Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Ганцевичах на выездном заседании Брестского областного Совета депутатов обсудили работу организаций облпотребсоюза по закупке у населения излишек сельхозпродукции

В Ганцевичах на выездном заседании Брестского областного Совета депутатов обсудили работу организаций облпотребсоюза по закупке у населения излишек сельхозпродукции

Продаж лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама дароў лесу для многіх людзей з’яўляецца добрай магчымасцю істотна папоўніць свой сямейны бюджэт. Толькі сёлета за 8 месяцаў арганізацыямі аблспажыўсаюза на Брэстчыне ў насельніцтва закуплена сельгаспрадукцыі на 153 мільярды рублёў, што эквівалентна прыкладна 18 мільёнам долараў ЗША! Гэтыя лічбы сведчаць аб важнасці сістэмы нарыхтовак для людзей, таму на выязным пасяджэнні прэзідыума Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, які прайшоў на Ганцаўшчыне ў мінулую пятніцу з удзелам старшынь раённых Саветаў дэпутатаў і кіраўнікоў абласных службаў, разглядалася надзвычай актуальнае пытанне: “Аб стане работы і мерах, прымаемых арганізацыямі аблспажыўсаюза, па ўдасканальванню дзейнасці па закупу і перапрацоўцы дзікарослых ягад, грыбоў, лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі”.

Як адзначыў на пачатку пасяджэння старшыня абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Дзмітрыевіч Ашмянцаў, месцам правядзення пасяджэння Ганцаўшчына стала невыпадкова. Наш край — адна з жамчужын Брэстчыны, багаты сваёй прыродай і працавітымі людзьмі. І менавіта на прыкладзе арганізацыі нарыхтовак нашым райспажыўтаварыствам падрабязна разгледжана сістэма закупу, захоўвання, перапрацоўкі і рэалізацыі лішкаў сельгаспрадукцыі і дароў лесу.

Даступна і зручна

для людзей

Спачатку ўдзельнікі пасяджэння наведалі магазін і адначасова нарыхтоўчы пункт РСТ у невялікай вёсцы Сукач, дзе жыве каля 50 чалавек. Яшчэ некалькі гадоў назад ён не працаваў, а зараз штомесячна дае выручку ў 30 — 40 мільёнаў рублёў. Сёлета толькі адных чарніц там нарыхтавана 7 тон, а яблык — увогуле 40 тон. Таксама людзі маюць магчымасць здаць агародніну і ўсе віды другаснай сыравіны.

Як адзначылі пры сустрэчы з дэпутатамі вяскоўцы, магазін адыгрывае важную ролю ў іх жыцці, з’яўляецца не толькі гандлёвай кропкай і нарыхтоўчым пунктам, а ўвогуле цэнтрам грамадскага жыцця вёскі. Паспяховая дзейнасць магазіна, безумоўна, заслуга яго загадчыцы Галіны Міхайлаўны Наплёха, якая добра ведае патрэбы вяскоўцаў і арганізуе работу належным чынам.

Не менш цікавым стала наведванне і невялікага нарыхтоўчага магазіна ў Хатынічах, які таксама пэўны час не працаваў, і людзям даводзілася ісці за 1,5 кіламетра ў цэнтр вёскі, каб набыць неабходны тавар ці здаць прадукцыю ў нарыхтоўчы пункт. І лепшым сведчаннем запатрабаванасці гэтай гандлёвай кропкі з’яўляецца тое, што за месяц там у сярэднім выручка складае звыш 100 мільёнаў рублёў. Гэта чарговы прыклад таго, што нават у вялікай вёсцы, дзе 7 магазінаў і, адпаведна, існуе жорсткая канкурэнцыя, граматны падыход у пытаннях гандлю і арганізацыі нарыхтовак дае свой плён.

Дарэчы, падчас наведвання магазіна дэпутатамі жанчына сталага ўзросту якраз здавала бульбу. Сёлета цана на яе невысокая, бо нават на экспарт у Расію, як адзначыў старшыня аблспажыўсаюза Алег Несцярук, яна адпраўляецца па 4 — 4,5 расійскіх рублёў за кілаграм, што адпавядае 1000 — 1200 беларускім рублям. Галоўнае другое — людзям не трэба шукаць, куды здаць прадукцыю з уласнага агарода і дзеля гэтага яшчэ некуды яе везці. Усё побач з домам.

