Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Золотой потенциал Кобринщины

Золотой потенциал Кобринщины


Вучыцца ў школе, як вядома, можна па-рознаму. Проста выконваць вучэбную праграму, чакаючы атэстата, ці дзень за днём штурмаваць новыя гарызонты, ні на хвіліну не спыняючыся на дасягнутым. Так, як гэта робяць пераможцы прадметных алімпіяд. Для такіх вучняў проста атрымліваць выдатныя адзнакі – даўно пройдзены этап. Сёлета па выніках другога этапа рэспубліканскай прадметнай алімпіяды на Кобрыншчыне 144 дыпломы, якіх удастоены 108 вучняў. Усіх іх сабрала ўрачыстае мерапрыемства, якое нядаўна прайшло ў Кобрынскай дзіцячай школе мастацтваў.

Золотой потенциал Кобринщины

Золотой потенциал Кобринщины

Золотой потенциал Кобринщины


- Вельмі прыемна бачыць у зале адразу столькі пераможцаў, – адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук. – І ў гэты ўрачысты дзень хочацца ад усёй душы павіншаваць як саміх вучняў, так і іх настаўнікаў і бацькоў. Хочацца, каб нашы сённяшнія героі запомнілі гэты дзень, але і не спыняліся на дасягнутым, крок за крокам набліжаючыся да новых поспехаў і перамог.
Павіншаваць пераможцаў прыйшлі старшыня Кобрынскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Віктар Казак, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі райвыканкама Сцяпан Гучык, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Сцяпан Ніканчук. Разам са сваімі вучнямі атрымлівалі ўзнагароды і настаўнікі, якія кожны дзень прыкладаюць усе намаганні для таго, каб узняць узровень нашага падрастаючага пакалення яшчэ на адну прыступку. Наведалі мерапрыемства і бацькі пераможцаў – безумоўна, уявіць сабе паспяховую адукацыю без цеснага ўзаемадзеяння школы і сям’і проста немагчыма.
Спадзяемся, паважаныя чытачы, вы ўжо заўважылі невялічкую неадпаведнасць паміж колькасцю вучняў і дыпломаў па выніках раённага этапа прадметных алімпіяд? Утварылася яна дзякуючы таму, што некаторыя вучні аказаліся сапраўднымі “універсаламі” – і здолелі адзначыцца адразу па некалькіх прадметах. У тым ліку 23 чалавекі атрымалі дыпломы па двух прадметах, 5 вучняў – па трох, а вучаніца 11-га класа СШ № 7 Надзея Вашчонак – адразу па чатырох. Такі рэкорд для яе – не ўпершыню. У мінулым годзе яна таксама атрымала чатыры дыпломы на раённым этапе, ды яшчэ стала пераможцай абласнога, а потым і заключнага, рэспубліканскага этапа алімпіяды па хіміі.
На абласны этап з Кобрыншчыны паедуць 62 канкурсанты. І падрыхтоўка іх чакае вельмі сур’ёзная. Так, на базе гімназіі горада Кобрына плануецца стварыць профільны атрад, у якім будуць рыхтавацца нашы “алімпійцы”, якім выпадзе высокая місія абараняць гонар Кобрыншчыны. Пройдзе 3-ці этап рэспубліканскай прадметнай алімпіяды з 12 па 16 студзеня.
А зараз, напярэдадні навагодніх і калядных святаў, хочацца проста ад усёй душы парадавацца за тое, што ў нашых школах столькі таленавітых вучняў, якія, без перабольшання, уяўляюць сабой той самы патэнцыял, ад якога у многім залежыць уся наша будучыня. Таму што калі тэрмін “залатая моладзь” і мае якісьці сэнс, то толькі ў дачыненні вось такіх “зорачак”, якія ўжо сёння вучацца ставіць перад сабой высокія мэты, і дабівацца іх дасягнення.
Дзмітрый БЯЛОЎ,
НА ЗДЫМКАХ: пераможца 2-га этапа рэспубліканскай прадметнай алімпіяды па 4-х прадметах, пераможца абласнога і рэспубліканскага этапаў алімпіяды па хіміі мінулага вучэбнага года Надзея Вашчонак (другая злева) з мамай Верай Вашчонак (злева), настаўнікам хіміі СШ № 7 Наталляй Усатавай (другая справа) і дырэктарам СШ № 7 Андрэям Воранам; дыпломы пераможцам 2-га этапа рэспубліканскай прадметнай алімпіяды ўручаюць старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук, старшыня Кобрынскай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Віктар Казак; дыпломы педагогам уручае намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі райвыканкама Сцяпан Гучык.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с

Ремесленная деятельность

Хотите узнать больше? Ремесленная деятельность в республике регулируется нормами

Новости Беларуси