Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Эти эпизоды память держит довольно продолжительное время

Эти эпизоды память держит довольно продолжительное время


Прапанаваныя ніжэй эпізоды часоў Другой сусветнай вайны ў прынцыпе не могуць быць выбудаваны сістэмна. Гэта кавалкі ўспамінаў самых розных людзей, часам выпадковых субяседнікаў. Але кожны гэты кавалак – па-свойму цікавы і запамінальны. Гэтыя эпізоды памяць трымае даволі працяглы час, некаторыя з іх я чуў год дваццаць назад. Многія аўтары ўжо не жывуць. Будзе шкада, калі расказаныя імі гісторыі знікнуць.
Намеснік міністра ў электрычцы
Канец дзевяностых мінулага стагоддзя. Электрычка “Мінск – Брэст”. Дарога доўгая, і нават газет няма. Але ў сярэдзіне вагона на фоне непрыкметнай масы выдзяляецца чалавек з начальніцкага выгляду тварам, які пра штосьці ажыўлена расказвае сваім спадарожнікам.
Што ж, побач прамоўцы ёсць вольнае месца, сядзем паслухаем, каб доўгая дарога не была зусім нуднай.
Выпадковым суразмоўцам аказаўся Анатоль Лявонцьевіч Канановіч, былы першы намеснік міністра фінансаў БССР. Прыхільнік аднаўлення Савецкага Саюза, актывіст камуністычнага руху, Канановіч прынцыпова не карыстаўся пры магчымасці больш зручнымі відамі чыгуначнага транспарту. Электрычка часта давала магчымасць адчуць рэальны стан рэчаў лепш за розныя сацыялагічныя даследаванні.
Прадстаўнік так званага “партызанскага пакалення”, частку сваёй дарожнай гутаркі прысвяціў якраз лясному мінуламу, якое прайшло на Берасцейшчыне.
Гэта былі ўспаміны не пафасныя, а рэалістычна-будзённыя, страшныя спалучэннем рызыкі са здатнасцю да выжывання.
Дарога ў некалькі дзясяткаў кіламетраў ад месца знаходжання партызанскага атрада да чыгункі. Дыверсія на чыгунцы, якая штораз пільней ахоўваецца. Такая самая дарога назад. Зямлянка ў лесе. Ежа – кавалак мяса, які размарожваецца проста на патэльні без тлушчу і солі. Велізарная рызыка і высілкі павінны быць рэгулярнымі, бо надоўга парушыць рух цягнікоў немагчыма – палатно немцы аднаўляюць за некалькі гадзін рукамі мужыкоў з вёсак, блізкіх да чыгункі.
“Беларускім патрыётам мяне зрабілі немцы”
Яшчэ адзін дарожны эпізод. Зноў дарога Мінск – Брэст. Выпадковы сусед-суразмоўца, імя якога не запомніў. Чалавек звярнуў увагу на маю беларускамоўную газету, звярнуўся па-беларуску. Пачуў адказ па-беларуску, здзівіўся. Хутка наша “гавэнда” закранула самыя розныя тэмы, у тым ліку і пэўныя асаблівасці светапогляду суразмоўцы, які пазіцыянаваў сябе шчырым прыхільнікам беларушчыны. Сам гэты факт вялікага здзіўлення, зразумела, не выклікаў. Цікавым было іншае: адкуль вытокі такой пазіцыі. Прычыну суразмоўца патлумачыў так: “Беларускім патрыётам мяне зрабілі немцы”. Якім чынам? Праз школу, якая існавала ў іхняй вёсцы, дзе выкладанне вялося па-беларуску, дзе ішла адпаведная падрыхтоўка не толькі адукацыйная, але і ідэалагічная.
Субяседнік сцвярджаў, што ў школе быў курс гісторыі Беларусі, быў падручнік па гісторыі, і нават згадаў назву аднаго параграфа: “Альгерд-заваёўнік”. Пацвярджэння ў навуковых крыніцах гэтаму факту я не знайшоў. Даследчыкі перыяду вайны гавораць, што ў школах на акупаванай тэрыторыі выкладанне гісторыі не вялося. Гэта пацвярджаюць і школьныя пасведчанні часоў вайны, дзе гісторыя як прадмет не пазначана.
Успаміны цікавыя іншым. Яны паказваюць факт цынічнага выкарыстання нацысцкім рэжымам у сваіх мэтах ідэй беларускага патрыятызму, што скампраметавала “беларускую справу” на дзесяцігоддзі наперад.
“Добрыя ўкраінцы”
Аляксандр Засім. Доктар. Доўгія гады жыў і працаваў у Брэсце. Закончыў у 1930-я гады Віленскую беларускую гімназію, з дзейнасцю якой звязаныя многія вядомыя дзеячы заходнебеларускай пары. Пасля заканчэння гімназіі вучыўся ў Віленскім універсітэце Стэфана Баторыя. Пасля перадачы Вільні Літве літоўскі ўрад зачыніў універсітэт. Паўстала пытанне, дзе давучвацца. Сябар-украінец прапанаваў ехаць з ім у Львоў.
Дыплом аб заканчэнні ўніверсітэта Засім павінен быў атрымаць у канцы чэрвеня 1941 года. З пачаткам вайны прыйшоў разам з яшчэ адным беларусам ва ўніверсітэт забраць свае дакументы, каб ехаць дадому, ужо не спадзеючыся на атрыманне дыплома. Аднак работнік, з якім яны гаварылі, папрасіў іх пачакаць некалькі дзён.
Яны затрымаліся і зноў прыйшлі ва ўніверсітэт пасля таго, як Львоў пры дзейснай падтрымцы Арганізацыі Украінскіх Нацыяналістаў перайшоў у нямецкія рукі.
Хлопцы атрымалі свае дыпломы – савецкага ўзору, але замацаваныя пячаткамі з украінскім трызубцам. Пасля гэтага, па словах суразмоўцы, “добрыя ўкраінцы далі нам па ровары, і мы паехалі дадому”. Адна з наступных фраз расшыфравала прычыну гэтай “дабрыні”: “У жыдоў тады ўсё забіралі”.
