Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Жыві ў вяках, любы Кобрын! Пяшчотны паўднёвы ветрык і яркае ліпеньскае сонца, чыстыя вуліцы і прыгожыя фасады дамоў, шмат разнастайных кветак і шчаслівыя ўсмешкі маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак. …Менавіта ў такой гарманічнай і радаснай атмасферы з самай раніцы ў мінулую суботу Кобрын святкаваў 71-ю гадавіну  вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дзень горада. Прадстаўнікі ўлады, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, грамадскасць, моладзь і шматлікія госці ўзялі ўдзел у традыцыйным цырыманіяле ўскладання вянкоў і кветак  да абеліска Перамогі ў скверы Марозава. У чарговы раз была агучана слаўная гісторыя вызвалення нашага горада, якая навечна ўпісана ў летапіс Беларусі і будзе жыць у сэрцах многіх пакаленняў кабрынчан. Хвілінай маўчання былі ўшанаваны тыя героі, якія ў крывавых баях загінулі за свабоду і незалежнасць нашай краіны.
Кобрину 728 лет


А пасля ў райвыканкаме адбыўся ўрачысты прыём прадстаўнікоў афіцыйных дэлегацый з Расіі (Ліўны і Ціхарэцк), Украіны (г. Канеў і Ковельскі раён), Польшчы (Менджыжац-Падляскі і Бельск-Падляскі) і Германіі (Уэльцэн). Сардэчна вітаў дарагіх гасцей старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля, які падрабязна прэзентаваў патэнцыял Кобрыншчыны  ў эканамічнай, культурнай і бізнес-сферах, з задавальненнем адзначыў, што сяброўскія і пабрацімскія сувязі з суседзямі ўмацоўваюцца і развіваюцца. - Дзякуючы менавіта такому важнаму і шчыраму дыялогу закладваецца  новы этап стасункаў паміж дзяржавамі і народамі. Нас заўсёды яднала агульная гісторыя, – падкрэсліў Аляксандр Зазуля. У эксклюзіўным бліц-інтэрв’ю “КВ” кіраўнік дэлегацыі, сакратар г. Бельск-Падляскі Тамара Карыцка адзначыла, што нядаўна падпісаны дагавор аб узаемным супрацоўніцтве паміж Кобрынам і яе горадам абяцае даць свой плён. У межах адпаведнай Праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва паміж Польшчай і Беларуссю пад эгідай Еўрасаюза існуе шырокі спектр цікавых разнастайных праектаў, фінансаванне якіх мяркуецца за кошт грантаў. І такія мерапрыемствы, адзначыла Тамара Карыцка, можна планамерна ажыццяўляць разам. Прадстаўнік бізнес-эліты ўкраінскага Канева, уладальнік будаўнічай карпарацыі Алік Авяян таксама першы раз наведаў Кобрын. Ён паведаміў, што інвестыцыйны клімат Кобрыншчыны з’яўляецца вельмі прывабным для замежнага капіталу. Не выключана, што ў будучыні атрымаецца  наладзіць доўгатэрміновае супрацоўніцтва паміж нашым горадам і Каневам у гэтай сферы. Выказаў сваё захапленне Кобрынам і яго жыхарамі  намеснік бургамістра г. Менджыжац-Падляскі Гжэгаш Убік. Ён па-добраму зайздросціць такой колькасці кветкавых кампазіцый, адзначае, што кабрынчане вельмі гасцінныя і ветлівыя. Нашы кантакты, адзначыў польскі госць, будуць у хуткім часе абноўлены і абавязкова атрымаюць новы імпульс развіцця. Свае найлепшыя пажаданні выказаў у адрас мясцовых улад і кабрынчан каардынатар знешнеэканамічных сувязяў паміж Кобрынам і нямецкім Уэльцэнам Дзітэр Гох, які таксама бачыць у сяброўстве паміж двума гарадамі вялікія перспектывы. Пасля прадстаўнікі дэлегацый узялі удзел у знакавай падзеі ў лёсе Кобрына – адкрыцці сімвала гарадоў-пабрацімаў, які напярэдадні свята па ініцыятыве раённых улад устаноўлены насупраць будынка райвыканкама па вул. Суворава. Гэты аб’ект уяўляе сабой вялікую металічную калону са стылізаванымі паказальнікамі кіламетражу да адзінаццаці  гарадоў Польшчы, Малдовы, Германіі, Балгарыі, Швейцарыі, Расіі і Украіны.  Аляксандр Зазуля  з прывітальным словам звярнуўся да прысутных, выказаў упэўненасць у тым, што пабрацімскі рух  - гэта яркі і пераканаўчы прыклад народнай дыпламатыі, які вучыць салідарнасці і ўзаемаразуменню. Пад гучныя апладысменты была перарэзана традыцыйная стужка, а таксама было зроблена фота на добрую памяць з гасцямі Кобрына. Раман МЕЛЬНІК. Фота аўтара.
Кобрину 728 лет


