Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

СООО «ПП Полесье» – мировой брэнд

СООО «ПП Полесье» – мировой брэнд


Шаснаццаць гадоў таму група маладых і амбіцыйных этузіястаў-бізнесменаў на чале з Андрэем Гольцманам, Пятром і Уладзімірам Ківакамі знаходзілася ля вытокаў стварэння СТАА “ВП Палессе”. А пачынаўся вялікі бізнес са сціплых крокаў. У невялічкім цэху на звычайным станку, які, дарэчы, цяпер з’яўляецца адной з рэліквій прадпрыемства і беражліва захоўваецца, як музейны экспанат, выпускаліся дзіцячыя цацкі – пірамідка, качачка і сабачка. Як вядома, шлях да поспеху заўсёды мае непазбежныя рызыкі, праблемы і турботы. Не выключэннем з гэтага правіла было і “Палессе”. Але, як сведчыць Пётр Ківака, жаданне працаваць, атрымліваць задавальненне ад творчага працэсу, усё ж такі перамагло складанасці і дало свой плён.
На сучасным этапе свайго развіцця СТАА “ВП Палессе” –буйнейшы вытворца дзіцячай цацкі з пластмасы ў Беларусі, займае адну з лідзіруючых пазіцый у рэйтынгу сярод вядучых еўрапейскіх прадпрыемстваў.
Цяпер тут выпускаецца больш за 1500 разнастайных найменняў прадукцыі з пластмасы, у тым ліку і тавараў гаспадарчага прызначэння. Як падкрэслівае Пётр Ківака, развіццё экспартнага патэнцыялу – адзін з прыярытэтных вектараў вытворчай палітыкі прадпрыемства. У менеджараў “Палесся” насычаны рабочы графік, звязаны з замежнымі камандзіроўкамі. Цацкі “Палесся” пастаўляюцца ў 36 краін свету. Зусім нядаўна пажадалі набываць кобрынскую прадукцыю аўтарытэтныя пакупнікі і з Чылі, Венесуэлы, Мексікі, Аргенціны і Канады.

СООО «ПП Полесье» – мировой брэнд


Кожны год кобрынскае прадпрыемства становіцца ўдзельнікам разнастайных прэстыжных выстаў дзіцячай цацкі ў Нюрнбергу (Германія), Маскве, Новасібірску, Кіеве, удастойваецца высокіх узнагарод. Не выключэнне і бягучы год. За ўкараненне высокаэфектыўных метадаў кіравання якасцю і забеспячэнне на гэтай падставе выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі СТАА “ВП Палессе” ўдастоілася звання лаўрэата Прэміі Урада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці за 2013 год. Паводле слоў інжынера па ахове працы Алега Сцепанішчава, гэта заканамерны вынік, створаны намаганнямі ўсяго маналітнага калектыву “Палесся”, які, дарэчы, налічвае 2200 чалавек.

СООО «ПП Полесье» – мировой брэнд


Сапраўднай “фішкай” для кабрынчан і гасцей горада стала адкрыццё новага трохпавярховага гандлёвага цэнтра “Палессе”, дзе можна набыць шырокі спектр тавараў – ад іголкі з ніткамі да аўтамабіля. Шырока тут прадстаўлена і група фірменных тавараў прадпрыемства, у тым ліку і апошніх навінак, існуе гібкая сістэма бонусаў і скідак для пастаянных кліентаў і супрацоўнікаў прадпрыемства, стартавалі навагоднія розыгрышы і акцыі. У планах – паспяхова завяршыць чарговы буйнамаштабны праект “Палесся” – будаўніцтва новага сучаснейшага завода.
Раман МЕЛЬНІК.
НА ЗДЫМКАХ: торговый центр «Полесье»;  (злева) майстар зборачнага цэха Вольга Казакевіч і спецыяліст па ўліку гатовай прадукцыі Марына Пракоп’ева; інжынер-канструктар канструктарскага бюро Аляксандр Пісарук (справа) і праграміст Аляксандр Пузанаў распрацоўваюць матэрыялы для новага віду прадукцыі; прадавец-касір гандлёвага цэнтра “Палессе” Людміла Дударава кансультуе чарговага пакупніка.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Кобрина

24 октября кобринчан приглашают на ярмарку по ул. Южной

Хотите узнать больше? В субботу, 24 октября 2020 года на территории большого рынка Кобринского райпо по ул. Южной,1 будет проводиться сельскохозяйственная ярмарка. Режим

График работы УЗ «Кобринская ЦРБ» в выходные и праздничные дни

Хотите узнать больше? 27 апреля – рабочий день; 28 апреля – выходной день; 29 и 30 апреля – рабочие дни; 1 мая – выходной день, (приём одного дежурного врача- терапевта с

О добровольной сдаче сетей, сетематериалов и сетных орудий

Хотите узнать больше? «В период весеннего нереста лов рыбы сетями наносит наибольший ущерб ее воспроизводству. Одним из основных направлений для предотвращения данного

По дороге к своей мечте

Хотите узнать больше? История двух подруг Наташ, которые недавно открыли павильон по ремонту одежды и продаже фурнитуры в районе городского стадиона «Юность» с интересным

Налогообложение доходов физических лиц, полученных от источников за пределами Республики Беларусь

Хотите узнать больше? Физические лица, получившие в 2019 году доходы от источников за пределами Республики Беларусь, должны не позднее 31.03.2020 подать в налоговый орган

Деятельность в сфере агроэкотуризма

Хотите узнать больше? [b]Одним из направлений в сфере туризма, которое способствует развитию сельских регионов, улучшению условий жизни граждан в сельской местности, малых

Гендер – это важно!

Хотите узнать больше? Нам с детства знакома веселая детская песенка, где задается вопрос: из чего сделаны девчонки и мальчишки? Согласно мнению авторов песни, мальчишки

Дороги наши коллеги, подписчики, друзья и партнеры!

Хотите узнать больше? Коллектив редакции “Кобрынскі веснік” от всей души поздравляет вас с Новым годом и Рождеством! Благодарим вас за то, что весь этот год вы были с