Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У “БОБРЫКУ” БУДУЦЬ РАЗВОДЗІЦЬ РАКАЎ

У “БОБРЫКУ” БУДУЦЬ РАЗВОДЗІЦЬ РАКАЎ

Жаданне ўзяць у арэнду вадасховішча “Бобрык”, што знаходзіцца на адлегласці каля 10 кіламетраў ад вёсак Хатынічы і Раздзялавічы, ва ўрочышчы Ясянёва, выказаў прадпрымальнік з Баранавіч Мікалай Радчанка. Са сваім партнёрам з Мінска ён плануе ўзяцца за прамысловае развядзенне ракаў і аказваць паслугі жадаючым займацца дайвінгам.

Аб сваіх намерах Мікалай Радчанка, які прадставіўся ваенным пенсіянерам, расказаў на пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў, дзе разглядалася пытанне аб тым, каб даць ці не даць яго фірме ТАА “Спорт Фішынг” вадасховішча ў арэнду. На пасяджэнне былі запрошаны таксама адказныя спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, прадстаўнікі Хатыніцкага сельвыканкама і старасты вёсак сельсавета. Прадпрымальнік паведаміў, што займацца вырошчваннем ракаў даволі выгадна, бо няма жорсткай канкурэнцыі, і ў Беларусі прадаюцца ў асноўным ракі, якія імпартуюцца з Арменіі. А вадасховішча “Бобрык”, — выдатнае месца для іх развядзення, яно, па словах Мікалая Радчанкі, — адно з самых чыстых у краіне. Там ёсць магчымасць займацца і дайвінгам, бо перапады глыбіні ў вадаёме ад 3 да 8 метраў. Ён таксама запэўніў, што любы жадаючы зможа тут бясплатна лавіць рыбу і ракаў у рамках правілаў рыбалоўства, што, дарэчы, і прадугледжана законам.

У дэпутатаў адразу ж узнік шэраг пытанняў, найбольш актуальныя з якіх наступныя: хто будзе кантраляваць дзейнасць арандатара і якія біялагічныя рэсурсы зараз утрымліваюцца ў вадасховішчы. І сапраўды, ці не стане так, што праз год у вадаёме не застанецца ні рыбы, ні ракаў. І скасаваннем дагавора аб арэндзе ўжо нічога не выправіш. Як плануецца, кантроль за дзейнасцю ТАА “Спорт Фішынг” будзе ажыццяўляць не міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету, бо на гэта ў яе няма паўнамоцтваў, а спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Што датычыцца біялагічных рэсурсаў вадасховішча, то яны невядомы. Мікалай Радчанка адзначыў, што звяртаўся ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі, але так і не атрымаў адказу. Сам жа ён даўно цікавіцца ракамі і заўважыў, што нормай лічыцца — адзін рак на адзін квадратны метр. Калі ж колькасць перавышае гэты паказчык, то ракі пачынаюць есці адзін аднаго, а таксама хварэць. У выніку можа загінуць уся папуляцыя. Хаця незразумела, чаму гэтага ўжо не адбылося — возера ж даўным-даўно без гаспадара. Між іншым, прадпрымальнік нават прадэманстраваў, па яго словах, буйнога рака з вадасховішча “Лактышы” і дробнага — з  “Бобрыка” і акцэнтаваў увагу на тым, што жадае дабіцца, каб у арандуемым вадасховішчы ракі былі не меншыя за лактышоўскія. 

У сваю чаргу, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Дрозд адзначыў перавагі здачы “Бобрыка” ў арэнду. Па-першае, ТАА “Спорт Фішынг” зарэгістравана на Ганцаўшчыне, а значыць і падаткі будуць ісці ў раённы бюджэт. Па-другое, у вадасховішча будзе гаспадар, які павінен навесці парадак на прылягаючай тэрыторыі, у тым ліку давесці да ладу разбітую дарогу, па якой непасрэдна да вадаёма зараз вельмі цяжка даехаць. Акрамя гэтага, магчыма, будуць створаны рабочыя месцы — узнікне патрэбнасць у тых жа вартаўніках.

Пасля абмеркавання дэпутаты аднагалосна прынялі рашэнне перадаць вадасховішча “Бобрык” у арэнду. Цяпер трэба падрыхтаваць дагавор, які і будзе разгледжаны на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта.

Як стала вядома, арэнда абыдзецца арандатару прыкладна ў 2,5 мільёна рублёў за год. Улічваючы, што ТАА “Спорт Фішынг” хутчэй за ўсё будзе працаваць па спрошчанай сістэме падаткаабкладання, то плаціць фірма будзе падатак з выручкі. Якім ён будзе — невядома. Безумоўна, стварэнне працоўных месцаў для нас даволі актуальна, але для “Спорт Фішынг” гэта толькі ў перспектыве.

У нашай краіне для актыўных і мэтанакіраваных людзей ёсць шмат магчымасцей для арганізацыі сваёй справы. І будзем спадзявацца, што ў гаспадароў ТАА “Спорт Фішынг” усё атрымаецца, і яны з цягам часу даб’юцца значнага поспеху, што прынясе важкія дывідэнды і раёну. У іншым выпадку ўсё губляе сэнс.

Павел СВІСТУНОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Объявлен конкурс на включение в резерв руководящих кадров

Хотите узнать больше? Объявлен конкурс на включение в резерв руководящих кадров и перспективный кадровый резерв Ганцевичского райисполкома на 2019 год. Требования, которые 69

Тюбинг: зима прекрасна, когда безопасна!

Хотите узнать больше? Катание с горок – любимое зимнее развлечение как для детей, так и для взрослых. Тем не менее, надо помнить, чтоКатание с горок – любимое зимнее 31

Gantsevichi district executive committee

Хотите узнать больше? Извещение о проведении конкурса 1. Сведения об организаторе конкурса. 1.1. полное наименование: Ганцевичский районный исполнительный комитет; 1.2. 16

Поздравление от руководства района с 30-летием вывода советских войск из Афганистана

Хотите узнать больше? Поздравление от руководства района с 30-летием вывода советских войск из Афганистана Уважаемые воины-интернационалисты, члены семей погибших! 39

Опыт — для всех, награда — лучшим

Хотите узнать больше? Важнейшим средством повышения педагогического мастерства учителей является хорошо организованная методическая работа. Главной структурой, 35

1 января 2019 года вступил в силу технический регламент ЕАЭС «О безопасности упакованной питьевой воды, включая природную минеральную воду»

Хотите узнать больше? 1 января 2019 года вступил в силу технический регламент ЕАЭС «О безопасности упакованной питьевой воды, включая природную минеральную воду» Документ 40

В субботу состоится турнир по многоповторному жиму штанги лежа, посвященный 30-летию вывода советских войск из Афганистана

Хотите узнать больше? Открытый турнир по многоповторному жиму штанги лежа, посвященный 30-летию вывода советских войск из Афганистана и Дню памяти 35

Конкурс «Селфи с мамой» продолжается

Хотите узнать больше? Напоминаем, что районная газета запустила конкурс «Селфи с мамой». Суть участия в нём проста – необходимо сделать фотографию с самымНапоминаем, что 42