Далі кнігам волю У Дзень горада ў Кобрыне адкрыцці прадоўжыліся. На чарзе была альтанка буккросінгу, якая з’явілася на вуліцы Суворава, побач з Палацам культуры. - У наш век інтэрнэту многія думаюць, што кніга страціла сваё прызначэнне, але гэта памылка. Задавальненне ад чытання кнігі не заменіць ні адзін камп’ютар. Я ўжо не кажу пра тыя рэдкія выданні, якіх проста няма на электронных носьбітах, – адзначыў у святочнай прамове старшыня Кобрынскага райвыканкама Аляксандр Зазуля. І вось чырвоная стужка перарэзана, і першыя наведвальнікі альтанкі пакінулі тут кнігі, якія цяпер сталі даступнымі шырокаму колу чытачоў. - Калі я быў у камандзіроўках, то бачыў аб’екты буккросінгу ў Осла, Стакгольме, Франкфурце-на-Одэры. Па форме яны былі разнастайныя. Недзе гэта аўтамабільны трэлер, недзе – драўляны альбо каменны павільён. Пасля ўбачанага задумаў зрабіць такое і ў Кобрыне, – прызнаўся галоўны ініцыятар буккросінгавага праекта ў нашым горадзе намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама Валянцін Трубчык. – Дызайн-праект быў выкананы спецыялістамі політэхнічнага каледжа, а непасрэдна саму альтанку вырабілі ў Кобрынскай ЖКГ. Альтанка буккросінгу цяпер даступная для чытачоў кожны дзень, яе дзверы будуць зачыняцца толькі на ноч. Гасцінна запрашаем! Ужо стала добрай традыцыяй, што ў вялікія гарадскія святы ў парку імя А. В. Суворава працуюць выставы прадукцыі кобрынскіх прадпрыемстваў. Вось і цяпер большасць з іх не засталася ўбаку і прадставіла кабрынчанам і гасцям горада свае вырабы, якія можна было набыць, а прадукцыю харчовай вытворчасці яшчэ і пакаштаваць. Адразу за кобрынскай вытворчасцю і гандлем размясціўся кірмаш рамёстваў. Традыцыйна на яго з’ехаліся не толькі кобрынскія майстры, але і іншагароднія. Далучыліся да рамеснікаў і гарадскія ўстановы адукацыі. А непадалёку ад іх гасцінна запрашалі наведвальнікаў імправізаваныя падворкі сельскіх Саветаў. На працягу дня ў парку працавалі атракцыёны, пункты гарачага харчавання і розныя гульнявыя праграмы. На алеях парку за пэўны кошт можно было заказаць і асабісты партрэт. А тыя, хто не баіцца вылучыцца з натоўпу, з задавальненнем падстаўлялі свае твары ўмелым рукам аквавізажыстаў. Працай і спевамі славім мірны Кобрын Асноўныя мерапрыемствы адбыліся ў амфітэатры. Спачатку ўвазе гледачоў быў прапанаваны невялічкі тэатралізаваны экскурс у гісторыю Кобрына. Затым усіх прысутных павітаў з Днём горада старшыня Кобрынскага райвыканкама Аляксандр Зазуля. Да віншаванняў далучыліся кіраўнікі дэлегацый гарадоў-пабрацімаў. Як знак дабрабыту і міру ім былі ўручаны духмяныя караваі. Нарэшце пачалася прыемная місія ўзнагароджання лепшых працаўнікоў, спартсменаў і вучняў Кобрына. Ушанавалі таксама мнагадзетную сям’ю, у якой вясной гэтага года нарадзіліся трайняты. Цяпер у Генадзя і Галіны Максімовіч 9 дзяцей. Узнагароды атрымалі і тыя, хто асабліва клапоціцца пра прыгажосць свайго жылля. Прадоўжылася імпрэза святочным канцэртам з удзелам мясцовых і замежных артыстаў. Завяршыўся першы дзень свята прыгожым феерверкам. Спартыўныя спаборніцтвы ў гонар горада Аматары спорту адзначылі Дзень горада па-свойму – спаборніцтвамі. На стадыёне “Юнацтва” сабраліся футбалісты і тэнісісты, а ў КСДЮШАР – валейбалісты. Футбол атрымаўся міжнародным: да трох кобрынскіх каманд далучыліся дзве ўкраінскія. У напружанай барацьбе перамагла каманда ветэранаў Кобрынскага раёна. Пагуляць у тэніс прыехалі ажно 9 каманд, прычым 5 з іх – з Брэста, а адна – з Маларыты. Перамогу з рук кабрынчан літаральна ракеткамі выбілі брэсцкія спартсмены. А ў вайлейболе лепшай стала каманда Кобрынскага хлебазавода. Упершыню ў парку прайшлі спаборніцтвы лыжаролераў, у якіх удзельнічалі і дзеці, і дарослыя. Таму пераможцы ў новым незвычайным спорце вызначаліся па трох узроставых катэгорыях. Наталля НІЖНІК. Фота аўтара.
Кобрину 728 лет

