Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Майстэрствам праслаўляючы Радзіму

Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж – месца, дзе рыхтуюць сапраўдных майстроў з “залатымі рукамі”. Аб гэтым выдатна сведчыць неверагодная колькасць разнастайных узнагарод, якія з году ў год заваёўваюць студэнты гэтай навучальнай установы на конкурсах самага рознага ўзроўню. Вяршыняй Алімпу з’яўляецца рэспубліканскі конкурс прафесіянальнага майстэрства “WorldSkills Belarus”.



У ганаровую кагорту лепшых з лепшых на вышэйшых этапах гэтага конкурсу навучэнцы каледжа, якія па сваім узроўні даўно выйшлі не толькі на рэспубліканскі, але і на сусветны ўзровень, уваходзілі ўжо двойчы. Так, у 2016 годзе ў кампетэнцыі “Сантэхніка і ацяпленне” залатым медалём быў узнагароджаны Андрэй Кірыковіч, сярэбраным – Арцём Рыжук. У мінулым годзе Андрэй Кірыковіч заваяваў дыплом 2-й ступені і сярэбраны медаль у міжнародным чэмпіянаце краін-членаў Еўразійскай прасторы ў рамках фіналу V Нацыянальнага чэмпіянату “Маладыя прафесіяналы WorldSkills Russia 2017”.

Сёлета змагацца за званне пераможцаў на рэспубліканскім этапе “WorldSkills Belarus” будуць адразу чацвёра юных талентаў з Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа. Аляксандр Сідлоўскі будзе абараняць гонар Кобрыншчыны ў кампетэнцыі “Цагляная кладка”, Андрэй Васюкевіч –“Сталярная справа”, Арцём Грыгарук – “Вытворчасць мэблі”. У пераможнай для кабрынчан кампетэнцыі “Сантэхніка і ацяпленне” сёлета каледж будзе прадстаўляць Максім Пратасюк.

Як адзначаюць самі юнакі, настрой на будучыя спаборніцтвы ў іх баявы – дзякуючы высокапрафесіянальнаму калектыву і выдатнай матэрыяльнай базе каледжа, яго навучэнцам падуладныя любыя сучасныя тэхналогіі і матэрыялы. Вялікія надзеі на сваіх “зорачак” ускладаюць і іх выкладчыкі. Будзем спадзявацца, што зусім хутка ў нас з’явіцца яшчэ адна добрая нагода для сустрэчы і, зразумела, для самых шчырых віншаванняў.

Дзмітрый БЯЛОЎ.

НА ЗДЫМКУ аўтара (злева направа): Максім Пратасюк, дырэктар Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа Аляксандр Юшчук, Андрэй Васюковіч, Арцём Грыгарук і Аляксандр Сідлоўскі.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Салодкі смак батчынскіх яблыкаў

Хотите узнать больше? Штогод у маі 150 га тэрыторыі сада ААТ “Батчы” становіцца вялізным бела-ружовым воблакам. Восенню яно ператвараецца ў духмянае яблыневае мора. Яблыкі 16

Проект «Молодая семья» действует на Кобринщине

Хотите узнать больше? Дважды в месяц по четвергам в городском отделе ЗАГС проходят уроки в школе молодой семьи, где тем, кто решил связать свою жизнь брачными узами, 17

Благотворительная ярмарка прямо сейчас проходит возле Дворца культуры

Хотите узнать больше? На ярмарке представлены работы Кобринских и Брестских ремесленников. Вырученные средства пойдут на лечение Киры Пунько и Давида Левонюка. ... 61

Новы сезон праекту “Школа маладога кіраўніка” сабраў 29 дзяцей.

Хотите узнать больше? “Школа” для лідараў Восьмы год пры падтрымцы Кобрынскага райвыканкама дзейнічае праект “Школа маладога кіраўніка”, куратарам якога з’яўляецца 37

Как удалось отладить работу по профилактике пожаров рассказывает председатель Тевельского сельского совета Инна Кузнецова.

Хотите узнать больше? Чтобы не было беды Работа Тевельского сельского исполкома по профилактике пожаров и гибели на них людей отмечается своей слаженностью. Как удалось 34

Индийский огурец-великан вырастила кобринская школьница

Хотите узнать больше? Третьеклассницу Ульяну Волкову огородником со стажем не назовёшь. Интерес к растениеводству – не более чем детское любопытство. Свой первый огород 57

Он больше не слышит голос мамы… Поможем Вове вернуть слух!

Хотите узнать больше? В полтора года Вова Холодцов потерял слух. Ранее веселый и жизнерадостный, малыш перестал слышать голоса родителей, перестал откликаться на зов, 73

Сельхозпредприятия района ведут уборку кукурузы

Хотите узнать больше? Все силы на уборку кукурузы Уборочная страда вышла на новый этап – сельхозпредприятия района ведут уборку кукурузы. В ОАО «Батчи» этой ценной 58