Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В международном турнире по дзюдо «Наши истоки» кобринчане получили достойные награды

В международном турнире по дзюдо «Наши истоки» кобринчане получили достойные награды


Неверагодна, але адкрыццё дванаццатага па ліку міжнароднага турніру па дзюдо “Нашы вытокі” памяці Ігара Данілюка ў мясцовай КСДЮШАР 31 кастрычніка супала з бліскучай перамогай беларускага дзюдаіста Дзмітрыя Шэршаня на прэстыжных спаборніцтвах з серыі “Вялікага шлема” ў Абу-Дабі (ААЭ). Магчыма, хутка і кабрынчане будуць святкаваць аналагічны трыумф на вышэйшых прыступках п’едэстала гонару. Падставы так меркаваць, несумненна, ёсць.
Сёлета ў турніры “Нашы вытокі” прынялі ўдзел каля 300 юных спартсменаў з усіх куткоў Беларусі, а таксама госці з г. Шацка (Украіна) і г. Электрасталь (Расія). Як нам паведаміў старшы трэнер КСДЮШАР па дзюдо Андрэй Данілюк, сёлета кобрынская каманда ўкамплектавана “зорачкамі” спорту. Сярод іх пераможца першынства свету па ўніверсальным баі і рэспубліканскіх спаборніцтваў па дзюдо Артур Джаніеў, неаднаразовыя прызёры рэспубліканскіх турніраў Раман Гліцук і Дзмітрый Чыкуноў і інш.
Шаснаццацігадовы Артур Джаніеў зараз вучыцца на пятым курсе сувораўскага вучылішча ў Мінску і з задавальненнем пажадаў прыняць удзел у турніры “Нашы вытокі”. Малады чалавек ставіць перад сабой амбіцыйныя мэты – звязаць далейшы лёс са спортам і заваяваць алімпійскае “золата”. Ён сябруе з зусім яшчэ юным кобрынскім дзюдаістам Максімам Паўлоўскім, які імкнецца быць такім жа паспяховым спартсменам.
Адкрываючы турнір, начальнік упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама Эрнест Нікалайчук адзначыў, што правядзенне падобнага турніру будзе і далей знаходзіць падтрымку ў тым ліку і з боку яго ведамства. Ён выказаў надзею, што турнір будзе пашыраць сваю геаграфію і прырастаць большай колькасцю ўдзельнікаў.
Найлепшыя пажаданні дзюдаістам выказаў галоўны натхняльнік спаборніцтваў, дырэктар групы кампаній “Нашы вытокі” Сяргей Амельянчук. Прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь.
У бліц-інтэрв’ю “КВ” галоўны трэнер каманды дзюдаістаў з Шацка Руслан Пузько выказаў сардэчныя словы падзякі за высокі ўзровень арганізацыі турніру. Ён паведаміў, што паміж кабрынчанамі і ўкраінцамі ўжо ўсталяваліся шчыльныя партнёрскія сувязі ў спартыўнай сферы. Суседзі з задавальненнем запрашаюць нашых землякоў да сябе ў госці паўдзельнічаць у аналагічных спаборніцтвах.
На татамі разгарэлася сапраўдная барацьба за лідарства. У выніку кабрынчане парадавалі балельшчыкаў цудоўным “ураджаем” трафеяў. Першыя месцы занялі Максім Чулкоў (трэнер Алена Невядомская), Артур Джаніеў (трэнер Андрэй Данілюк), Раман Гліцук (трэнеры Андрэй Данілюк і Андрэй Анішчук). Другія месцы – у Дзмітрыя Чыкунова, Івана Марчука, Дзмітрыя Гліцука. “Бронзавыя” ўзнагароды заваявалі Серафім Шымчук, Максім Куцэвіч, Максім Паўлоўскі і Аляксандра Рачко.
Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі, медалямі і памятнымі падарункамі.
Раман Мельнік.

Фота аўтара.


В международном турнире по дзюдо «Наши истоки» кобринчане получили достойные награды

В международном турнире по дзюдо «Наши истоки» кобринчане получили достойные награды

В международном турнире по дзюдо «Наши истоки» кобринчане получили достойные награды

В международном турнире по дзюдо «Наши истоки» кобринчане получили достойные награды


В международном турнире по дзюдо «Наши истоки» кобринчане получили достойные награды


Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

С 19 мая в рыболовных угодьях Брестской области закончился запрет на лов всех видов рыбы.

Хотите узнать больше? В соответствии с Правилами ведения рыболовного хозяйства и рыболовства рыболовам разрешается использовать для любительского рыболовства маломерные 32

Александр Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы и дал согласие на назначение председателя Кобринского райисполкома.

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 22 мая рассмотрел кадровые вопросы. В частности, глава государства сменил руководителей Академии управления, 88

В РЕЗУЛЬТАТЕ ДТП В КОБРИНСКОМ РАЙОНЕ ТРАВМИРОВАНЫ ПАССАЖИРЫ «БМВ»

Хотите узнать больше? 19.05.2018 года в 23:35 часов 25-летний житель д.Островляны, Кобринского района управляя автомобилем марки «БМВ-330I» и двигаясь по автодороге Р-127 41

Майстэрствам праслаўляючы Радзіму

Хотите узнать больше? Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж – месца, дзе рыхтуюць сапраўдных майстроў з “залатымі рукамі”. Аб гэтым выдатна сведчыць неверагодная 28

На Кобринщине прошёл праздник белого халата

Хотите узнать больше? Профессиональный праздник медицинских сестёр отметили 12 мая в Кобринской ЦРБ. Мероприятие открыл исполняющий обязанности главного врача заместитель 31

Пресс-релиз к Международному дню памяти людей, умерших от СПИДа – 20 мая 2018 года

Хотите узнать больше? «Размышляя о нашем прошлом, готовимся к нашему будущему» Вот уже 35 лет по решению Всемирной организации здравоохранения ежегодно, каждое 3-е 56

Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь адсвяткавалі на Кобрыншчыне 13 мая

Хотите узнать больше? Карані беларускай дзяржаўнасці і вытокі нацыянальнай самабытнасці, слаўная шматвекавая гісторыя з яскравымі старонкамі мужнасці і гераізму ў часы 53

Мы ўдзячныя вам, ветэраны!

Хотите узнать больше? Старшыня гарадскога аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Трубчык і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васіль Лазарчук 47