Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сергей ЛОЗОВИК, начальник финансового отдела Ганцевичского райисполкома: для устойчивости бюджета в дальнейшем потребуется повышение эффективности расходов

Сергей ЛОЗОВИК, начальник финансового отдела Ганцевичского райисполкома: для устойчивости бюджета в дальнейшем потребуется повышение эффективности расходов

У першым паўгоддзі 2012 года ў бюджэт раёна паступіла 89,4 мільярда рублёў, ці 51,7 працэнта да гадавога плана. У яго фарміраванні прынялі ўдзел звыш 12 тысяч плацельшчыкаў, з якіх — 344 арганізацыі і 487 індывідуальных прадпрымальнікаў.

Асноўная частка ўласных даходаў бюджэту раёна складаецца з паступленняў ад падатку на дабаўленую вартасць — 33,2 працэнта, падаходнага падатку — 30,6 працэнта, падаткаў на ўласнасць — 11,3 працэнта, падаткаў і збораў ад выручкі, атрыманай ад рэалізацыі прадукцыі — 11 працэнтаў, а таксама ад падатку на прыбытак — 5 працэнтаў. Прычым дзяржаўныя і прыраўнаваныя да іх арганізацыі забяспечылі фарміраванне 69,1 працэнта бюджэту раёна, арганізацыі недзяржаўнага сектара эканомікі — 25,9 працэнта, індывідуальныя прадпрымальнікі — 5,7 працэнта.

У выніку рэалізацыі правоў раённага Савета дэпутатаў па павелічэнню ставак падатку на нерухомасць і зямельнага падатку прыцягнута ў бюджэт 1,3 мільярда рублёў, паступленняў мясцовых падаткаў і збораў — 74,4 мільёна рублёў.

Падаходны падатак склаў 9,1 мільярда рублёў, ці 48,2 працэнта да гадавога плана.

У бюджэт раёна таксама паступіла 1,5 мільярда рублёў падатку на прыбытак, або 51,7 працэнта ад запланаванага на год. Прычым за студзень — май 2012 года прыбытак ад падаткаабкладання склаў 9,4 мільярда рублёў, што на 30,8 працэнта больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года.

Выкананне гадавога плана паступленняў падатку на дабаўленую вартасць забяспечана на 41 працэнт. Запланаваны першапачатковы аб’ём на першае паўгоддзе зменшаны на 1 мільярд 920 мільёнаў рублёў у сувязі з тым, што гэтыя грошы не паступілі ў раённы бюджэт з рэспубліканскага.

Таксама ў мясцовы бюджэт паступіла іншых падаткаў з выручкі ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) на суму 3,2 мільярда рублёў, ці на 96 працэнтаў больш, чым летась. Дарэчы, адзначаецца прырост па падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання на 9,7 працэнта, адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб — на 55,9 працэнта, адзінаму падатку для вытворцаў сельгаспрадукцыі — на 10,5 працэнта.

А вось маёмасныя падаткі паступілі ў суме 3,3 мільярда рублёў, ці 93,6 працэнта да гадавога плана.

Дарэчы, на 1 ліпеня 2012 года запазычанасць па плацяжах у бюджэт суб’ектаў гаспадарання раёна адсутнічала.

У той жа час расходы бюджэту ў першым паўгоддзі прафінансаваны на 85,7 мільярда рублёў, ці 51,1 працэнта гадавых. Найбольшую ўдзельную вагу ў расходах займаюць: расходы на аплату працы з налічэннямі — 47 мільярдаў рублёў (54,8 працэнта), субсідыі арганізацыям — 20,8 мільярда (24,3 працэнта), расходы на аплату энерганосьбітаў і камунальных паслуг — 7,8 мільярда рублёў (9,1 працэнта).

У прыярытэтным парадку забяспечвалася фінансаванне першачарговых расходаў бюджэту, у тым ліку аплата працы работнікаў бюджэтнай сферы, субсідзіраванне жыллёва-камунальных паслуг і паслуг транспарту. У сувязі з гэтым вырасла крэдыторская запазычанасць бюджэту і бюджэтных устаноў і на 1 ліпеня 2012 года склала 2,6 мільярда рублёў, ці 3 працэнты ад сумы расходаў. На 1 студзеня 2012 года яна складала 0,5 мільярда рублёў (0,4 працэнта).

