Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Работникам культуры посвящается

Работникам культуры посвящается


Канцэрты, фестывалі, яскравыя выступленні, шчырыя эмоцыі – і, канешне, гучныя апладысменты… Для нас – для тых, хто назірае за ўсім гэтым з пазіцыі гледачоў, – любая імпрэза здаецца лёгкай і прыгожай. Але толькі той, хто хоць раз у жыцці знаходзіўся з іншага боку сцэны, ведае – за ўсім гэтым хаваецца руплівая штодзённая праца. Менавіта яны, дзеячы культуры Кобрыншчыны, сталі галоўнымі героямі ўрачыстага вечара, прысвечанага Дню работнікаў культуры, які прайшоў нядаўна ў Кобрынскай школе мастацтваў.
- Калі гаварыць пра культурную галіну Кобрыншчыны, то можна сказаць без перабольшання – тут працуюць людзі, якія на самай справе выдаюць высокую якасць сваёй работы нават ва ўмовах даволі сціплых рэсурсаў, – адзначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Зазуля. – За што хочацца сказаць гэтым людзям, сапраўдным прафесіяналам сваёй справы, шчыры “дзякуй”. А наша задача – знаходзіць для гэтага патрэбныя сродкі, падтрымліваць і дапамагаць.
Яны сустракаюць нас у Дамах культуры, бібліятэках і музеях, на канцэртных пляцоўках і кірмашах рамёстваў, яны захоўваюць традыцыі нашых продкаў – і развіваюць таленты нашых дзяцей. Менавіта яны робяць кожнае раённае мерапрыемства такім, што яго хочацца ўзгадваць у памяці зноў і зноў. Таму, як трапна адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Даўжук, у гэты дзень было вельмі прыемна віншаваць з прафесіянальным святам тых, хто сам прысвяціў стварэнню свята ўсё сваё жыццё. А што думаюць самі работнікі культуры?
- Працэсы духоўнага адраджэння набіраюць значнасць з кожным годам – і сёння ў прафесію культработніка ідуць творчыя і інтэлектуальна адораныя людзі, якія ў стане займацца сваёй стваральнай працай на адпаведным узроўні, – адзначыла начальнік аддзела ідэалогічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Надзея Жук. – І, хочацца падкрэсліць з задавальненнем, сёння ў нашым горадзе для гэтай працы створаны ўсе ўмовы. З дапамогай кіраўніцтва раёна кожны год удасканальваецца і матэрыяльна-тэхнічная база, абнаўляюцца і культурныя ўстановы. А ўсім тым, хто сёння прыйшоў у гэтую залу, жадаю, каб работа заўсёды прыносіла толькі задавальненне.

Работникам культуры посвящается


Аднаго за другім у гэты дзень знаходзілі кобрынскіх работнікаў культуры граматы, пісьмы падзякі, падарункі і віншаванні. Не засталіся без увагі і ветэраны, і маладыя спецыялісты. І хаця сёння яны толькі пачынаюць свой шлях, можна быць упэўненым – пройдзе зусім кароткі час, і сваім талентам, імпэтам і творчым энтузіязмам яны абавязкова ўнясуць уклад у развіццё культурнай галіны нашай Кобрыншчыны. Як адзначыў заслужаны работнік культуры БССР Ігар Чэрнік, якому выпала ганаровая місія вітаць моладзь, галоўнае – гэта на самай справе любіць сваю работу ды глядзець у будучыню з аптымізмам. Разам з цёплымі словамі Надзея Жук уручыла моладзі каштоўныя падарункі, а галоўны рэдактар “КВ” Раман Мельнік – сертыфікаты на падпіску “раёнкі”.

Работникам культуры посвящается

Заключным акордам і сапраўднай кульмінацыяй гэтага цудоўнага вечара стаў канцэрт аркестра народных інструментаў Кобрынскага Палаца культуры.
Дзмітрый БЯЛОЎ.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Внимание, фотоконкурс! Мы Своей Беларусью Гордимся

Хотите узнать больше? Рассказать о своей малой родине можно не только словами. Фотоаппарат или телефон с видеокамерой в руках творческого человека может стать рупором, 22

Внимание, конкурс! Эко дружественный горожанин

Хотите узнать больше? С 1 августа по 30 ноября 2018 года общественным объединением «Кобринский клуб деловых женщин «Бона» совместно с учреждением «Редакция районной газеты 23

Приглашаем на ярмарку!

Хотите узнать больше? 25 августа в г. Кобрине состоится областная школьная ярмарка. В программе: — продажа товаров школьного ассортимента; — демонстрация детской одежды; — 19

Как живет молочнотоварная ферма ОАО «Остромичи» в деревне Плянта

Хотите узнать больше? Девчата Первое, что бросается в глаза на молочнотоварной ферме ОАО «Остромичи» в деревне Плянта, – ухоженный двор, беседка и море цветов. «Девчата 28

Свята веры і адзінства

Хотите узнать больше? Прастольнае свята Ўсяміласцівага Спаса і Прасвятой Багародзіцы прайшло ў Спаскім жаночым манастыры, які ў гэтым годзе адзначае 553 гады са свайго 21

Лукашенко на полях под Александрией испытал белорусский суперкомбайн

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко на полях ОАО «Александрийское» испытал белорусский зерноуборочный комбайн «Палессе GS2124». О намерении 28

МТС расширил географию услуги «Unlim за границей»

Хотите узнать больше? В преддверии бархатного сезона услуга «Unlim за границей» стала доступна во Франции, Португалии, Монако и на Нормандских островах. В итоге 43

Чудо-урожай помидоров собирают на Кобринщине

Хотите узнать больше? Чудо-урожаем порадовал домашний огород жителя деревни Еремичи Николая Грома. Вместе с женой Татьяной весной он высадил на грядку около сотни кустов 21