Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кобринчанин Владислав Штык стать военным мечтал ещё в школе

Кобринчанин Владислав Штык стать военным мечтал ещё в школе


Стаць ваенным Уладзіслаў Штык марыў яшчэ ў школе. Да дысцыпліны ён прывык змалку. Бацька хлопца – афіцэр міліцыі – належным чынам ставіўся да яго выхавання.
У 2012 годзе мара Уладзіслава здзейснілася. Ён стаў курсантам Яраслаўскага філіяла Ваенна-касмічнай акадэміі імя А.Ф. Мажайскага.
Да паступлення рыхтаваўся загадзя. Ведаў, што для ваенных ВНУ абавязковай умовай з’яўляюцца не толькі грунтоўныя веды, але і добрая фізічная падрыхтоўка. На працягу сямі гадоў хлопец займаўся ва ўстанове адукацыі “Комплексная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву” ў секцыі лёгкай атлетыкі.
Будучая прафесія Уладзіслава – стартавік зенітна-ракетнага комплексу С-300, які на сучасны момант з’яўляецца асновай зенітна-ракетных войск ВПС Расіі. Ён прызначаны для прыкрыцця вайсковых групіровак і стратэгічных армейскіх і грамадзянскіх аб’ектаў ад удараў балістычных і крылатых ракет, беспілотных лятальных апаратаў, стратэгічнай і тактычнай авіяцыі.
Цікавымі прадметамі вучэбнага курса для юнака з’яўляецца электроніка, схематэхніка, радыётэхнічныя ланцугі і сігналы. Ёсць і такія дысцыпліны, якія трымаюцца ў сакрэце.
Уладзіслаў прызнаецца, што спачатку на ўсё глядзеў вялікімі вачыма. Пераадольваць цяжкасці яму дапамагае матывацыя “патрэбна”.
Заняткі лёгкай атлетыкай хлопец працягвае і зараз, у Яраслаўскім спартыўным комплексе. Дзякуючы рэгулярным трэніроўкам мае высокія вынікі па кіданні кап’я і бегу. Сёлета на адкрыцці летняга сезона спартыўных гульняў па бегу на стометровую дыстанцыю ён заняў другое месца. Па гэтым жа відзе спорту ў гарадскіх спаборніцтвах, прысвечаных Дню Перамогі, каманда акадэміі, у склад якой уваходзіў і Уладзіслаў Штык, стала пераможцай.
Дадому ён прыязджае не часта, толькі на Каляды і ў водпуск. Смутак па родных мясцінах дапамагаюць перажываць землякі, якія вучацца ў акадэміі.
Пасля вучобы Уладзіслаў плануе вярнуцца ў Беларусь. Спецыялісты такой прафесіі тут запатрабаваныя.
Людміла ДУБІНА.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

На Кобринщине проходит акция «Мой стиль жизни – жить без табака»

Хотите узнать больше? Жизнь без табака В рамках подготовки ко всемирному дню без табака, который ежегодно проводится 31 мая, на Кобринщине проходит акция «Мой стиль 19

Органам ЗАГС -100 лет

Хотите узнать больше? От метрик – до свидетельств В нынешнем году органы ЗАГС празднуют столетний юбилей, однако свое начало регистрация рождений, браков и  смертей 31

Семьи, согретые любовью

Хотите узнать больше? Семьи, согретые любовью Ежегодно в Кобринском районе отдел ЗАГС в преддверии Дня семьи организовывает семинар-учёбу для  председателей и управляющих 27

Борьба за звание «сильнейший»

Хотите узнать больше? Борьба за звание «сильнейший» Областную спартакиаду школьников по дзюдо встретила на прошлой неделе ГУ «Комплексная СДЮШОР Кобринского района». 8 28

Романтики в лукском лесу

Хотите узнать больше? Романтики в лукском лесу Вся прелесть турпоходов в том, что ты на время выпадаешь из информационного потока быстрой жизни и живешь в гармонии с 32

ДТП с пострадавшими в д.Зосимы

Хотите узнать больше? 20.05.2017 примерно в 23 часа 30 минут, житель д. Еремичи 1982 г.р., управляя автомобилем «Фольксваген Пассат», двигаясь по ул.Центральной д. Зосимы, 35

С 25 мая по 5 июня 2017 года проводится специальное комплексное мероприятие «Внимание — дети!»

Хотите узнать больше? С 25 мая по 5 июня 2017 года проводится республиканское специальное комплексное мероприятие «Внимание — дети!»  Только тот народ имеет будущее, 50

21 мая 2017 года — Международный день памяти людей, умерших от СПИДа

Хотите узнать больше? Пресс-релиз к Международному дню памяти людей, умерших от СПИДа – 21 мая 2017 года Международный День памяти людей, умерших от СПИДа, впервые 37