Найбольшая сума запазычанасці прыпадае на такую галіну народнай гаспадаркі, як ахова здароўя — 1,6 мільярда рублёў, а таксама адукацыю — 0,8 мільярда.

Тым не менш, у поўным аб’еме прафінансаваны расходы па выплаце заработнай платы работнікам бюджэтнай сферы, у тым ліку і адпускныя педагагічным работнікам.

З пачатку года асігнаванні на субсідзіраванне затрат па аказанню жыллёва-камунальных паслуг павялічаны на 6 мільярдаў 984,9 мільёна рублёў, ці на 33,9 працэнта. І па стану на 1 ліпеня 2012 года на гэтую сферу фактычна выдзелена 19,5 мільярда рублёў, ці 69,6 працэнта да гадавога плана. На кампенсацыю часткі затрат, звязаных з аказаннем камунальных паслуг насельніцтву, у другім паўгоддзі дадаткова неабходны 6,5 мільярда рублёў.

За першае паўгоддзе 2012 года ўстановамі невытворчай сферы раёна зэканомлена каля 1,7 мільярда рублёў. Спажыванне паліўна-энергетычных рэсурсаў у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года ў супастаўных умовах зніжана ва ўстановах адукацыі на 13,2 працэнта, культуры — на 2,3 працэнта. У той жа час ва ўстановах аховы здароўя спажыванне энерганосьбітаў узрасло на 0,8 працэнта.

Ад пазабюджэтнай дзейнасці на рахункі бюджэтных устаноў паступіла 1,4 мільярда рублёў. У гэтым накірунку недастаткова працуюць установы культуры, дзе ўдзельная вага пазабюджэтных паступленняў у бюджэтным фінансаванні зменшылася на 1,6 працэнта, вучэбны цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама — на 14,3 працэнта, раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва — на 2,7 працэнта.

Для ўстойлівасці бюджэту ў далейшым неабходна аптымізацыя дзейнасці і павышэнне эфектыўнасці расходаў атрымальнікамі бюджэтных сродкаў.

Сяргей Лазовік,

Начальнік фінансавага аддзела райвыканкама.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

На страже семейного равновесия

Хотите узнать больше?   Фото автора В период развития школы XXI века в центре внимания, как и прежде, стоит ребёнок. Но без совместной Фото автора В период развития 0

Профилизация — общемировая тенденция

Хотите узнать больше? В белорусские школы возвратилось профильное образование. Теперь знания на повышенном уровне по отдельным предметам можно получить не только в 0

Развиваем эмоционально-волевую сферу дошколят

Хотите узнать больше? Будик Алеся Анатольевна, педагог-психолог яслей-сада № 2 г. Ганцевичи, молодой, но достаточно энергичный и творческий сотрудник. Занятия с 12

Ні холадна, ні горача, або Чаму я не хачу быць на выбарах пабочным назіральнікам

Хотите узнать больше? 18 лютага 2018 года ў Беларусі пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. Як звычайна, перад важнай палітычнай падзеяй18 лютага 14

СВЕТЛАЙ ПАМЯЦІ ІРЫНЫ РУДКОЎСКАЙ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА

Хотите узнать больше? І памяць, і радасць былая, і сённяшні боль 10 студзеня на 71-м годзе жыцця не стала нашай выдатнай зямлячкі Ірыны І памяць, і радасць былая, і 13

Памочнік Прэзідэнта Васіль Герасімаў правёў прыём грамадзян у Ганцавічах

Хотите узнать больше? З пытаннямі да прадстаўніка Кіраўніка дзяржавы звярнуліся 7 чалавек. Падрабязнасці чытайце ў друкаванай версіі «СП» за суботу.З пытаннямі да 11

Зоркі, маскі, песні: як у Ганцавічах прайшлі Каляды

Хотите узнать больше? У мінулую суботу 13 студзеня ў Ганцавіцкім раённым доме рамёстваў адбылася калядная сустрэча “Шчодры вечар”. Калядны фэст у такім фармацеУ мінулую 21