Падораныя беларускім студэнтам ровары – фрагмент трагедыі львоўскага яўрэйства, якое перажыло ў першыя дні вайны тэрор з боку тых украінцаў, якія пайшлі на супрацоўніцтва з гітлераўцамі.
Падвяла куртка
У 1943 годзе немцы стварылі Саюз Беларускай Моладзі – арганізацыю на ўзор Гітлерюгенда для апрацоўкі беларускай моладзі ў нацыянал-сацыялістычным духу.
Членамі Саюза былі, як правіла, школьнікі старэйшых класаў. Пра нейкі свядомы выбар гаварыць не даводзілася. Алег Лойка, вядомы беларускі навуковец і пісьменнік, сваё ўступленне ў СБМ тлумачыў просьбай маці: да сорак трэцяга года абнасіўся, а там хоць бясплатную форму давалі.
Так і апынуўся будучы прафесар у СБМ. Хаця ў дзень прысягі ён і яго сябры не пайшлі на “ўрачыстасць”, а ўцяклі купацца (СБМ стваралі 22 чэрвеня).
У 1944 годзе, ужо ў савецкім Слоніме, Лойка са сваімі сябрамі, лепшымі вучнямі, накіроўваецца дырэктарам школы ў гаркам камсамола для ўступлення ўжо ў Камуністычны Саюз Моладзі.
Першым зайшоў у кабінет, дзе месціўся раённы камітэт камсамола, Алег Лойка. Сакратар, лейтэнант Савецкай Арміі, папытаў: “В СБМ был?” Сумленны адказ “так” і… дарога ў камсамол зачынена. Другі кандыдат на ўступленне даў адказ “так” на пытанне “В Бога веришь?” Вынік, зразумела, той самы.
З трэцім лейтэнант зусім не стаў гаварыць, калі пабачыў, што той увайшоў у кабінет… у эсбээмаўскай куртцы.
Ніхто з кандыдатаў на ўступленне, зразумела, не меркаваў, што эпізоду з Саюзам Беларускай Моладзі будзе надавацца такое пільнае значэнне. На час уступлення ў арганізацыю гэта была адна з магчымасцей выжыць у жорсткіх умовах акупацыі. Пазней, трэба сказаць, Савецкая ўлада стала з большым разуменнем ставіцца да падобных сітуацый. Так, Алег Лойка ў 50-я гады знаходзіўся ў рэзерве кадраў на месца першага сакратара абкома камсамола Баранавіцкай вобласці. Эсбээмаўскі эпізод ужо не быў перашкодай.
Грамадзяне Трэцяга Рэйха з ваколіц Белавежскай пушчы
Біяграфію знакамітага ўраджэнца Пружаншчыны, Пятра Пракаповіча можна знайсці ў некалькіх “Вікіпедыях”. Калі расійская гаворыць пра месца нараджэння Пятра Пятровіча як пра “в. Казлы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларускай ССР”, то адна з дзвюх беларускіх паведамляе пра тыя ж Казлы, але далей піша: “Ваўкавыскі крайскамісарыят, Беластоцкая акруга, Усходняя Прусія, Трэці Рэйх”, а другая – “вёска Роўна або Казлы, Беластоцкая акруга, Усходняя Прусія, Трэці Рэйх”. Тое самае піша і польская “Вікіпедыя”: “акруга Беласток, Трэці Рэйх”.
Аўтары біяграфій, можна сказаць, падсвяцілі малавядомы для шырокай аўдыторыі эпізод з нацысцкім падзелам беларускіх земляў, калі заходні кавалак беларускага этнічнага абшару на некалькі год стаў часткай Рэйха. З сучасных берасцейскіх земляў у яго склад былі ўключаны тэрыторыі Камянецкага і Пружанскага раёнаў. (Некалі адзін стары камянчанін у размове з аўтарам, даведаўшыся, што я пружанскі, усклікнуў: “О, то ты таксама прусак!”).
Упершыню з “прускім эпізодам” нашай гісторыі я сутыкнуўся год дваццаць назад, знайшоўшы некалькі соцень рэйхсмарак у дзедавай хаце. Адразу ўзнікла пытанне: адкуль такія грошы?
Бабін адказ быў разгорнуты.
Шлюбам з дзедам яны пабраліся ў ліпені сорак чацвёртага года. Шлюб рыхтаваўся спешна, каб не трапіць у лік тых, каго вывозілі ў Нямеччыну.
Ужо ішла савецкая наступальная аперацыя. Людзі ведалі, што сітуацыя зменіцца літаральна праз некалькі дзён. Таму клалі рэйхсмаркі “на каравай” не шкадуючы, не надта верачы, што будзе нейкі абмен валют.
Мая баба пазбегла вывазу. Але затое забралі яе сястру, якая на момант вяселля знаходзілася ў пружанскай турме, дзе трымалі моладзь перад адпраўкай. Такое атрымалася вяселле – са слязьмі. Кавалак вясельнага караваю быў перададзены ў турму.
Нямецкі падзел па-жывому беларускай этнічнай тэрыторыі, паводле слоў сучаснікаў, сур’ёзна не ўспрымаўся. Мяжа ахоўвалася хутчэй фармальна, чым рэальна, перайсці яе можна было без асаблівых цяжкасцяў. Але можна ўявіць, што было б у выніку нацысцкай перамогі – абсталяваная з усёй нямецкай пунктуальнасцю граніца Трэцяга Рэйха і Рэйхскамісарыята “Украіна” паміж Пружанамі і Аранчыцамі.
Гэты абразок – найперш для тых, хто часам любіць задацца пытаннем, чаму якраз Трэцяга ліпеня беларускі народ зрабіў Днём Незалежнасці. Таму, напэўна, што дзякуючы гэтаму дню аднавілася БССР, на глебе якой паўстала сённяшняя наша краіна.
Алег КУНЕЦ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

