Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кобринчанка Нина Якубец всю жизнь служила людям

Кобринчанка Нина Якубец всю жизнь служила людям

Не прайшло і чвэрці гадзіны пасля нашай размовы з Нінай Васільеўнай Якубец, як раптам яна пателефанавала ў рэдакцыю і ўсхваляваным голасам загаварыла: “Вы ж толькі абавязкова адзначце, што амаль усё ў гэтым жыцці я рабіла і дасягала разам з іншымі людзьмі. З вельмі добрымі людзьмі, якія заўсёды былі побач”. Голас Ніны Васільеўны дрыжаў. Яна сапраўды была вельмі расчуленай. А мне падумалася: нават і сёння гэта незвычайная жанчына па-ранейшаму ставіцца да ўсяго адказна, перажывае і аналізуе кожнае слова. І хоць у Бібліі сказана, што напачатку было Слова, мы ж пачнем крыху з іншага…
“У вёсачцы Стрыі вырасла я, дзяўчынка…” Пачнем з таго, что ў Кобрын Ніна Якубец вярнулася ў 1979 годзе. Вярнулася з Баранавіч, дзе пасля заканчэння Вышэйшай партыйнай школы працавала сакратаром гаркама камуністычнай партыі. Дзе выйшла замуж і нарадзіла двух хлопчыкаў-блізнятак. Родныя ж карані самой Ніны Васільеўны на кобрынскай зямлі, у вёсцы Стрыі. Тут прайшло дзяцінства, потым была школа, дзе яна, завадатарка і актывістка, з імпэтам акунулася ў грамадскае жыццё: спачатку была атраднай піянерскай важатай, потым аддалася без вынятку камсамольскай дзейнасці. …І вось у канцы 70-х зноў вярнулася ў родныя мясціны. Такая была празаічная воля лёсу: маленькія дзеці сталі моцна хварэць, і маці Ніны, Ксенія Уладзіміраўна, паклікала маладую сям’ю да сябе. Яно сапраўды так: дома заўсёды лягчэй. “Запавет адзіны: шануй чалавечае ў сабе” Але ці сапраўды было лягчэй тут, дзе, як гаворыцца, і сцены дапамагаюць? Даводзіцца іншым разам чытаць: камуністы толькі й рабілі, што, прыкрываючыся партбілетамі і высокімі словамі, ладзілі кар’еры ды будавалі ўласны дабрабыт. Будзем аб’ектыўнымі: было і такое. Але для многіх з іх “Маральны кодэкс будаўніка камунізму” быў зборам запаветаў, па якіх звяралі і звяраюць сваё жыццё тыя, хто шануе ўсё Божае і чалавечае ў сабе. Таму і для Ніны Васільеўны гэты кодэкс быў не пустым гукам. Ні ў першыя месяцы і гады дзейнасці ў Кобрыне, калі яна была сакратаром гаркама партыі, ні потым, калі заняла пасаду сакратара гарвыканкама. І, займаючы гэтыя пасады, будучы старшынёй райкама прафсаюзаў дзяржаўных устаноў, яна  актыўна вяла дзейнасць па арганізацыі жаночых саветаў на прадпрыемствах і ў арганізацыях. І дзе б ні была Ніна Якубец, заўсёды памятала: яна заклікана не проста выконваць чарговыя абавязкі, а па-сапраўднаму служыць людзям. Простым людзям, жыхарам Кобрыншчыны, клопаты якіх яна, сама жанчына, маці, ведала як свае ўласныя. “Калі вы мне не дапаможаце, то ўжо не дапаможа ніхто!..” - З такімі словамі часта прыходзілі да мяне жанчыны! – усміхаецца Ніна Васільеўна, калі мы размаўляем з ёю. – У тыя гады як было? Не кожная беспартыйная жанчына магла прыйсці са сваімі скаргамі ды праблемамі ў гаркам партыі. А ў жаночы савет ішлі. Хто з чым: хто паскардзіцца на нявернага мужа, хто з кватэрным пытаннем, хто з клопатам аб дзецях… І адмахнуцца, схаваць пытанне “пад сукно” – гэта і людзей, і саму сябе не паважаць. Ніна Васільеўна ўспамінае, як да яе прыйшла на прыём жанчына са швейнай фабрыкі перад самымі родамі, яна чакала блізнят. Гаспадыня ж кватэры, якую ў той час здымала сям’я, папярэдзіла: як толькі народзяцца дзеці, кватаранты павінны з’ехаць. І вось Ніна Васільеўна літаральна ў той жа дзень кінулася вырашаць пытанне. Падключыла тагачаснае кіраўніцтва фабрыкі, старшыню гарвыканкама Аляксея Алехніка, разам сталі шукаць і разглядаць розныя варыянты. І ў дзень, калі ў сям’і нарадзілася… тройня (“І сёння памятаю, як іх зваць – Аляксей, Аляксандр і Анатоль”, – заўважае Ніна Васільеўна), ім была выдзелена аднапакаёвая кватэра па вул. Піянерскай. “Яшчэ сама бегала паказваць маладой маме, яе дзетак закручваць у пялёнкі, як мыць іх, апранаць”, – не зыходзіць з вуснаў Ніны Якубец добрая ўсмешка. “Мае дзеці не ведалі, што такое ўчарашні суп…” Усе гэтыя “хітрыя прамудрасці” яна выдатна ведала дзякуючы сваім дзеткам. Па-ранейшаму хваравітыя, яны, аднак, штодзённа і штогадзінна адчувалі бацькоўскі клопат. А калі ў дні найвышэйшай загружанасці прыглядаць за імі не паспявала сама Ніна Васільеўна, пяшчоту і цяпло ўнукам дарыла яе маці, Ксенія Уладзіміраўна. Ніякіх разагрэтых супоў ці каш – гатавала ўсё толькі самае смачнае, свежае, з печы. …Пайшла з жыцця Ксенія Уладзіміраўна на 88-м годзе, калі хлопцы, залатыя медалісты пасля школы, ужо заканчвалі свае ўніверсітэты. “Мае кавуны такія ж салодкія, як пах валаскоў унучкі…” Так беглі дні за месяцамі, месяцы за гадамі. З партыйнай і грамадскай работай, падрыхтоўкай новых кадраў, станаўленнем новых жаночых саветаў, камсамольскіх і прафсаюзных радоў. Але час бярэ сваё. І калі надышоў момант ісці на заслужаны адпачынак, Ніна Васільеўна сустрэла гэты дзень годна. Хоць шчыра прызнаецца: былі хвіліны перажыванняў, пераацэнкі свайго новага статусу ў жыцці. Ды вірлівая штодзённасць не дала сумаваць. З часам нарадзіліся ўнукі – сёння іх чацвёра: тры дзяўчынкі і хлопчык. Самая маленькая – пястушка Варвара, ёй адзін год і дзесяць месяцаў. Патрабаваў і патрабуе догляду бацькоўскі дом ў в. Брылёва – сёння тут на 30 сотках зямлі ў Ніны Якубец свая гаспадарка. Прычым не толькі з традыцыйнымі агуркамі ды морквай, а нават з чырвонымі кавунамі. Жанчына шые, вяжа, у вольны час можа зачытацца цікавай кнігай. - Урэшце, які вольны час?! – у вачах Ніны Васільеўны гуляюць вясёлыя іскрынкі. – Часу ўвогуле ні на што не хапае! Галоўнае, па-ранейшаму ёсць сэнс жыцця, ёсць запоўненасць. Унукамі, заняткамі, думкамі, людзьмі. …Людзьмі, якія заўсёды з Нінай Васільеўнай побач і без якіх яна сябе не ўяўляе. Ігар СІДАРУК. Фота аўтара
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

