Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Ганцевичском районе сев озимого рапса должен быть завершён до 25 августа

В Ганцевичском районе сев озимого рапса должен быть завершён до 25 августа

Не паспеў заціхнуць гул камбайнаў, што ўбіралі хлебныя палеткі, як пачалася новая пасяўная кампанія — наступілі аптымальныя тэрміны для сяўбы азімага рапсу. Аб планах і ходзе пасяўной кампаніі супрацоўнік “СП” Мікалай ЛОЙКА папрасіў расказаць галоўнага агранома райсельгасхарчу Міхаіла Іванавіча КАНАНОВІЧА.

— Сёлетні год парадаваў дбайных гаспадароў добрым ураджаем гэтай алейнай культуры. Да прыкладу, у СГВК “Любашава” на круг атрымалі насення азімага рапсу па 32,8 цэнтнера. Складаемымі такога поспеху сталі якасныя падрыхтоўка глебы і сяўба. Пасевы былі своечасова падкормлены мінеральнымі ўгнаеннямі, расліны абаронены сродкамі хімічнай аховы ад захворванняў і шкоднікаў. Таму і надвор’е спрыяла руплівым земляробам. Разам з тым у сельгаскааператыве “Хатынічы” сабралі крыху больш чым па 10 цэнтнераў з гектара. Словам, як пастараліся, такі ўраджай і атрымалі.

Аб эфектыўнасці намаганняў, граматным падыходзе да выканання ўсяго комплексу работ па фарміраванню будучага ўраджаю трэба сур’ёзна задумацца ўсім кіраўнікам, агранамічным службам гаспадарак. Сёлета асенняя пасяўная кампанія па гэтай культуры вызначана заданнем у аб’ёме 2360 гектараў. Земляробы раёна гэтымі днямі займаліся падрыхтоўкай глебы, уносяць арганіку, якой нарыхтавана 100 працэнтаў да патрэбнасці, маюць насенне і адпаведную тэхніку для правядзення пасяўной. Найбольш актыўна работы ідуць у СВК “Цельшына”, дзе азімы рапс размешчаны на 102 гектарах, што складае 68 працэнтаў да задання, і ў СВК “Дубнякі”, дзе засеяна амаль 60 працэнтаў запланаваных плошчаў. У цэлым жа па раёну па стану на 17 жніўня сяўба праведзена на 16 працэнтах плошчаў. Марудна вядуцца работы райаграсэрвісам на палетках сельгасучастка “Дзяніскавічы”, дзе плануецца размясціць азімы рапс на 300 гектарах, але фактычна глеба падрыхтавана толькі на 42,7 працэнта плошчаў. Шэраг гаспадарак збіраюцца пачаць сеяць у бліжэйшыя дні.

У гэтай сувязі хацелася б нагадаць, што завяршыць сяўбу неабходна да 25 жніўня, калі заканчваецца аптымальны перыяд для размяшчэння данай культуры. Таму ўся работа павінна весціся з арыенцірам на гэтыя тэрміны. Каб закласці трывалы падмурак для будучага ўраджаю, гаспадаркі маюць усё неабходнае: забяспечаны насеннем, мінеральнымі і арганічнымі ўгнаеннямі, ёсць неабходная тэхніка. Пры належнай арганізацыі працы і высокай выканаўчай дысцыпліне ствараюцца перадумовы для атрымання запланаваных ураджаяў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Які прыбытак ад гарэлкі?

Хотите узнать больше? Фото из сети Урад вывучыць пытанне аб павышэнні ўзросту пакупнікоў алкагольных напояў да 21 года. Размова аб гэтым нядаўна ішла Фото из сети Урад 15

Лекарств стали покупать меньше

Хотите узнать больше? Фото из сети Странная тенденция наметилась на рынке медицинских препаратов. Заметно снизились продажи лекарственных средств. Скажем, фактически на 23

Поздравление от руководства района с Днем спасателя

Хотите узнать больше? Поздравление от руководства района с Днем спасателя Уважаемые сотрудники и ветераны районного отдела по чрезвычайным ситуациям! Примите сердечные 17

График проведения единых информационных дней в 2018 г.

Хотите узнать больше? График проведения единых информационных дней в 2018 г. 17

На страже семейного равновесия

Хотите узнать больше?   Фото автора В период развития школы XXI века в центре внимания, как и прежде, стоит ребёнок. Но без совместной Фото автора В период развития 28

Профилизация — общемировая тенденция

Хотите узнать больше? В белорусские школы возвратилось профильное образование. Теперь знания на повышенном уровне по отдельным предметам можно получить не только в 31

Развиваем эмоционально-волевую сферу дошколят

Хотите узнать больше? Будик Алеся Анатольевна, педагог-психолог яслей-сада № 2 г. Ганцевичи, молодой, но достаточно энергичный и творческий сотрудник. Занятия с 17

Ні холадна, ні горача, або Чаму я не хачу быць на выбарах пабочным назіральнікам

Хотите узнать больше? 18 лютага 2018 года ў Беларусі пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. Як звычайна, перад важнай палітычнай падзеяй18 лютага 17