Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Отдых на лоне природы Кобринщины

Отдых на лоне природы Кобринщины


Сёлета 14 студзеня адчыніла свае дзверы аграсядзіба “Валасюкоў хутар”, якая размясцілася каля вёскі Батчы. У назве яе – спадчыннае прозвішча сям’і, якая валодала гэтым хутарам яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя. Сяргей Валасюк – цяперашні гаспадар – атрымаў яго ў спадчыну ад свайго дзеда Паўла Валасюка. Вось што ён расказаў нам аб стварэнні турыстычнага аб’екта.
- Мне заўсёды хацелася арганізаваць тут месца для адпачынку. Прырода – казачная, рэчка недалёка ды і адасоблена ад усяго, – пачынае расказваць Сяргей Сцяпанавіч.

З ім нельга не згадзіцца. Высокія стройныя дрэвы густой сцяной акружаюць хутар, быццам стаяць на варце спакою яго ўладальнікаў. Птушкі, удзячныя гаспадарам за жыллё і корм, пераліваюцца на ўсе галасы.
На хутары ўжо восем гадоў жывуць бацькі Сяргея – Таццяна Паўлаўна і Сцяпан Паўлавіч. Ідэю сына аб стварэнні тут аграсядзібы яны з задавальненнем падтрымалі. Уласнымі сіламі зрабілі рамонт у спадчыннай хаце, пабудавалі новы двухпавярховы будынак, які абсталяваны спецыяльна для гасцей. У ім ёсць прасторная банкетная зала з сапраўдным камінам, на сценах якой – трафеі паляўнічага. Зала разлічана на семдзесят месцаў. На ўтульнай кухні гатуюцца стравы на любы густ, некаторыя – па старадаўніх рэцэптах. Дарэчы, прадукты для іх прыгатавання бяруцца з уласнай гаспадаркі.
- Нашым гасцям мы прапануем толькі здаровую ежу, без усялякіх дабавак, – адзначае Сяргей Валасюк.
Прадугледзелі гаспадары і пакоі для адпачынку. Дызайн памяшканняў адпавядае іх характару і выкананы ў вясковым стылі. У сям’і захоўваюцца сямейныя рэліквіі, якія дапамагаюць узнавіць гісторыю роду Валасюкоў.
На тэрыторыі аграсядзібы – мноства кветак, растуць розныя віды садовых дрэў. Ёсць цікавыя прыродныя аб’екты для біёлагаў.
Аграсядзіба “Валасюкоў хутар” уваходзіць у склад экалагічнага маршруту “Мухавэцька кумора” і прапануе гасцям добры адпачынак на ўлонні прыроды.
Людміла ДУБІНА.

Фото  http://www.fotka.by/

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

24-25 ИЮНЯ В ОБЛАСТИ ПРОЙДУТ МЕРОПРИЯТИЯ, ПОСВЯЩЕННЫХ ПРАЗДНОВАНИЮ ДНЯ МОЛОДЕЖИ

Хотите узнать больше? 24 июня 2017 года г. Кобрин, пл.Ленина проводится велофестиваль «Viva, Ровар – 2017». 9.00 — 10.00 – сбор участников на пл.Ленина; 10.00 – 10.20 – 330

На территории Кобринского района прошёл основной этап специальных операций по незаконной миграции

Хотите узнать больше? Нелегал-2017 На территории Кобринского района прошёл основной этап оперативно-профилактических мероприятий и специальных операций по 275

С 22 по 26 июня 2017 года проводятся мероприятия по предупреждению ДТП с участием мототранспорта

Хотите узнать больше? На территории республики с 22 по 26 июня 2017 года проводятся мероприятия по предупреждению ДТП с участием мототранспорта Анализ оперативной 229

С 26 по 30 июня 2017 года проводится республиканская профилактическая акция «Безопасный переход»

Хотите узнать больше? На территории республики с 26 по 30 июня 2017 года проводится республиканская профилактическая акция «Безопасный переход» Напоминаем, что одним из 240

Александр Радьков: «Белая Русь» — интегрирующая общественная сила»

Хотите узнать больше? Аляксандр РАДЗЬКОЎ: «Белая Русь» — інтэгруючая грамадская сіла» У мінулую пятніцу горад над Бугам прымаў дэлегатаў справаздачна-выбарчай 229

с 20 по 24 июня 2017 года проводится комплексное мероприятие «Пассажир»

Хотите узнать больше? В целях обеспечения общественного порядка, личной и имущественной безопасности граждан в поездах региональных линий, на железнодорожных станциях и 163

Сотрудница букмекерской конторы в Кобрине присвоила более Br920

Хотите узнать больше? Сотрудница букмекерской конторы в Кобрине присвоила более Br920 В Кобрине сотрудница букмекерской конторы присвоила более Br920, сообщил БЕЛТА 304

Новые площадки появились в Бресте, Барановичах, Кобрине и Пинске

Хотите узнать больше? Завод по выпуску термоизоляционных покрытий для холодильного оборудования строят в Бресте В свободной экономической зоне «Брест» ведется 265