Ягады

як крыніца даходу

Збор чарніц і журавін для людзей — адзін з самых істотных артыкулаў дадатковага папаўнення сямейнага бюджэту, а іх нарыхтоўка і перапрацоўка вельмі прыбытковыя для суб’ектаў гаспадарання, якія гэтым займаюцца. Таму на пасяджэнні пытанням арганізацыі закупу і перапрацоўкі ягад удзялялася таксама шмат увагі. Поспех у гэтай справе найперш залежыць ад цаны, якая фарміруецца на рынку. Як расказаў Алег Несцярук, 60-70 працэнтаў нарыхтаваных ягад адпраўляецца на экспарт, і цана на тыя ж журавіны вагаецца сёлета ў межах 1,1 — 1,2 еўра за кілаграм. Гэтым тлумачыцца і адносна невысокія, у параўнанні з іншымі гадамі, закупачныя цэны для насельніцтва.

Іншая справа, што спажыўкааперацыя выкарыстоўвае таксама магчымасці ўнутранага рынку.

Як паказалі ўжо восеньскія кірмашы, журавіны ў гараджан карыстаюцца вялікім попытам. Напрыклад, у сталіцы гэтыя ягады разбіраюць па 21 тысячы рублёў за кілаграм. Хаця існуюць і пэўныя праблемы, якія датычацца нядобрасумленнай канкурэнцыі. Не сакрэт, што многія суб’екты гаспадарання, якія займаюцца закупам ягад паралельна з арганізацыямі спажыўкааперацыі, утойваюць рэальныя аб’ёмы закупляемых ягад, а значыць, і даходаў ад гэтай дзейнасці, што, безумоўна, адбіваецца на падатковых плацяжах. У сваю чаргу, гэта дае ім магчымасць выстаўляць іншы раз больш высокую закупачную цану. Па сутнасці, такія дзеячы турбуюцца толькі, каб урваць кусок патлусцей.

Дастаткова прывесці толькі адзін прыклад, калі ў Івацэвіцкім раёне з 23 суб’ектаў гаспадарання, якія займаліся ў мінулым годзе нарыхтоўкай ягад, мясцовае спажыўтаварыства назапасіла больш, чым усе астатнія, разам узятыя. Зразумела, калі б усе працавалі адкрыта, як гэта робяць арганізацыі спажыўкааперацыі, вынікі былі б іншымі.

Пры збыце размова вядзецца аб свежых і замарожаных ягадах — паўфабрыкатах. На сённяшні дзень іх глыбокай перапрацоўкай, а значыць, вытворчасцю тавару з высокай дабаўленай вартасцю, на жаль, у краіне мала хто займаецца, што адзначыў Сяргей Дзмітрыевіч Ашмянцаў. Аб гэтым зайшла размова падчас азнаямлення з работай навукова-эксперыментальнай базы “Журавінка” Цэнтральнага батанічнага сада Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Намеснік загадчыка базы, кандыдат біялагічных навук Таццяна Курловіч не толькі правяла экскурсію для ўдзельнікаў мерапрыемства, але і пачаставала іх сіропам з журавін і “разынкамі” з гэтых ягад. Гэтыя ласункі адназначна б карысталіся папулярнасцю ў спажыўцоў, але пакуль што такой глыбокай перапрацоўкай у нас ніхто не займаецца. Хаця дзе-дзе, а на Ганцаўшчыне такой вытворчасці самае месца.

Захаваць

у добрай якасці

Нарыхтаваць дары лесу і лішкі сельгаспрадукцыі — гэта яшчэ палова справы: захаваць і прапанаваць спажыўцам у міжсезонне якасны тавар — задача яшчэ больш важная. У апошнія гады аблспажыўсаюзам гэтаму пытанню надаецца асаблівае значэнне. Тэхнічнае перааснашчэнне складоў і ўстаноўка дадатковага халадзільнага абсталявання ў арганізацыях спажыўкааперацыі вобласці ўжо сёлета дазволіла значна павялічыць аб’ёмы нарыхтоўваемай прадукцыі, а значыць, і добра падзарабіць самім людзям.

