Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Влюбиться в магию восточного танца

Влюбиться в магию восточного танца


Павольныя рухі, грацыёзная пластыка, экзатычная музыка – і ты міжволі апынуўся ў незнаёмай краіне. Нечакана трапляеш туды, дзе мова эмоцый – танец, замест слоў – рухі.
Беларускія дзяўчаты, быццам арабскія казачніцы, заваражылі сваімі выступленнямі гледачоў, якія прыйшлі на справаздачны ўрок па танцы жывата студыі фітнэсу, што ў Кобрынскім Палацы культуры.
- Наша студыя працуе з 2011 года, – расказвае яе кіраўнік Таццяна Алексяюк. – Сёння трэці па ліку справаздачны ўрок, традыцыйна нашы ўдзельніцы паказваюць, чаму навучыліся за год. У канцэрце выступаюць амаль 30 чалавек, усяго ўсходнімі танцамі займаюцца амаль 50. Узрост удзельніц самы розны – ад маладых дзяўчат да сталых жанчын.
Як паведаміла Таццяна Уладзіміраўна, самае складанае – гэта першыя заняткі. Узровень падрыхтоўкі ва ўсіх розны, але калі рэгулярна наведваць урокі, то ўжо праз 3-4 месяцы ўсе выходзяць на адзін узровень.
- Навучыцца танцаваць можа кожны, было б жаданне. Не залежыць гэта і ад узросту, напрыклад, мне ўжо хутка на пенсію, – гаворыць Святлана Басюк. – Заняткі наведваю другі год. Яны даюць упэўненасць у сабе, прыгажосць у рухах, пластычнасць, грацыю, паляпшаюць стан здароўя.
Прыгажуні прымаюць удзел у многіх канцэртах, якія ладзяцца ў горадзе і раёне. Актыўнымі ўдзельніцамі выступленняў з’яўляюцца Дыяна Свеціч, Крысціна Аракіян, Таццяна Страпухіна, Валянціна Чакавая і іншыя.
Закахаўшыся ў магію ўсходняга танца, спяшаюцца ўдзельніцы студыі на рэпетыцыі, пакідаюць хатнія справы, забываюць пра жыццёвыя турботы.
- Глядзіце, мы ўсе прыходзім сюды пасля работы, займаемся ў сваё задавальненне. Тут прыемная музыка, добразычлівая атмасфера, – дзеліцца сваімі ўражаннямі Алена Жук. – Калі нешта не атрымліваецца, кожны гатовы прыйсці на дапамогу.
Асабісты свет нашых гераінь выражаецца не толькі ў танцы, але і ў адзенні. Касцюмы ручной працы – гонар кожнай удзельніцы. Да гэтай справы яны ставяцца па-жаночаму – каб было прыгожа і прывабна.
Ірына ЛЕСІК.
Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

24-25 ИЮНЯ В ОБЛАСТИ ПРОЙДУТ МЕРОПРИЯТИЯ, ПОСВЯЩЕННЫХ ПРАЗДНОВАНИЮ ДНЯ МОЛОДЕЖИ

Хотите узнать больше? 24 июня 2017 года г. Кобрин, пл.Ленина проводится велофестиваль «Viva, Ровар – 2017». 9.00 — 10.00 – сбор участников на пл.Ленина; 10.00 – 10.20 – 309

На территории Кобринского района прошёл основной этап специальных операций по незаконной миграции

Хотите узнать больше? Нелегал-2017 На территории Кобринского района прошёл основной этап оперативно-профилактических мероприятий и специальных операций по 256

С 22 по 26 июня 2017 года проводятся мероприятия по предупреждению ДТП с участием мототранспорта

Хотите узнать больше? На территории республики с 22 по 26 июня 2017 года проводятся мероприятия по предупреждению ДТП с участием мототранспорта Анализ оперативной 209

С 26 по 30 июня 2017 года проводится республиканская профилактическая акция «Безопасный переход»

Хотите узнать больше? На территории республики с 26 по 30 июня 2017 года проводится республиканская профилактическая акция «Безопасный переход» Напоминаем, что одним из 224

Александр Радьков: «Белая Русь» — интегрирующая общественная сила»

Хотите узнать больше? Аляксандр РАДЗЬКОЎ: «Белая Русь» — інтэгруючая грамадская сіла» У мінулую пятніцу горад над Бугам прымаў дэлегатаў справаздачна-выбарчай 211

с 20 по 24 июня 2017 года проводится комплексное мероприятие «Пассажир»

Хотите узнать больше? В целях обеспечения общественного порядка, личной и имущественной безопасности граждан в поездах региональных линий, на железнодорожных станциях и 157

Сотрудница букмекерской конторы в Кобрине присвоила более Br920

Хотите узнать больше? Сотрудница букмекерской конторы в Кобрине присвоила более Br920 В Кобрине сотрудница букмекерской конторы присвоила более Br920, сообщил БЕЛТА 285

Новые площадки появились в Бресте, Барановичах, Кобрине и Пинске

Хотите узнать больше? Завод по выпуску термоизоляционных покрытий для холодильного оборудования строят в Бресте В свободной экономической зоне «Брест» ведется 243