Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сегодня призывник, завтра – солдат

Сегодня призывник, завтра – солдат

У апошні дзень красавіка ў Ганцавічах прайшоў Дзень прызыўніка. Правядзенне гэтага мерапрыемства ў нашым раёне стала ўжо добрай традыцыяй. Каб падтрымаць рабят, якія хутка апрануцца ў ваенную форму, сабраліся кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, духавенства, а таксама бацькі і сябры прызыўнікоў.

Спачатку 42 будучыя салдаты, якія будуць праходзіць тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве ў часцях Брэста, Аколіцы (што пад Мінскам), Баранавіч, Слуцка, Слоніма, сабраліся ля будынка раённага ваеннага камісарыята і пад гукі марша калонай прайшліся па вуліцах горада. Потым адбылося ўскладанне вянка да помніка воінам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Пасля гэтага прызыўнікі былі запрошаны ў актавую залу гарадскога Дома культуры на галоўную частку мерапрыемства — уручэнне павестак для праходжання службы ў арміі.

Першым да юнакоў звярнуўся намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргей Вітальевіч Сарокаў. Ён нагадаў пра асноўныя армейскія паняцціі — гонар, дысцыпліну, паслухмянасць, адказнасць, а таксама  пажадаў рабятам з годнасцю служыць на карысць сваёй Радзімы і вярнуцца дадому ўжо сапраўднымі мужчынамі. С. В. Сарокаў уручыў павесткі 7 будучым салдатам, якія будуць праходзіць ваенную службу ў элітных войсках г. Брэста.

Потым рабят благаславіў настаяцель Храма Свяціцеля Ціхана, протаіерэй Пётр Піліпчук, які нагадаў, што абарона Радзімы — гэта свяшчэнны абавязак кожнага салдата.

Да прызыўнікоў са сваімі пажаданнямі і наказамі служыць годна звярталіся старшыня раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў Юрый Уладзіміравіч Шабунін, выконваючы абавязкі начальніка РАУС Аляксей Генадзьевіч  Яроменка, першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Аляксандр Ануфрыевіч Занька і ваенны камісар раёна Валерый Іванавіч Касянюк, якія таксама ўручалі рабятам павесткі.

Не толькі салдатам цяжка падчас службы. Бадай, яшчэ цяжэй чакаць сваіх сыноў з арміі іх мамам. З пажаданнямі здароўя, цярпення, годнай службы і ў любой сітуацыі заставацца людзьмі да прызыўнікоў звярнулася  маці аднаго з іх Ала Мікалаеўна Скарагод.

Уся святочная цырымонія ўручэння павестак рабятам суправаджалася музычнымі нумарамі ў выкананні артыстаў мастацкай самадзейнасці раёна.

Як паведамілі ў раённым ваенным камісарыяце, адпраўка маладых салдат у ваенныя часці пачнецца 15 мая і працягнецца да 28 мая.

Уладзімір САКАЛОЎ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

С 18 по 19 октября в Ганцевичах будут проходить командно-штабные учения

Хотите узнать больше? С 18 по 19 октября 2017 года на территории Республики Беларусь будет проводиться командно-штабное учение с органами управления и силамиС 18 по 19 19

“Лепшы знаўца Ганцавіцкага краязнаўчага музея”

Хотите узнать больше? Адказы прымаюцца да 18 кастрычніка 2017 года па адрасе: г. Ганцавічы, вуліца Заслонава, 1; або на электронны адрас: gants-museum@tut.by. 19

На Ганцаўшчыне выяўлены парушэнні міграцыйнага заканадаўства

Хотите узнать больше? У Ганцавічах і Ганцавіцкім раёне напрыканцы верасня быў праведзены асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Нелегал”. Яго мэта — 29

Каманда КПД — пераможца “Вертыкалі-2017”

Хотите узнать больше? У мінулую суботу ў Ганцавічах прайшла раённая спартакіяда “Вертыкаль”. Прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна спаборнічалі ў 20

Коллектив детсада объединяет забота о детях

Хотите узнать больше? “Всё, что мы делаем, делаем для детей, потому что для нас это самое дорогое, святое и ценное. Я понимаю, что“Всё, что мы делаем, делаем для детей, 27

«Супербацька — 2017»

Хотите узнать больше? У ДУА «Яслі — сад №4 г. Ганцавічы» у рамках агульнага бацькоўскага сходу і напярэдадні Дня маці прайшла вялікая конкурснаяУ ДУА «Яслі — сад №4 г. 20

З аператыўных зводак РАУС

Хотите узнать больше? “Паквапіўся” на тэлефон 2 кастрычніка па матэрыяле Ганцавіцкага РАУС была ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да жыхара вёскі Дзяніскавічы 30

Захавальнік спадчыны

Хотите узнать больше? Сёлета спаўняецца 20 гадоў з дня адкрыцця раённага краязнаўчага музея. На старонках раённай газеты “Савецкае Палессе” будзе апублікаваны цыкл 23