24-25 ИЮНЯ В ОБЛАСТИ ПРОЙДУТ МЕРОПРИЯТИЯ, ПОСВЯЩЕННЫХ ПРАЗДНОВАНИЮ ДНЯ МОЛОДЕЖИ

Хотите узнать больше? 24 июня 2017 года г. Кобрин, пл.Ленина проводится велофестиваль «Viva, Ровар – 2017». 9.00 — 10.00 – сбор участников на пл.Ленина; 10.00 – 10.20 – 322

На территории Кобринского района прошёл основной этап специальных операций по незаконной миграции

Хотите узнать больше? Нелегал-2017 На территории Кобринского района прошёл основной этап оперативно-профилактических мероприятий и специальных операций по 268

С 22 по 26 июня 2017 года проводятся мероприятия по предупреждению ДТП с участием мототранспорта

Хотите узнать больше? На территории республики с 22 по 26 июня 2017 года проводятся мероприятия по предупреждению ДТП с участием мототранспорта Анализ оперативной 222

С 26 по 30 июня 2017 года проводится республиканская профилактическая акция «Безопасный переход»

Хотите узнать больше? На территории республики с 26 по 30 июня 2017 года проводится республиканская профилактическая акция «Безопасный переход» Напоминаем, что одним из 237

Александр Радьков: «Белая Русь» — интегрирующая общественная сила»

Хотите узнать больше? Аляксандр РАДЗЬКОЎ: «Белая Русь» — інтэгруючая грамадская сіла» У мінулую пятніцу горад над Бугам прымаў дэлегатаў справаздачна-выбарчай 222

с 20 по 24 июня 2017 года проводится комплексное мероприятие «Пассажир»

Хотите узнать больше? В целях обеспечения общественного порядка, личной и имущественной безопасности граждан в поездах региональных линий, на железнодорожных станциях и 162

Сотрудница букмекерской конторы в Кобрине присвоила более Br920

Хотите узнать больше? Сотрудница букмекерской конторы в Кобрине присвоила более Br920 В Кобрине сотрудница букмекерской конторы присвоила более Br920, сообщил БЕЛТА 296

Новые площадки появились в Бресте, Барановичах, Кобрине и Пинске

Хотите узнать больше? Завод по выпуску термоизоляционных покрытий для холодильного оборудования строят в Бресте В свободной экономической зоне «Брест» ведется 259