Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кобринский агромаш отметил профессиональный праздник

Кобринский агромаш отметил профессиональный праздник


У ліку іншых калектываў прадпрыемстваў і арганізацый сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці адзначылі прафесіянальнае свята работнікі ААТ “Кобрынскі завод аграпрамысловага машынабудавання”. Нядаўна на прадпрыемстве змянілася кіраўніцтва. Цяпер пасаду дырэктара займае Віктар Белавус.
Перад святочным канцэртам нам выдалася магчымасць пагутарыць. Размову Віктар Рыгоравіч пачаў са слоў падзякі былому дырэктару Івану Марозу: “Гэта выдатнае прадпрыемства, на якім працуюць руплівыя людзі. Тут добрыя ўмовы для працы, наладжана дысцыпліна. І гэта, безумоўна, заслуга Івана Паўлавіча”.
На сённяшні дзень у працоўным калектыве ААТ “Кобрынаграмаш” 305 чалавек. Асноўнымі відамі дзейнасці з’яўляюцца рамонт і тэхнічнае абслугоўванне сельскагаспадарчай тэхнікі, вытворчасць жгутоў правадоў для аўтатрактарнага электраабсталявання і кабельнай прадукцыі. Аказваюць тут і транспартныя паслугі. Важнай задачай з’яўляецца пашырэнне рынкаў збыту. “Сёння мы ідзем у кожную гаспадарку з нашымі прапановамі, імкнемся да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва”, – падзяліўся Віктар Белавус.
У новапрызначанага дырэктара шмат гадоў работы ў сельскагаспадарчай галіне. Ён добра ведае яе спецыфіку, бо ў свой час працаваў галоўным бухгалтарам, старшынёй калгаса, кіраўніком Пінскага аграсэрвіса. Віктар Рыгоравіч разумее, што за добрымі паказчыкамі дзейнасці стаіць праца кожнага чалавека. Згуртаваны працоўны калектыў – ужо добрая перадумова поспеху. Паводле слоў дырэктара, такі калектыў на Кобрынаграмашы ёсць. Дзякуючы сумесным намаганням за дзесяць месяцаў бягучага года было выраблена прадукцыі і аказана паслуг амаль на 130 мільярдаў рублёў.
На ўрачыстым мерапрыемстве лепшыя работнікі завода былі ўзнагароджаны граматамі і пісьмамі падзякі. Павіншаваў аграрыяў з прафесіянальным святам старшыня Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук. Цёплыя словы гучалі ў адрас ветэранаў, якія стваралі добрыя традыцыі прадпрыемства. Віктар Рыгоравіч запэўніў, што яны будуць захаваны. Добрым падарункам было выступленне казацкага ансамбля “Бацька Атаман”.
Людміла ДУБІНА.

На здымку: Віктар Белавус (злеа) уручае грамату вядучаму інжынеру дылерскага цэнтра Андрэю Быку.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

На Кобринщине проходит акция «Мой стиль жизни – жить без табака»

Хотите узнать больше? Жизнь без табака В рамках подготовки ко всемирному дню без табака, который ежегодно проводится 31 мая, на Кобринщине проходит акция «Мой стиль 19

Органам ЗАГС -100 лет

Хотите узнать больше? От метрик – до свидетельств В нынешнем году органы ЗАГС празднуют столетний юбилей, однако свое начало регистрация рождений, браков и  смертей 32

Семьи, согретые любовью

Хотите узнать больше? Семьи, согретые любовью Ежегодно в Кобринском районе отдел ЗАГС в преддверии Дня семьи организовывает семинар-учёбу для  председателей и управляющих 28

Борьба за звание «сильнейший»

Хотите узнать больше? Борьба за звание «сильнейший» Областную спартакиаду школьников по дзюдо встретила на прошлой неделе ГУ «Комплексная СДЮШОР Кобринского района». 8 32

Романтики в лукском лесу

Хотите узнать больше? Романтики в лукском лесу Вся прелесть турпоходов в том, что ты на время выпадаешь из информационного потока быстрой жизни и живешь в гармонии с 32

ДТП с пострадавшими в д.Зосимы

Хотите узнать больше? 20.05.2017 примерно в 23 часа 30 минут, житель д. Еремичи 1982 г.р., управляя автомобилем «Фольксваген Пассат», двигаясь по ул.Центральной д. Зосимы, 35

С 25 мая по 5 июня 2017 года проводится специальное комплексное мероприятие «Внимание — дети!»

Хотите узнать больше? С 25 мая по 5 июня 2017 года проводится республиканское специальное комплексное мероприятие «Внимание — дети!»  Только тот народ имеет будущее, 62

21 мая 2017 года — Международный день памяти людей, умерших от СПИДа

Хотите узнать больше? Пресс-релиз к Международному дню памяти людей, умерших от СПИДа – 21 мая 2017 года Международный День памяти людей, умерших от СПИДа, впервые 38