Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кандидаты в депутаты встретились с избирателями Ганцевичского района

Кандидаты в депутаты встретились с избирателями Ганцевичского района

Кандидаты в депутаты встретились с избирателями Ганцевичского района

Кандидаты в депутаты встретились с избирателями Ганцевичского района

23 верасня адбудуцца выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. І перад выбаршчыкамі паўстае пытанне: за каго аддаць свой голас? Вызначыцца ў гэтым плане дапамагаюць сустрэчы, якія кандыдаты на месца ў парламенце праводзяць у акругах.

4 верасня Ганцаўшчыну ў якасці кандыдата ў дэпутаты па Лунінецкай выбарчай акрузе № 13 наведала Валянціна Ігнацьеўна Верас, начальнік аддзела адукацыі Лунінецкага райвыканкама. Яна і начальнік аддзела адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама Сяргей Вітальевіч Сарокаў, які даў згоду быць даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты, наведалі шэраг працоўных калектываў.

У Малькавічах сход з удзелам настаўнікаў, работнікаў іншых арганізацый і вяскоўцаў прайшоў у актавай зале сярэдняй школы. Валянціна Ігнацьеўна падрабязна расказала пра сваю прафесійную дзейнасць, пра сям’ю, выказала свой погляд на праблемы, у тым ліку ў сферы адукацыі і выхавання моладзі, якія патрабуюць дзяржаўных падыходаў. Данесці да заканадаўцаў сваё бачанне шляхоў вырашэння такіх пытанняў яна збіраецца з высокай трыбуны парламента.

У аграгарадку Люсіна месцам сустрэчы з выбаршчыкамі таксама стала ўстанова адукацыі. Пакуль мясцовыя жыхары збіраліся на сустрэчу, Валянціна Ігнацьеўна наведала школьны музей Я. Коласа, пазнаёмілася з экспазіцыяй, з кнігай водгукаў, дзе, дарэчы, сярод удзячных слоў знакамітых людзей ёсць запісы рабят з Лунінецкага раёна, што былі тут на экскурсіі. Сустрэча з выбаршчыкамі прайшла ў цёплай абстаноўцы. Карыстаючыся такой акалічнасцю, удзельнікі сустрэчы прасілі звярнуць увагу на іх транспартныя праблемы, звязаныя з чыгункай, задавалі іншыя пытанні.

У той жа дзень В. І. Верас сустрэлася таксама з выбаршчыкамі ў аграгарадках Хатынічы і Раздзялавічы.

5 верасня шэраг сустрэч правёў кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7 Мікалай Мяфодзьевіч Язубец. Ён шмат гадоў працаваў на розных пасадах, а цяпер — старшынёй Баранавіцкага райвыканкама. Даверанымі асобамі кандыдата ў дэпутаты сталі Валянціна Уладзіміраўна Лісок, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Ганцавіцкаму раёну, і Міхаіл Мікалаевіч Бобка, памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў чацвёртага склікання. Як расказаў Мікалай Мяфодзьевіч, пасля рэгістрацыі кандыдатам цяпер кожны яго дзень аддадзены сустрэчам з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам Баранавіцкага, Ляхавіцкага і часткова Ганцавіцкага раёнаў, што ўваходзяць у склад выбарчай акругі № 7.

У Ганцавічах у гэты дзень адбыліся тры сустрэчы. У актавай зале ПМК-7 паслухаць кандыдата ў дэпутаты сабраліся работнікі гэтага прадпрыемства і арганізацый, што размешчаны побач. Калі афіцыйная частка завяршылася, размова з кандыдатам у дэпутаты прадоўжылася. Удзельнікі сустрэчы хацелі данесці да Мікалая Мяфодзьевіча праблемы калектыву, пачуць яго думку, заручыцца падтрымкай.

У цэнтральнай раённай бальніцы знаёмства з кандыдатам таксама прайшло ў цёплай атмасферы. Сабраўшыеся пачулі не толькі аўтабіяграфічныя даныя. З медыкамі М. М. Язубец гаварыў, зразумела, пра развіццё медыцыны, пра сацыяльнае развіццё краіны ў цэлым і нашага рэгіёна ў прыватнасці.

У КУШВП ЖКГ “Ганцавіцкая РЖКГ” кандыдат у дэпутаты прыехаў у канцы рабочага дня. Тым не менш, дзясяткі камунальнікаў, а таксама работнікаў падатковай інспекцыі і аўтапарка № 7 сабраліся ў актавай зале, каб паслухаць выступленне, задаць кандыдату пытанні на хвалюючыя іх тэмы. Нераўнадушны падыход да будучыні свайго краю прагучаў у пытаннях з залы пра занятасць насельніцтва, развіццё малых гарадоў і вёсак і іншае.

Галоўнае, што абяцалі абодва кандыдаты, — захаваць курс краіны на стабільнасць, на развіццё, на павышэнне дабрабыту насельніцтва. А таму завяршалі свае выступленні словамі “Спадзяюся на вашу падтрымку”.

Мікалай ЛОЙКА.

НА ЗДЫМКАХ: у час сустрэч кандыдатаў у дэпутаты В. І. Верас і М. М. Язубца.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

С 18 по 19 октября в Ганцевичах будут проходить командно-штабные учения

Хотите узнать больше? С 18 по 19 октября 2017 года на территории Республики Беларусь будет проводиться командно-штабное учение с органами управления и силамиС 18 по 19 20

“Лепшы знаўца Ганцавіцкага краязнаўчага музея”

Хотите узнать больше? Адказы прымаюцца да 18 кастрычніка 2017 года па адрасе: г. Ганцавічы, вуліца Заслонава, 1; або на электронны адрас: gants-museum@tut.by. 20

На Ганцаўшчыне выяўлены парушэнні міграцыйнага заканадаўства

Хотите узнать больше? У Ганцавічах і Ганцавіцкім раёне напрыканцы верасня быў праведзены асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Нелегал”. Яго мэта — 29

Каманда КПД — пераможца “Вертыкалі-2017”

Хотите узнать больше? У мінулую суботу ў Ганцавічах прайшла раённая спартакіяда “Вертыкаль”. Прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна спаборнічалі ў 20

Коллектив детсада объединяет забота о детях

Хотите узнать больше? “Всё, что мы делаем, делаем для детей, потому что для нас это самое дорогое, святое и ценное. Я понимаю, что“Всё, что мы делаем, делаем для детей, 27

«Супербацька — 2017»

Хотите узнать больше? У ДУА «Яслі — сад №4 г. Ганцавічы» у рамках агульнага бацькоўскага сходу і напярэдадні Дня маці прайшла вялікая конкурснаяУ ДУА «Яслі — сад №4 г. 20

З аператыўных зводак РАУС

Хотите узнать больше? “Паквапіўся” на тэлефон 2 кастрычніка па матэрыяле Ганцавіцкага РАУС была ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да жыхара вёскі Дзяніскавічы 30

Захавальнік спадчыны

Хотите узнать больше? Сёлета спаўняецца 20 гадоў з дня адкрыцця раённага краязнаўчага музея. На старонках раённай газеты “Савецкае Палессе” будзе апублікаваны цыкл 23