Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Верхолесской школе Кобринского района – 140

Верхолесской школе Кобринского района – 140


Мінае час, і ўсё далей адыходзяць нашы школьныя гады са сваімі шчырымі і чыстымі пачуццямі, якіх не будзе больш ніколі ў жыцці… Мабыць, таму любы юбілей школы, акрамя шчырай радасці сустрэч з былымі настаўнікамі і аднакласнікамі, заўсёды прыносіць крышачку добрага суму – і асабліва выразнае адчуванне няўмольнага бегу часу.
Гісторыя Верхалескага вучэбна-педагагічнага комплексу “Яслі-сад-сярэдняя школа” бярэ свой пачатак у далёкім 1874-м годзе – менавіта тады адчыніла свае дзверы Верхалескае народнае вучылішча. Навучальная ўстанова мяняла назвы і мовы выкладання, перажывала войны… А роўна 50 гадоў таму быў ўведзены ў эксплуатацыю будынак школы, у якім дзеці вучацца сёння. Багатая гісторыя, выдатныя традыцыі, прафесіянальны калектыў і сучасная матэрыяльная база – менавіта такой школа сустракае свой юбілей.
- Бацькі і школа – вось два фундаменты, з якіх пачынаецца чалавек, – адзначыў старшыня Кобрынскага райвыканкама і выпускнік Верхалескай школы 1982 года Аляксандр Зазуля. – І школа ў Верхалессі годна нясе гэтую місію ўсе 140 гадоў свайго існавання. Першы званок, вучоба, атрыманне атэстата, паступленне – па сутнасці, усе гэтыя моманты і фарміруюць тое, што мы называем шчасцем. І я, без перабольшання, шчаслівы – таму што ў маім жыцці была Верхалеская школа.

Верхолесской школе Кобринского района – 140


У гэты дзень наведаць родную школу прыехалі выпускнікі самых розных гадоў і з самых розных куточкаў нашай краіны. Усе яны захавалі ў сваёй душы той самы агеньчык, які калісьці здолелі запаліць іх педагогі, і пранеслі яго праз усё жыццё. Такія ж агеньчыкі яны запальвалі і ў час гэтага ўрачыстага вечара – пакуль каля сцэны не загарэлася цэлая купа сімвалічных свечак. У мерапрыемстве прынялі ўдзел медалісты мінулых гадоў і сённяшнія вучні, іх настаўнікі, многія з якіх у свой час таксама выйшлі са сцен гэтай школы, і кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, якія з года ў год жывуць са школай адным жыццём. Наведала свята і двухразовая чэмпіёнка Еўропы, прызёр чэмпіянатаў свету, майстар спорту міжнароднага класа па акадэмічным веславанні Таццяна Кухта – таксама выпускніца Верхалескай школы.
Як адзначыла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Галіна Радковіч, сёння Верхалеская школа добра вядомая, у тым ліку і на абласным узроўні, дзякуючы такім дасягненням, як высокая якасць ведаў, нязменна шырокі спектр удзельнікаў самых розных алімпіяд, глыбокія патрыятычныя традыцыі, добрая спартыўная слава, якія назаўсёды ўпісаны ў гісторыю школы дзякуючы яе выпускнікам і вучням. Застаецца толькі пажадаць, каб з кожным годам гэтых самых вучняў станавілася ўсё больш і каб пад уплывам таленавітых педагогаў у дзіцячых душах, як і раней, зноў і зноў запальваліся агеньчыкі грунтоўных ведаў, усебаковага культурнага развіцця і сапраўднага грамадзянскага сумлення.
Дзмітрый БЯЛОЎ.

На здымках: на сцэне – педагогі  Верхалескай школы; старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля ўручае дырэктару дзяржаўнай установы адукацыі «Верхалескі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа»  Ніне Ляўчук Грамату райвыканкама, адрасаваную працоўнаму калектыву.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с

Ремесленная деятельность

Хотите узнать больше? Ремесленная деятельность в республике регулируется нормами