Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“ЗАБАВА” — СМАК ДЗЯЦІНСТВА

“ЗАБАВА” — СМАК ДЗЯЦІНСТВА

Памятаеце кукурузныя палачкі савецкіх часоў? Тыя, якімі мы ласаваліся ў дзяцінстве, — салодкія, хрусткія, якія, здавалася, літаральна раставалі ў роце? Пэўна, той смак забыць немагчыма… Шмат кукурузных палачак купляла ў дарослым жыцці, але ўсё не тое. І якім жа было маё здзіўленне, калі ўпершыню паспрабавала  палачкі “Забава”, якія вырабляе Ганцавіцкі хлебазавод! Той самы смак, з дзяцінства!

І вось я — на хлебазаводзе. Яго дырэктар Андрэй Віктаравіч Арцёменка  расказвае гісторыю “Забавы”…

— Рэцэптуру кукурузных палачак нашы работнікі распрацавалі яшчэ ў 2005 годзе. Купілі невялічкі экструдар — спецыяльны апарат для вырабу палачак, і пачалі вытворчасць… Спачатку палачкі ішлі толькі на мясцовы рынак. Упакоўка была тады поліэтыленавая, з намаляванымі на ёй вядомымі мультыплікацыйнымі героямі Томам і Джэры. Адным словам, тады гэты прадукт разлічваўся больш на дзяцей. Аднак з часам  палачкі спадабаліся і дарослым, і колькасць заявак пачала расці. Зразумелі, што трэба развівацца далей. Тым больш, што тады быў менавіта такі час, калі ўсе нашы калегі, я маю на ўвазе працаўнікоў хлебазаводаў, шукалі магчымасць зарабіць. Хлеб жа хоць і галоўны прадукт на стале, але ў той жа час прадукт сацыяльны. На ім, зразумела, вялікіх грошай не заробіш. Дык вось, большасць хлебазаводаў кінуліся ў кандытарскую вытворчасць. Мы ж разумелі, што для таго, каб пабудаваць кандытарскі цэх, таксама патрэбны сродкі, і немалыя. Таму вырашылі далей развіваць вытворчасць  “Забавы”. І, як бачна ўжо сёння, рашэнне гэта было правільным…

Упакоўку для ганцавіцкіх кукурузных палачак распрацоўвалі сталічныя дызайнеры. І над матэрыялам для сённяшняй упакоўкі давялося папрацаваць. Дзякуючы яму кукурузныя палачкі могуць захоўвацца да паўгода!

— У 2010 годзе набылі цэлую лінію па вытворчасці экструдаванай прадукцыі, — працягвае далей дырэктар хлебазавода, — і з 2011-га запусцілі яе ў эксплуатацыю. Па плану, гэтая лінія павінна была акупіць сябе толькі ў 2016 годзе. А фактычна, спадзяюся, яна акупіцца ўжо ў снежні гэтага года! Нашы палачкі ведаюць і любяць не толькі ў Беларусі. Пастаўляем “Забаву” ва Украіну, у Расійскую Федэрацыю. Пробныя партыі адправіліся ў Германію, Ірландыю, Ізраіль, Канаду. Ёсць магчымасць развівацца і далей.   

Як расказаў Андрэй Віктаравіч, кожны месяц хлебазавод вырабляе 25 — 30 тон кукурузных палачак. Гэта, каб было прасцей уявіць, 150 тысяч пачак! Дарэчы, вырабляе палачкі калектыў усяго з трынаццаці чалавек.

— Калі прыбытак ад хлебабулачных вырабаў складае 80 — 90 мільёнаў у месяц, то палачкі прыносяць хлебазаводу да 200 мільёнаў, — кажа Андрэй Віктаравіч. — “Забава” стала сапраўдным брэндам нашага прадпрыемства. І гэта вельмі прыемна, што мы змаглі адшукаць менавіта той прадукт, які карыстаецца попытам і падабаецца як дзецям, так і дарослым.

Спыняцца на дасягнутым калектыў хлебазавода не збіраецца.

