Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

ОАО “Модуль»: процедура санации – выход из кризиса

Гаспадарчы суд Брэсцкай вобласці 20 сакавіка прыняў рашэнне аб адкрыцці конкурснай вытворчасці па банкруцтву ААТ “Модуль”.

Аб цяжкай фінансавай сітуацыі на прадпрыемстве “СП” пісала неаднойчы.  На ААТ “Модуль” быў рэалізаваны інвестыцыйны праект, які даваў магчымасць выйсці на зусім іншы ўзровень гаспадарання. Але з-за дэвальвацыі рубля ўзніклі сур’ёзныя праблемы, бо на мадэрнізацыю і набыццё абсталявання браліся валютныя крэдыты. У выніку запазычанасць па іх у беларускіх рублях вырасла амаль у тры разы. Аплата крэдытаў і працэнтаў па іх прывяла да таго, што прадпрыемства засталося без абаротных сродкаў для ажыццяўлення гаспадарчай дзейнасці і на сённяшні дзень яно вінавата па ўсіх відах плацяжоў ужо звыш 60 мільярдаў рублёў.  

Дарэчы, на прэс-канферэнцыі на пачатку года кіраўнік раёна Аляксандр Паўлавіч Саланевіч узнімаў пытанне працэдуры санацыі на ААТ “Модуль” як адзін з аптымальных выхадаў з сітуацыі. Бо ў гэтым выпадку ўсе запазычанасці замарожваюцца тэрмінам да 5 гадоў і прадпрыемства можа пачаць працаваць, як гавораць, з чыстага ліста.

Як адзначыў у размове назначаны на ААТ “Модуль” антыкрызісны ўпраўляючы Павел Уладзіміравіч Заяц, на працягу 3 месяцаў з пачатку адкрыцця конкурснай вытворчасці па банкруцтву будзе вывучана фінансава-гаспадарчая дзейнасць прадпрыемства і потым разгледжана ў Гаспадарчым судзе з мэтай прыняцця рашэння аб ліквідацыі ці пачатку працэдуры санацыі. “Будзем рабіць усё магчымае, каб захаваць прадпрыемства”, — адзначыў Павел Уладзіміравіч. Для гэтага ёсць падствы, бо на ААТ “Модуль” устаноўлена сучаснае абсталяванне і  наладжана вытворчасць прадукцыі, запатрабаванай на ўнутраным і знешнім рынках,  а таксама яшчэ захаваўся калектыў кваліфікаваных спецыялістаў. Безумоўна, да прыняцця Гаспадарчым судом канчатковага рашэння і аднаўлення работы прадпрыемства частка работнікаў можа пакінуць яго, але, як ужо неаднаразова бывала, пры загрузцы вытворчых магутнасцей спецыялісты зноў вернуцца ў калектыў.  

Нагадаем, што ў свой час паспяхова працэдуру санацыі ўжо прайшло КУВП “Ганцавіцкі КПД” і па эканамічных паказчыках на сённяшні дзень з’яўляецца адным з самых стабільна працуючых прадпрыемстваў раёна. Таксама дадзены рэальны шанц на аднаўленне такім чынам і будаўнічай арганізацыі ПМК-7.

Павел СВІСТУНОВІЧ.

 

ОАО “Модуль»: процедура санации – выход из кризиса

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Які прыбытак ад гарэлкі?

Хотите узнать больше? Фото из сети Урад вывучыць пытанне аб павышэнні ўзросту пакупнікоў алкагольных напояў да 21 года. Размова аб гэтым нядаўна ішла Фото из сети Урад 14

Лекарств стали покупать меньше

Хотите узнать больше? Фото из сети Странная тенденция наметилась на рынке медицинских препаратов. Заметно снизились продажи лекарственных средств. Скажем, фактически на 19

Поздравление от руководства района с Днем спасателя

Хотите узнать больше? Поздравление от руководства района с Днем спасателя Уважаемые сотрудники и ветераны районного отдела по чрезвычайным ситуациям! Примите сердечные 17

График проведения единых информационных дней в 2018 г.

Хотите узнать больше? График проведения единых информационных дней в 2018 г. 15

На страже семейного равновесия

Хотите узнать больше?   Фото автора В период развития школы XXI века в центре внимания, как и прежде, стоит ребёнок. Но без совместной Фото автора В период развития 27

Профилизация — общемировая тенденция

Хотите узнать больше? В белорусские школы возвратилось профильное образование. Теперь знания на повышенном уровне по отдельным предметам можно получить не только в 30

Развиваем эмоционально-волевую сферу дошколят

Хотите узнать больше? Будик Алеся Анатольевна, педагог-психолог яслей-сада № 2 г. Ганцевичи, молодой, но достаточно энергичный и творческий сотрудник. Занятия с 17

Ні холадна, ні горача, або Чаму я не хачу быць на выбарах пабочным назіральнікам

Хотите узнать больше? 18 лютага 2018 года ў Беларусі пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. Як звычайна, перад важнай палітычнай падзеяй18 лютага 17