Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В деревне Леликово Кобринского района открылся по новому адресу ФАП

В деревне Леликово Кобринского района открылся по новому адресу ФАП


Адметнай падзеяй для жыхароў вёскі Лелікава завяршыўся 2014 год. 29 снежня па новым адрасе адкрыў дзверы сваім пацыентам фельчарска-акушэрскі пункт. У будынку, дзе зараз будзе аказвацца медыцынская дапамога вяскоўцам, два месяцы ішлі рамонтныя работы, якія выконваліся работнікамі філіяла “Будтрэст № 33” ААТ “Будтрэст №8”. Клопату было нямала: апошнім часам будынак пуставаў, а раней тут быў камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва і магазін. Адкрыццё ФАПа было своеасаблівым “залікам” для падраднай арганізацыі, якую на ўрачыстай цырымоніі прадстаўляў галоўны спецыяліст філіяла “Будтрэст № 33” ААТ “Будтрэст №8” Уладзімір Здановіч.
Павіншаваць вяскоўцаў прыехалі старшыня Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Зазуля, яго намеснік Валянцін Трубчык, старшыня Дзівінскага сельскага Савета Аляксандр Разанка, а таксама прадстаўнікі ўстановы аховы здароўя “Кобрынская цэнтральная раённая бальніца” на чале з галоўным ўрачом Вячаславам Крывецкім.

В деревне Леликово Кобринского района открылся по новому адресу ФАП


Гэтай падзеі ў вёсцы даўно чакалі, і вялікая колькасць людзей, што прыйшлі на мерапрыемства, – таму пацвярджэнне. Аляксандр Зазуля адзначыў, што ўлада бачыць праблемы вёскі і зробіць усё магчымае, каб яна жыла і развівалася. Шчыра парадаваўся за мясцовых жыхароў загадчык Дзівінскай участковай бальніцы Аляксандр Дзейко. Як заўважыў Вячаслаў Крывецкі, новы ФАП адпавядае сучасным патрабаванням, якія сёння прад’яўляюцца да медыцынскіх устаноў. Дарэчы, вырашэнне пытання па паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы для аказання медыцынскай дапамогі ў вёсцы Лелікава стала магчымым дзякуючы Дзяржаўнай праграме ўстойлівага развіцця вёскі на 2011 – 2015 гады.

В деревне Леликово Кобринского района открылся по новому адресу ФАП


Акрамя віншавальных слоў, гаспадыні ФАПа – яго загадчыку Галіне Уласюк – былі ўручаны падарункі. Чырвоную стужку перарэзалі пад гучныя галасы задаволеных жыхароў. Галіна Мацвееўна запрасіла ўсіх прысутных на экскурсію ў новы будынак. Акушэрскі і працэдурны кабінеты, а таксама кабінет фельчара і падсобныя памяшканні забяспечаны новым абсталяваннем і новай мэбляй.
Як заўважыў Валянцін Трубчык, усё тут зроблена з душой.

Людміла Дубіна
На здымках:  пераразанне чырвонай стужкі; (злева направа): намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама Валянцін Трубчык, старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля; намеснік галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва раёна Вадзім Трубчык; загадчык Лелікаўскага ФАПа Галіна Уласюк; галоўны спецыяліст “Будтрэста №33” Уладзімір Здановіч; галоўны ўрач Кобрынскай ЦРБ Вячаслаў Крывецкі; загадчык Дзівінскай участковай бальніцы Аляксандр Дзейко і педыятр Любоў Дзейко;
цяпер лячэбны агляд праводзіцца ў новых умовах.
Фота аўтара

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

24-25 ИЮНЯ В ОБЛАСТИ ПРОЙДУТ МЕРОПРИЯТИЯ, ПОСВЯЩЕННЫХ ПРАЗДНОВАНИЮ ДНЯ МОЛОДЕЖИ

Хотите узнать больше? 24 июня 2017 года г. Кобрин, пл.Ленина проводится велофестиваль «Viva, Ровар – 2017». 9.00 — 10.00 – сбор участников на пл.Ленина; 10.00 – 10.20 – 31

На территории Кобринского района прошёл основной этап специальных операций по незаконной миграции

Хотите узнать больше? Нелегал-2017 На территории Кобринского района прошёл основной этап оперативно-профилактических мероприятий и специальных операций по 22

С 22 по 26 июня 2017 года проводятся мероприятия по предупреждению ДТП с участием мототранспорта

Хотите узнать больше? На территории республики с 22 по 26 июня 2017 года проводятся мероприятия по предупреждению ДТП с участием мототранспорта Анализ оперативной 23

С 26 по 30 июня 2017 года проводится республиканская профилактическая акция «Безопасный переход»

Хотите узнать больше? На территории республики с 26 по 30 июня 2017 года проводится республиканская профилактическая акция «Безопасный переход» Напоминаем, что одним из 23

Александр Радьков: «Белая Русь» — интегрирующая общественная сила»

Хотите узнать больше? Аляксандр РАДЗЬКОЎ: «Белая Русь» — інтэгруючая грамадская сіла» У мінулую пятніцу горад над Бугам прымаў дэлегатаў справаздачна-выбарчай 37

с 20 по 24 июня 2017 года проводится комплексное мероприятие «Пассажир»

Хотите узнать больше? В целях обеспечения общественного порядка, личной и имущественной безопасности граждан в поездах региональных линий, на железнодорожных станциях и 25

Сотрудница букмекерской конторы в Кобрине присвоила более Br920

Хотите узнать больше? Сотрудница букмекерской конторы в Кобрине присвоила более Br920 В Кобрине сотрудница букмекерской конторы присвоила более Br920, сообщил БЕЛТА 44

Новые площадки появились в Бресте, Барановичах, Кобрине и Пинске

Хотите узнать больше? Завод по выпуску термоизоляционных покрытий для холодильного оборудования строят в Бресте В свободной экономической зоне «Брест» ведется 37