Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Двадцать лет назад была создана военизированная пожарная часть города Кобрина

Двадцать лет назад была создана военизированная пожарная часть города Кобрина


Дваццаць гадоў таму, у 1994 годзе, была ўтворана ваенізаваная пажарная часць горада Кобрына, якая спачатку з’яўлялася структурай РАУС і толькі праз нейкі час была перададзена ў склад МНС Рэспублікі Беларусь.
Чым жыве Кобрынскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях сёння, нам расказаў яго начальнік Леанід Панасюк.

Двадцать лет назад была создана военизированная пожарная часть города Кобрина


Цяпер у аддзеле 3 пажарна-аварыйныя выратавальныя часці, з іх дзве знаходзяцца ў горадзе і адна – у Дзівіне. Ёсць 5 пажарна-аварыйных выратавальных пастоў – у вёсках Гарадзец, Плянта, Кісялёўцы, Батчы і пасёлку Арэхаўскім. Аддзел забяспечаны неабходным абсталяваннем, тэхнікай. У калектыве – 129 чалавек, з іх – 27 афіцэраў.

Двадцать лет назад была создана военизированная пожарная часть города Кобрина


У народзе выратавальнікаў па-старому называюць пажарнымі. Аднак па тэлефоне “101” аказваецца дапамога людзям не толькі пры пажарах, але і іншых надзвычайных сітуацыях: паводках, аварыях, стыхійных бедствах.
Як заўважыў Леанід Данілавіч, выпадковых людзей сярод выратавальнікаў няма. “У нашым аддзеле служаць людзі, з якімі не страшна ісці ў разведку. Я цалкам ім давяраю”, – так характарызуе сваіх саслужыўцаў кіраўнік. Тут разумеюць, што поспех выратавальнай аперацыі залежыць ад зладжанасці дзеянняў усяго аддзялення.

Двадцать лет назад была создана военизированная пожарная часть города Кобрина


Кіраўнік адзначыў тых, хто дасягае лепшых паказчыкаў у рабоце. Гэта Сяргей Майсюк – начальнік каравула ПАВЧ-1, Аляксандр Дашчук – начальнік ПАВП № 15, Віктар Наскоў – вадзіцель ПАВП № 15, камандзіры аддзяленняў ПАВЧ-1 Алег Данілюк і Валерый Ярмаловіч. З удзячнасцю Леанід Данілавіч успамінае ветэранаў выратавальнай службы і тых, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

Двадцать лет назад была создана военизированная пожарная часть города Кобрина


Сярод супрацоўнікаў шмат тых, хто быў сведкам станаўлення ваенізаванай пажарнай службы. Гэта начальнікі каравулаў Сяргей Майсюк і Валерый Мішэвіч, старшы пажарны Раман Шуст, вадзіцель Павел Астапук і іншыя.
“Ваенізацыя пажарнай службы пачалася з вучэнняў. Пажар – гэта страшная бяда, і карціны яго – жудасныя. Да такой работы патрэбна быць маральна падрыхтаваным. Калі чалавек не мог справіцца з псіхалагічным бар’ерам, то звальняўся”, – успамінае Сяргей Майсюк.
Першае дзяжурства Паўла Астапука было якраз у дзень ваенізацыі пажарнай часці – 14 кастрычніка. “Зараз у аддзеле больш за 20 транспартных адзінак, а раней пажарная тэхніка знаходзілася ў розных ведамствах. Ды і тэхнічныя характарыстыкі яе зараз больш высокія”, – расказвае Павел Сцяпанавіч.
На рахунку выратавальнікаў – тысячы выратаваных жыццяў і матэрыяльных каштоўнасцяў. Многае змянілася за гэтыя дваццаць гадоў. Толькі як і раней, па трывожным званку за лічаныя хвіліны выратавальнікі выязджаюць на дапамогу людзям.
Людміла ДУБІНА.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Чудо-урожай помидоров собирают на Кобринщине

Хотите узнать больше? Чудо-урожаем порадовал домашний огород жителя деревни Еремичи Николая Грома. Вместе с женой Татьяной весной он высадил на грядку около сотни кустов 14

МТБанк и Куфар запустили переводы с карты рассрочки на карты других банков

Хотите узнать больше? Минск 09.08.2018 С 9 августа продавать в рассрочку на Куфаре смогут все владельцы банковских карт Visa и MasterCard. При этом не будет иметь 92

Першыя “дзвюхтысячнікі” – кабрынчане!

Хотите узнать больше? Першыя, другія, і трэція “тысячнікі” адразу – здавалася, што лепшага падарунка для адной гаспадаркі уявіць немагчыма. Аднак хлебаробы ААТ “Пакроўскі” 28

Жніво-2018 на Кобрыншчыне выйшла на фінішную прамую

Хотите узнать больше? Чарговая ўборачная кампанія на палях Кобрыншчыны ўступае ў заключную фазу – калі не падвядзе надвор’е, то некаторыя гаспадаркі хутка падыдуць да 26

Усіх “тысячнікаў” сабрала ААТ “Пакроўскі”

Хотите узнать больше? Мікалай Мядзведзь і Дзмітрый Радковіч з ААТ “Пакроўскі” шчыравалі на полі з пшаніцай, калі да іх з віншавальнай місіяй – а яны сталі трэцімі 25

Главный принцип борьбы с преступностью – неотвратимость наказания виновника

Хотите узнать больше? В текущем году СМИ регулярно публикуют информацию о привлечении к уголовной ответственности военнослужащих за совершенные преступления, в том числе 42

350 гадоў налічвае гісторыя вёскі Верхалессе

Хотите узнать больше? З цёплых лірычных слоў, прасякнутых любоўю да сваёй малой радзімы, распачалася 28 ліпеня вялікая святочная імпрэза ў гонар 350-годдзя заснавання 27

В кобрине начала работу мотошкола «Мотостарс»

Хотите узнать больше? Пересесть на байк? Легко! Весной в Беларуси начала свою работу мотошкола «Мотостарс», которая планирует открыть свои филиалы в 23 городах по всей 41