24-25 ИЮНЯ В ОБЛАСТИ ПРОЙДУТ МЕРОПРИЯТИЯ, ПОСВЯЩЕННЫХ ПРАЗДНОВАНИЮ ДНЯ МОЛОДЕЖИ

Хотите узнать больше? 24 июня 2017 года г. Кобрин, пл.Ленина проводится велофестиваль «Viva, Ровар – 2017». 9.00 — 10.00 – сбор участников на пл.Ленина; 10.00 – 10.20 – 309

На территории Кобринского района прошёл основной этап специальных операций по незаконной миграции

Хотите узнать больше? Нелегал-2017 На территории Кобринского района прошёл основной этап оперативно-профилактических мероприятий и специальных операций по 256

С 22 по 26 июня 2017 года проводятся мероприятия по предупреждению ДТП с участием мототранспорта

Хотите узнать больше? На территории республики с 22 по 26 июня 2017 года проводятся мероприятия по предупреждению ДТП с участием мототранспорта Анализ оперативной 208

С 26 по 30 июня 2017 года проводится республиканская профилактическая акция «Безопасный переход»

Хотите узнать больше? На территории республики с 26 по 30 июня 2017 года проводится республиканская профилактическая акция «Безопасный переход» Напоминаем, что одним из 223

Александр Радьков: «Белая Русь» — интегрирующая общественная сила»

Хотите узнать больше? Аляксандр РАДЗЬКОЎ: «Белая Русь» — інтэгруючая грамадская сіла» У мінулую пятніцу горад над Бугам прымаў дэлегатаў справаздачна-выбарчай 211

с 20 по 24 июня 2017 года проводится комплексное мероприятие «Пассажир»

Хотите узнать больше? В целях обеспечения общественного порядка, личной и имущественной безопасности граждан в поездах региональных линий, на железнодорожных станциях и 156

Сотрудница букмекерской конторы в Кобрине присвоила более Br920

Хотите узнать больше? Сотрудница букмекерской конторы в Кобрине присвоила более Br920 В Кобрине сотрудница букмекерской конторы присвоила более Br920, сообщил БЕЛТА 284

Новые площадки появились в Бресте, Барановичах, Кобрине и Пинске

Хотите узнать больше? Завод по выпуску термоизоляционных покрытий для холодильного оборудования строят в Бресте В свободной экономической зоне «Брест» ведется 242