Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кобринский маслодельно-сыродельный завод:качество, проверенное десятилетиями

Кобринский маслодельно-сыродельный завод:качество, проверенное десятилетиями


Нядаўна дырэктар ААТ “Кобрынскі масларобна-сыраробны завод” Мікалай Місюк удастоены дыплома лаўрэата рэспубліканскага конкурсу “Чалавек справы” ў намінацыі “За павышэнне прэстыжу маркі “Зроблена ў Беларусі” ў сферы харчовай прамысловасці. Дарэчы, падобны трафей у перапрацоўчай галіне атрымлівае толькі самы паспяховы кіраўнік айчынных і замежных прадпрыемстваў, якія найбольш дынамічна развіваюцца ў рэаліях беларускага рынку.
Завод, які ў кастрычніку адзначыць 75 гадоў з моманту свайго заснавання, стаў візітнай карткай нашага горада. На прадпрыемстве выпускаецца больш за 150 найменняў высакаякаснай прадукцыі. Смачныя тавары прадпрыемства вядомы далёка за межамі Беларусі. Так, сёлета паўцвёрдыя сыры “Вялікі манарх” і ”Эдэльвейс”, цвёрды сыр “Пармскі Gold» былі ўдастоены залатога медаля на Міжнароднай выставе прадуктаў харчавання, напояў і сыравіны для іх вытворчасці “Продэкспа-2014” у Маскве. Аналагічную ўзнагароду кабрынчане атрымалі на маскоўскім конкурсе “Малочны поспех” за сухую сыроватку, а таксама гран-пры за цвёрды сыр “Чорны граф” і тварог “Пяшчотны”. Павышанай папулярнасцю карыстаюцца навінкі вытворчасці: сыры “Эдэльвейс эліт”, “Вялікі Карл”, “Рыцар”, марожанае “Пламбір ванільны” ў вафельным стаканчыку, якое створана паводле рэцэптур 1962 года, ёгурты і інш.

Кобринский маслодельно-сыродельный завод:качество, проверенное десятилетиями


- Лічу, што кожны наш поспех, несумненна, з’яўляецца здабыткам усяго працоўнага калектыву, – сведчыць Мікалай Місюк. – Прыемна, што на нашым прадпрыемстве з цягам часу атрымаўся гарманічны сімбіёз лепшых традыцый мінулага і прагрэсіўных сучасных падыходаў. Сярэдні ўзрост работнікаў – 38,5 года. Кожны адчувае павышаную адказнасць за даручаны яму ўчастак работы. Імкнемся зрабіць так, каб раніцай людзі ішлі ў ААТ “Кобрынскі масларобна-сыраробны завод” з жаданнем і добрым настроем, ведалі, што іх дзелавая ініцыятыва, стараннасць, дысцыплінаванасць будуць абавязкова заўважаны і адзначаны.

Кобринский маслодельно-сыродельный завод:качество, проверенное десятилетиями


Сёлета на прадпрыемстве праводзіцца буйнамаштабная мадэрнізацыя вытворчасці. За кошт абаротных сродкаў ААТ “Кобрынскі масларобна-сыраробны завод” узводзіцца новы сыраробны цэх агульнай плошчай больш за 9000 кв. метраў, дзе будзе выпускацца да 30 тон прадукцыі ў суткі, з далейшай перспектывай павелічэння аб’ёмаў да 45 тон. Хутка тут будзе ўстаноўлена новае сучаснае аўстрыйскае тэхналагічнае абсталяванне “Вertsch-laska”, якое амаль поўнасцю аўтаматызавана. Галоўны інжынер прадпрыемства Мікалай Токар запэўніў, што спажыўцы ў хуткім часе будуць мець магчымасць пачаставацца ў тым ліку славутымі на ўвесь свет галандскімі сырамі кобрынскай вытворчасці, якія не ўступяць па якасці арыгінальным. Дарэчы, паміж ААТ “Кобрынскі масларобна-сыраробны завод” і шэрагам еўрапейскіх вытворцаў наладжана цеснае дзелавое супрацоўніцтва. Спецыялісты абменьваюцца вопытам, ведамі, арганізоўваюць сумесныя практычныя семінары і курсы павышэння кваліфікацыі. Запуск новага цэха запланаваны ў першым паўгоддзі 2015 года.
Раман МЕЛЬНІК.
Фота аўтара.

НА ЗДЫМКАХ: дырэктар ААТ “Кобрынскі масларобна-сыраробны завод” Мікалай Місюк; новае абсталяванне ў вытворчых цэхах масласырзавода.

иллюстрация с сайта: http://www.kobrincheese.com/ru/catalog/cheese/syr-velikij-karl-50.html

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

Профилактика клещевого энцефалита и Лайм – боррелиоза

Хотите узнать больше? Профилактика клещевого энцефалита и Лайм – боррелиоза С приходом весны появляются первые жертвы укусов клещей — переносчиков клещевого энцефалита 22

«КВ» объединяет друзей

Хотите узнать больше? «КВ» объединяет друзей В самом разгаре подписная кампания на второе полугодие 2017 года, в которую активно включились и сотрудники «Кобрынскага 22

Участковый от слова «участие»

Хотите узнать больше? Участковый от слова «участие» В любом населенном пункте важную роль в работе с гражданами играет участковый. Именно этот сотрудник милиции как никто 17

Дом, где двери всегда открыты

Хотите узнать больше? Дом, где двери всегда открыты Детские социальные учреждения со временем сменили свой облик и превратились в настоящие большие уютные и светлые дома. 12

Силуэт: Джинсовая лихорадка

Хотите узнать больше? Джинсовая лихорадка Не знаю, существует ли в мире памятник предприимчивому Ливаю Строссу, решившему когда-то превратить нераспроданную парусину в 7

Внимание, конкурс! Напиши сказку о спорте и получи в подарок планшет!

Хотите узнать больше? Внимание, конкурс! Напиши сказку о спорте и получи в подарок планшет! Представительство НОК Беларуси в Брестской области объявлет творческий 37

Анонимность и конфиденциальность гарантированы! Анализ на ВИЧ в Кобрине

Хотите узнать больше? Анонимность и конфиденциальность гарантированы! Анализ на ВИЧ в Кобрине Анонимно без направления, бесплатно обследоваться на ВИЧ-инфекцию можно в 26

Собирается паломническая поездка в Москву к святым мощам Николая Чудотворца от Свято-Христо-Рождественского храма г. Кобрина

Хотите узнать больше? Собирается паломническая поездка в Москву к святым мощам Николая Чудотворца от Свято-Христо-Рождественского храма г.Кобрина.  Поездка ... 97