Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Народному хору Кобринского Дворца культуры «Палескія перазвоны» – 50

Народному хору Кобринского Дворца культуры «Палескія перазвоны» – 50


Як выказаць свае ўражанні аб фальклорным калектыве, які радуе сваіх слухачоў ужо больш за палову стагоддзя? Можна прыгадаць незлічоную колькасць выдатных песен, якія сагравалі сэрцы ўсе гэтыя гады, добрыя ўсмешкі, з якімі госці выходзяць з залаў пасля канцэртаў, шчырыя апладысменты… А можна проста яшчэ раз адчуць ні на што не падобную атмасферу душэўнасці і цеплыні, якія нязменна суправаджаюць кожнае выступленне. Усё гэта і многае іншае ў чарговы раз падарыў сваім прыхільнікам народны хор Кобрынскага Палаца культуры “Палескія перазвоны”, які нядаўна адзначыў свой 50-гадовы юбілей.
І ў гэты раз чароўны канцэрт дазволіў слухачам апынуцца ў сапраўднай казцы дзіўнай рускай, беларускай і ўкраінскай песні. І здавалася, што кудысьці зніклі ўсе моўныя і культурныя адрозненні – і засталася толькі спрадвечная магія песні, для якой, як вядома, не існуе ні межаў, ні часу, ні адлегласцяў.
І зноў, як і 50 гадоў таму, “Палескія перазвоны” сустракалі гучныя крыкі “брава!”, шчырыя авацыі ад гледачоў самых розных узростаў – і, зразумела, кветкі. Свае віншаванні хору прыйшлі выказаць старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Надзея Жук і віцэ-консул Генеральнага консульства Украіны ў Брэсце Раман Цяршоўчын. Ну а самай цудоўнай узнагародай і падтрымкай для калектыву, безумоўна, увесь гэты час з’яўляліся нязменнае прызнанне і любоў сваіх слухачоў. А яшчэ – песня…
- Для мяне песня – невычэрпнае багацце, – расказвае кіраўнік хору Зоя Ястрэмская. – І сёння ўсе ўдзельнікі нашага хору жадаюць і любяць спяваць – таму і імкнуцца на сцэну, кіруючыся гэтым клічам сваёй душы. А калі мы з калектывам развучваем новую песню, то ўсе гатовыя працаваць без усялякай стомы літаральна да позняй ночы.
Сапраўды, можна толькі здзіўляцца жыццёвай і творчай энергіі, якую імгненна распаўсюджваюць вакол сябе гэтая незвычайная жанчына і ўвесь калектыў пад яе кіраўніцтвам. Відаць, на самай справе песня з’яўляецца нейкім эліксірам бадзёрасці і маладосці… Можа, менавіта таму любое мерапрыемства з удзелам “Палескіх перазвонаў” нязменна пакідае самыя светлыя ўражанні – а пасля песень, выкананых з душою, проста хочацца жыць.
Маргарыта ЛІТОШАНКА.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

С 19 мая в рыболовных угодьях Брестской области закончился запрет на лов всех видов рыбы.

Хотите узнать больше? В соответствии с Правилами ведения рыболовного хозяйства и рыболовства рыболовам разрешается использовать для любительского рыболовства маломерные 28

Александр Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы и дал согласие на назначение председателя Кобринского райисполкома.

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 22 мая рассмотрел кадровые вопросы. В частности, глава государства сменил руководителей Академии управления, 82

В РЕЗУЛЬТАТЕ ДТП В КОБРИНСКОМ РАЙОНЕ ТРАВМИРОВАНЫ ПАССАЖИРЫ «БМВ»

Хотите узнать больше? 19.05.2018 года в 23:35 часов 25-летний житель д.Островляны, Кобринского района управляя автомобилем марки «БМВ-330I» и двигаясь по автодороге Р-127 35

Майстэрствам праслаўляючы Радзіму

Хотите узнать больше? Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж – месца, дзе рыхтуюць сапраўдных майстроў з “залатымі рукамі”. Аб гэтым выдатна сведчыць неверагодная 26

На Кобринщине прошёл праздник белого халата

Хотите узнать больше? Профессиональный праздник медицинских сестёр отметили 12 мая в Кобринской ЦРБ. Мероприятие открыл исполняющий обязанности главного врача заместитель 28

Пресс-релиз к Международному дню памяти людей, умерших от СПИДа – 20 мая 2018 года

Хотите узнать больше? «Размышляя о нашем прошлом, готовимся к нашему будущему» Вот уже 35 лет по решению Всемирной организации здравоохранения ежегодно, каждое 3-е 50

Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь адсвяткавалі на Кобрыншчыне 13 мая

Хотите узнать больше? Карані беларускай дзяржаўнасці і вытокі нацыянальнай самабытнасці, слаўная шматвекавая гісторыя з яскравымі старонкамі мужнасці і гераізму ў часы 49

Мы ўдзячныя вам, ветэраны!

Хотите узнать больше? Старшыня гарадскога аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Трубчык і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васіль Лазарчук 45