Яскравым прыкладам гэтага стала наведванне дэпутатамі нарыхтоўчай базы Ганцавіцкага раённага спажывецкага таварыства. Яшчэ літаральна некалькі гадоў назад на ёй маглі перапрацоўваць адначасова толькі каля 40 тон ягад — не хапала складскіх памяшканняў з халадзільным абсталяваннем. Яго набыццё і ўстаноўка зараз даюць істотную эканамічную аддачу. Напрыклад, сёлета толькі адных чарніц РСТ здолела закупіць 180 тон. Частка гэтай прадукцыі яшчэ захоўваецца ў халадзільных камерах і, безумоўна, знойдзе свайго пакупніка. Тым больш, што ў міжсезонне цана звычайна павышаецца.

На сённяшні дзень экспартная цана на чарніцы вагаецца ў межах 2,4 еўра за кілаграм. Тое ж самае датычыцца і іншай прадукцыі — у неабходнай колькасці на захоўванне па сучасных патрабаваннях закладваюцца ўсе віды агародніны, якая потым парадуе сваёй якасцю спажыўцоў на прылаўках магазінаў. У выніку граматнай арганізацыі нарыхтовак і мадэрнізацыі вытворчых і складскіх памяшканняў чысты прыбытак ад нарыхтоўчай дзейнасці райспажыўтаварыства за мінулы год склаў 1 мільярд 158 мільёнаў рублёў, што амаль у 6 разоў больш, чым у папярэднім годзе! А нарыхтоўчы абарот за апошнія тры гады вырас з 6 да амаль 10 працэнтаў ад сукупнага аб’ёму дзейнасці РСТ. Як бачым, дзе мэтанакіравана працуюць, там ёсць аддача.

Ужо на пленарным пасяджэнні старшыня аблспажыўсаюза звярнуў увагу дэпутатаў на неабходнасць кантролю за нарыхтоўкай дзікарослых ягад з боку мясцовых улад, узняў пытанні фінансавай падтрымкі нарыхтоўчай галіны (раней на гэтую дзейнасць, улічваючы сацыяльную важнасць, даваліся льготныя крэдыты), а таксама магчымасць прадугледзець у бюджэце сродкі на пакрыццё расходаў па закладцы прадукцыі на захоўванне.

У сваю чаргу, Сяргей Дзмітрыевіч Ашмянцаў адзначыў важнасць для людзей граматнай сістэмы нарыхтовак, якая павінна быць гібкай і адпавядаць сучасным патрабаванням.

Павел СВІСТУНОВІЧ.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Глабальныя і лакальныя пытанні аднолькава важныя (обновлено)

Хотите узнать больше? Дэпутат беларускага парламента па Баранавіцкай сельскай акрузе № 7, якая ўключае ў сябе і частку Ганцавіцкага раёна, старшыня Пастаяннай 16

Ганцавіцкі камбінат панэльнага домабудавання: ад санацыі — да поспеху

Хотите узнать больше? Ганцавіцкі камбінат панэльнага домабудавання дзесяць гадоў таму практычна рыхтаваўся да банкруцтва. Сёння ён — адзін з самых эфектыўных 19

Отдел архитектуры, строительства и жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагается для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования

Хотите узнать больше? Отдел архитектуры, строительства и жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагается для сдачи по договору найма жилое 20

Отдел жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагаются для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования государственного жилищного фонда

Хотите узнать больше? Отдел жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что предлагаются для сдачи по договору найма жилое помещение коммерческого использования 19

«Пра веру і духоўнасць» — новы аўтарскі праект «СП»

Хотите узнать больше? «Пра веру і духоўнасць» — новы аўтарскі праект «СП». Адкрывае яго нарыс пра Благачыннага цэркваў Ганцавіцкай акругі, протаіерэя Пятра Піліпчука.«Пра 17

Падстава для гонару ёсць!

Хотите узнать больше? Перада мною ўнікальнае выданне — “Кніга водгукаў Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея”. Гартаючы яго, здзіўляе колькасць людзей, якія пабывалі ў 23

В воскресной школе прихода храма Святителя Тихона состоялся открытый урок "В Ее сердце никогда не гаснет любовь"

Хотите узнать больше? В воскресной школе прихода храма Святителя Тихона состоялся открытый урок "В Ее сердце никогда не гаснет любовь" В воскресной школе прихода храма 23

“Будаўнік” мацнейшы за “Люсіна”

Хотите узнать больше? 5 кастрычніка стартаваў адкрыты кубак раёна па футболе. У гэты дзень на стадыёне СДЮШАР у адзіным чвэрцьфінальным матчы сустрэліся ганцавіцкі5 25