— Плануем далей развіваць экструдыраваную прадукцыю, — дзеліцца планамі Андрэй Віктаравіч. — Калі нічога не зменіцца, у наступным годзе пачнём выпускаць кукурузныя шматкі. У планах таксама і колцы і зорачкі. Але пакуль вытворчасць адначасова ўсіх гэтых прысмакаў прадпрыемству не пад сілу. Таму вырашылі развівацца паэтапна. Спадзяюся, з часам асілім усё тое, што задумалі. Галоўнае, што нас стымулюе, — нашы пакупнікі. Не так даўно ў магазіне назіраў такі малюнак. Маленькі хлопчык, гадоў трох, узяў бацьку за руку і са словамі: “Пайшлі, я табе смачненькае пакажу!” — павёў да прылаўка, дзе ляжалі нашы палачкі. Значыць, працуем сапраўды добра!

Дарэчы, ганцавіцкія палачкі не толькі смачныя. Яны яшчэ і карысныя для здароўя. Чытаем склад прадукту: крупы кукурузныя, алей раслінны, рафінаваны, пудра цукровая, соль павараная, харчовая, ёдаваная. І ўсё! Ніякіх там Е-дабавак, фарбавальнікаў ды араматызатараў!

Андрэй Віктаравіч вядзе мяне паказаць вытворчасць. Вось яно, месца, адкуль на прылаўкі магазінаў трапляе “Забава”! Свежыя палачкі сыплюцца ў пачкі, спецыяльная машына размяркоўвае іх па колькасці, упакоўшчыкі сочаць за працэсам. Па праўдзе скажу, цікава!

З хлебазавода выйшла з пачкам кукурузных палачак. Прысела на лаўку, пакаштавала і нібы сапраўды  вярнулася ў дзяцінства.

НА ЗДЫМКУ: упакоўшчык Галіна Мацвееўна Кірык сочыць за ўпаковачным працэсам.

Тэкст і фота

Яніны ТКАЧУК.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Глабальныя і лакальныя пытанні аднолькава важныя (обновлено)

Хотите узнать больше? Дэпутат беларускага парламента па Баранавіцкай сельскай акрузе № 7, якая ўключае ў сябе і частку Ганцавіцкага раёна, старшыня Пастаяннай 16

Ганцавіцкі камбінат панэльнага домабудавання: ад санацыі — да поспеху

Хотите узнать больше? Ганцавіцкі камбінат панэльнага домабудавання дзесяць гадоў таму практычна рыхтаваўся да банкруцтва. Сёння ён — адзін з самых эфектыўных 19

Отдел архитектуры, строительства и жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагается для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования

Хотите узнать больше? Отдел архитектуры, строительства и жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагается для сдачи по договору найма жилое 20

Отдел жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагаются для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования государственного жилищного фонда

Хотите узнать больше? Отдел жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагаются для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования 19

«Пра веру і духоўнасць» — новы аўтарскі праект «СП»

Хотите узнать больше? «Пра веру і духоўнасць» — новы аўтарскі праект «СП». Адкрывае яго нарыс пра Благачыннага цэркваў Ганцавіцкай акругі, протаіерэя Пятра Піліпчука.«Пра 17

Падстава для гонару ёсць!

Хотите узнать больше? Перада мною ўнікальнае выданне — “Кніга водгукаў Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея”. Гартаючы яго, здзіўляе колькасць людзей, якія пабывалі ў 23

В воскресной школе прихода храма Святителя Тихона состоялся открытый урок "В Ее сердце никогда не гаснет любовь"

Хотите узнать больше? В воскресной школе прихода храма Святителя Тихона состоялся открытый урок "В Ее сердце никогда не гаснет любовь" В воскресной школе прихода храма 23

“Будаўнік” мацнейшы за “Люсіна”

Хотите узнать больше? 5 кастрычніка стартаваў адкрыты кубак раёна па футболе. У гэты дзень на стадыёне СДЮШАР у адзіным чвэрцьфінальным матчы сустрэліся ганцавіцкі5 25