Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гульня ФК «Кобрын» атрымалася зорнай!

Такім трапным і эмацыянальным выразам нехта з кобрынскіх балельшчыкаў ахарактарызаваў чарговы матч другой лігі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь паміж футбольнымі клубамі “Кобрын” і “Лівадзія” (г. Дзяржынск), які адбыўся нядаўна на стадыёне “Юнацтва”. У той дзень падтрымаць нашу каманду прыйшлі шматлікія балельшчыкі. Шмат было моладзі ў фан-сектары, што красамоўна сведчыць аб высокай папулярнасці ў Кобрыне гэтай гульні.

Гульня ФК «Кобрын» атрымалася зорнай!


Літаральна з першых хвілін стала зразумела, што кабрынчане не збіраюцца “адсіджвацца” на сваёй палове поля. Ужо на 15-й, а потым і на 18-й хвілінах былі створаны вострыя моманты каля варот сапернікаў. 21-я хвіліна закончылася бліскучым голам у выкананні аднаго з лідараў нашай каманды Ігара Брыштэля. Неўзабаве ён забіў яшчэ адзін мяч. Кабрынчанін Аляксандр Гугнюк развіў гэты поспех і забіў трэці гол у вароты “Лівадзіі”. У другім тайме госці “размачылі” лік. Але Ігар Брыштэль ізноў не пакінуў шансаў канкурэнтам і павялічыў адрыў на два мячы. Кабрынчане пераканаўча перамаглі з “хакейным” лікам 5:1.
Адразу ж пасля матча Ігар Брыштэль паведаміў “КВ”, што ён выйшаў на поле з цудоўным настроем, адчувалася моцная падтрымка трыбун, пазітыўная энергетыка і пераможны дух кожнага члена каманды. Сакрэт бліскучага футбола просты – верыць у свае сілы і штодзённа працаваць над сабой, павышаць сваё майстэрства. У бягучым сезоне наш зямляк далучыцца да пастаянага саставу нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе і самарскай каманды “Крылы Саветаў”, з якой будзе змагацца за лідарства ў чэмпіянаце Расіі.
Паводле слоў старшыні ФК “Кобрын” Сяргея Кожуха, наша каманда з усёй адказнасцю рыхтавалася да бягучага сезона. Першую гульню сёлета кабрынчане правялі з камандай “Беліта Вітэкс” (Узда), якой прайгралі з лікам 1:3. Потым – перамога ў Гродзенскага ФК “Нёман” – 2:1. У напружанай гульні з ФК “Баранавічы” нашай дружыне не ўдалося заваяваць перамогу. У выніку гульня завяршылася з лікам 1:3. Дарэчы, сёлета свае заяўкі на ўдзел у другой лізе падалі 24 каманды, што ў два разы больш, чым летась. Канкурэнцыя абяцае быць жорсткай. Тым не менш, Сяргей Кожух адзначае, што кожны ігрок будзе прыкладваць максімум намаганняў, каб заваяваць пуцёўку ў першую лігу. Старшы трэнер каманды Георгій Бровін рупліва правёў адбор ігракоў, распрацаваў новую гульнявую тактыку з акцэнтам на вострыя контратакі. У чэрвені ФК “Кобрын” гуляе ў гасцях. “Хварэем” за нашых!
Раман МЕЛЬНІК.
НА ЗДЫМКУ: Ігар Брыштэль сваім чарговым маланкавым голам збівае з панталыку сапернікаў. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Кобрина

На Кобринщине проходит акция «Мой стиль жизни – жить без табака»

Хотите узнать больше? Жизнь без табака В рамках подготовки ко всемирному дню без табака, который ежегодно проводится 31 мая, на Кобринщине проходит акция «Мой стиль 19

Органам ЗАГС -100 лет

Хотите узнать больше? От метрик – до свидетельств В нынешнем году органы ЗАГС празднуют столетний юбилей, однако свое начало регистрация рождений, браков и  смертей 32

Семьи, согретые любовью

Хотите узнать больше? Семьи, согретые любовью Ежегодно в Кобринском районе отдел ЗАГС в преддверии Дня семьи организовывает семинар-учёбу для  председателей и управляющих 28

Борьба за звание «сильнейший»

Хотите узнать больше? Борьба за звание «сильнейший» Областную спартакиаду школьников по дзюдо встретила на прошлой неделе ГУ «Комплексная СДЮШОР Кобринского района». 8 32

Романтики в лукском лесу

Хотите узнать больше? Романтики в лукском лесу Вся прелесть турпоходов в том, что ты на время выпадаешь из информационного потока быстрой жизни и живешь в гармонии с 32

ДТП с пострадавшими в д.Зосимы

Хотите узнать больше? 20.05.2017 примерно в 23 часа 30 минут, житель д. Еремичи 1982 г.р., управляя автомобилем «Фольксваген Пассат», двигаясь по ул.Центральной д. Зосимы, 35

С 25 мая по 5 июня 2017 года проводится специальное комплексное мероприятие «Внимание — дети!»

Хотите узнать больше? С 25 мая по 5 июня 2017 года проводится республиканское специальное комплексное мероприятие «Внимание — дети!»  Только тот народ имеет будущее, 62

21 мая 2017 года — Международный день памяти людей, умерших от СПИДа

Хотите узнать больше? Пресс-релиз к Международному дню памяти людей, умерших от СПИДа – 21 мая 2017 года Международный День памяти людей, умерших от СПИДа, впервые 38