборкі. Перад кожным выхадам у поле механізатары старанна аглядаюць свае агрэгаты, якія перад жнівом былі герметызаваныя і прайшлі кантроль. Яны робяць усё, каб у няпростых прыродных умовах атрымаць максімальную аддачу.

Жанна ЕЛІЗАРАВА.

На здымку аўтара: Ілья і Дзмітрый Карпіны, Сяргей Жолах і яго памочнік Сцяпан Шугай, галоўны эканаміст Надзея Арабка.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с

Новости Беларуси