Чароўны свет дзяцінства Не менш насычаным для кабрынчан быў другі дзень святкавання Дня горада.  У парку імя А.В. Суворава ён прайшоў пад эгідай сямейна-забаўляльнага свята дзяцінства “Канікулы”. Шэраг мерапрыемстваў для маленькіх кабрынчан арганізавалі супрацоўнікі парку, Кобрынскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. “Цуды сваімі рукамі” У свет дзіцячых фантазій акунула наведвальнікаў выстава цацак-самаробак “Цуды сваімі рукамі”, падрыхтаваная выхаванцамі дзіцячых садоў. Казачныя персанажы, разнастайныя прысмакі і шмат іншых прадметаў выканалі ў тэхніцы цестапластыкі выхаванцы ясляў-сада № 16. Выхаванцы ясляў-сада № 2 аддалі перавагу вырабу лялек з  падручнага матэрыялу і цацак для ўпрыгажэння інтэр’еру. Вязаныя цацкі шырока прадставілі выхаванцы ясляў-сада № 3. Цэлую калекцыю сувеніраў з бісеру прадставілі ўвазе грамадскасці дзеці пятнаццатага сада. Пазнавальным было знаёмства з экспанатамі дзевятнаццатага сада, асноўную частку з якіх склалі лялькі-абярэгі. Шмат цікавых экспанатаў было прадстаўлена і іншымі дашкольнымі ўстановамі. Назва выставы цалкам адпавядала яе зместу: дзіцячыя работы былі сапраўдным цудам чалавечых магчымасцяў. “Свята дзяцінства” Выхаванцы дзіцячых садкоў горада да таго ж добрыя спартсмены. Таму пацвярджэнне – іх удзел у “Свяце дзяцінства”, спаборніцтве на званне лепшага па моцы і трываласці. За тытул пераможцаў змагаліся дванаццаць каманд, у складзе якіх – бацькі і дзеці практычна кожнай з дашкольных устаноў Кобрына.  Цікавай была конкурсная праграма, прысвечаная святкаванню Дня горада. А нядзельны “салют” у выкананні маленькіх кабрынчан у час фінальнай эстафеты  атрымаўся не горшым за суботні. Перамагла дружба. Усім удзельнікам спаборніцтва былі ўручаны падарункі ад СТАА “ВП Палессе”. “Цацкі з рук у рукі” Вялікую цікавасць у малых выклікаў  дзіцячы кірмаш па абмене цацкамі. Як адзначыла старшы адміністратар ДЗЦ “Кеша” Вера Пойта, мерапрыемства такога характару яны арганізоўваюць ужо другі год. Дзеці, якія прынеслі цацкі з дому, станавіліся ў круг і па ўмоўным жэрабю круцілі барабан. Лічба, якая выпадала на ім, вызначала нумар цацкі для абмену.
Кобрину 728 лет

“Юныя дараванні” Асалоду і задавальненне  адчулі наведвальнікі парку ў час канцэрта з удзелам творчых калектываў Кобрынскага РЦДТ. Праграма была падрыхтавана самымі юнымі яго выхаванцамі – дзецьмі ўзроставай катэгорыі ад 5 да 12 гадоў. Пранікнёна гучалі са сцэны словы вядучай – словы прызнання ў любві роднаму гораду, бязмернага шчасця за магчымасць гадаваць дзяцей пад яго мірным небам. Людміла ДУБІНА. Фота аўтара.
Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет


Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет


Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет


Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет


Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет


Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет


Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет


Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет


Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет


Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет


Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет


Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет


Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет


Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет


Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет


Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет


Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет

Кобрину 728 лет


Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

24-25 ИЮНЯ В ОБЛАСТИ ПРОЙДУТ МЕРОПРИЯТИЯ, ПОСВЯЩЕННЫХ ПРАЗДНОВАНИЮ ДНЯ МОЛОДЕЖИ

Хотите узнать больше? 24 июня 2017 года г. Кобрин, пл.Ленина проводится велофестиваль «Viva, Ровар – 2017». 9.00 — 10.00 – сбор участников на пл.Ленина; 10.00 – 10.20 – 276

На территории Кобринского района прошёл основной этап специальных операций по незаконной миграции

Хотите узнать больше? Нелегал-2017 На территории Кобринского района прошёл основной этап оперативно-профилактических мероприятий и специальных операций по 209

С 22 по 26 июня 2017 года проводятся мероприятия по предупреждению ДТП с участием мототранспорта

Хотите узнать больше? На территории республики с 22 по 26 июня 2017 года проводятся мероприятия по предупреждению ДТП с участием мототранспорта Анализ оперативной 178

С 26 по 30 июня 2017 года проводится республиканская профилактическая акция «Безопасный переход»

Хотите узнать больше? На территории республики с 26 по 30 июня 2017 года проводится республиканская профилактическая акция «Безопасный переход» Напоминаем, что одним из 193

Александр Радьков: «Белая Русь» — интегрирующая общественная сила»

Хотите узнать больше? Аляксандр РАДЗЬКОЎ: «Белая Русь» — інтэгруючая грамадская сіла» У мінулую пятніцу горад над Бугам прымаў дэлегатаў справаздачна-выбарчай 181

с 20 по 24 июня 2017 года проводится комплексное мероприятие «Пассажир»

Хотите узнать больше? В целях обеспечения общественного порядка, личной и имущественной безопасности граждан в поездах региональных линий, на железнодорожных станциях и 132

Сотрудница букмекерской конторы в Кобрине присвоила более Br920

Хотите узнать больше? Сотрудница букмекерской конторы в Кобрине присвоила более Br920 В Кобрине сотрудница букмекерской конторы присвоила более Br920, сообщил БЕЛТА 248

Новые площадки появились в Бресте, Барановичах, Кобрине и Пинске

Хотите узнать больше? Завод по выпуску термоизоляционных покрытий для холодильного оборудования строят в Бресте В свободной экономической зоне «Брест» ведется 199