Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Палеская элегія

6 сакавіка ў Ганцавіцкім раённым краязнаўчым музеі адбылася прэзентацыя фотавыставы журналіста Паўла Куніцкага. Ужо сама назва яе адразу выклікае цікавасць: «Палеская Венецыя. Кудрычы: страчаны рай». У экспазіцыі больш за сорак фотаздымкаў, у асноўным з вёскі Кудрычы Пінскага раёна.


– Гэта ўнікальная вёска, – растлумачыў на прэзентацыі Павел Куніцкі. – Я ў журналістыцы ўжо больш за трыццаць гадоў, аб’ездзіў усё Беларускае Палессе і нідзе падобнай вёскі не бачыў. Яна настолькі самабытная і разам з тым такая падобная на ўсе іншыя палескія вёсачкі, што, здаецца, дома пабываў.


Палеская элегія

Дарэчы, такое ўражанне склалася ў многіх наведвальнікаў выставы, якія прыйшлі на прэзентацыю. Дырэктар музея Наталля Кулеш, прадстаўляючы аўтара, шчыра заявіла: «Вы не фатограф, Павел Іванавіч, вы – сапраўдны мастак, а здымкі Вашы – мастацкія творы, карціны, напісаныя сэрцам і душою…».

Наталля Уладзіміраўна пазнаёміла прысутных з біяграфіяй і творчым шляхам Паўла Куніцкага. Пачынаў ён у журналістыцы карэспандэнтам аддзела сельскай гаспадаркі столінскай раённай газеты «Навіны Палесся», ужо маючы за плячамі трохгадовую тэрміновую ваенную службу на баявых караблях Чарнаморскага флоту і вопыт работы на вытворчасці: працаваў токарам, мулярам, вадзіцелем аўтамабіля. А ў газету прывяло… каханне: аднойчы асмеліўся прапанаваць «раёнцы» верш, прысвечаны каханай дзяўчыне. Верш, праўда, забракавалі, але парэкамендавалі паспрабаваць накіраваць свае творчыя здольнасці на публіцыстыку. Ён прыслухаўся – і праз пэўны час на старонках «Навін Палесся» з’явіліся першыя заметкі рабочага карэспандэнта Паўла Куніцкага. А яшчэ праз год паступіў на завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі БДУ імя Леніна. Тады ж яго запрасілі на работу ў рэдакцыю столінскай раённай газеты, дзе старэйшыя калегі на практыцы вучылі рэпарцёрскаму майстэрству.

У канцы 80-х пераехаў у Пінск. Восем гадоў працаваў загадчыкам аддзела радыёвяшчання газеты «Пiнскі веснік», потым – рэдактарам службы навін тэлерадыёкампаніі «Варяг», карэспандэнтам «Комсомольской правды», апошнія пятнаццаць гадоў – уласным карэспандэнтам рэгіянальнай газеты «Вечерний Брест», распавядае на яе старонках пра жыццё Беларускага Палесся.

– У маёй журналісцкай дзейнасці было рознае, – сказаў у эксклюзіўным інтэрв’ю карэспандэнту «СП» Павел Куніцкі. –  Поспехі, няўдачы, знаходкі, страты… Неаднойчы ўступаў у канфлікты з чыноўнікамі, адстойваючы сваё права і права чытачоў на атрыманне праўдзівай інфармацыі, ускрываючы негатыўныя з’явы ў грамадстве, прычынай якіх звычайна быў чалавечы, а дакладней, чыноўніцкі фактар. Абараняючы слабых, нападаў на моцных, якія былі пры грашах і пры ўладзе. Адны з іх потым прызнавалі свае памылкі, іншыя – да сённяшняга дня лічаць сябе несправядліва пакрыўджанымі. Вядома ж, друкаванае слова мае велізарную сілу, і асабліва балюча б’е яно па людзях прыўладных, самалюбівых. Дарэчы, ад сустрэч з такімі я ўхіляюся ў сваёй рабоце, не бяру ў іх інтэрв’ю, не звяртаюся па каментарыі, каб не сорамна было перад чытачом, які ведае іх больш, чым мы, журналісты. Давер да газеты трэба цаніць.

А ў душы я рамантык, хоць і шматслоўны, і гэта мая ўнутраная якасць выдатна спалучаецца з работай рэпарцёра, калі больш задаеш пытанні іншым людзям і менш расказваеш пра сябе. У любы час года і сутак я гатовы бегчы за цікавым фактам, арыгінальным фотаздымкам, нягледзячы на цяжкасці і транспартныя выдаткі. Велізарнае задавальненне мне прыносяць зносіны з людзьмі простымі, якія самі пабудавалі дом, выгадавалі годных дзяцей, пасадзілі дрэва, на сваіх мазалях пазнавалі жыццё. Ці ж, скажыце, не цікава чытачу прачытаць аб уражаннях жыхаркі глухой палескай вёчаскі, якая ўжо ў сталым узросце апынулася ў амерыканскім Лас-Вегасе і… прайграла ў казіно суму большую, чым яе гадавая пенсія? І такой жыццёвай экзотыкі даводзіцца сустракаць нямала, спрабую расказаць аб ёй у сваіх публікацыях.

І робіць гэта Павел Іванавіч бліскуча, таленавіта. З дапамогай слова і фотаапарата.

Як паведаміла Наталля Кулеш, выстава будзе адкрыта да сярэдзіны красавіка. Наведайце – не пашкадуеце.



Вячаслаў БУРДЫКА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Жилые помещения коммерческого использования государственного жилищного фонда

Хотите узнать больше? Отдел архитектуры, строительства и жилищно-коммунального хозяйства райисполкома сообщает, что для граждан, состоящим на учете нуждающихся в улучшении 47

В Ганцевичах произошел пожар

Хотите узнать больше? По официальной информации Ганцевичского районного отдела по чрезвычайным ситуациям в 23 часа 10 минут произошел пожар в одной из квартирПо 21

Международный день мира 21 сентября

Хотите узнать больше? Каждый год 21 сентября международная общественность отмечает Международный день мира. Этот День Генеральная Ассамблея объявила днем укрепления 32

«Здоровое сердце – залог успеха!»

Хотите узнать больше? В минувшую пятницу в здании КУП по УО «Ганцевичский РКБО» специалистами Ганцевичской центральной районной больницы проведено мероприятие в рамках 23

29 сентября «прямую телефонную линию» проведет заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Прокурат Виталий Ростиславович

Хотите узнать больше? 29 сентября «прямую телефонную линию» проведет заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Прокурат Виталий Ростиславович 29 сентября 2018 20

Сильный ветер и дожди. Будьте внимательны и осторожны!

Хотите узнать больше? Такого рода SMS-сообщения получают жители Ганцевщины от МЧС Беларуси. В чем причина и что ожидать от погоды белорусам в ближайшиеТакого рода 21

За нарушения ПДД пешеходами предусмотрена административная ответственность

Хотите узнать больше? В общем потоке участников дорожного движения больше к административной ответственности за нарушения Правил дорожного движения привлекаются водители 44

Прямые телефонные линии. Приём граждан

Хотите узнать больше? 25 и 26 сентября состоятся «прямые телефонные линии», позвонив на которые по нижеуказанным телефонам, можно задать волнующие вопросы: 26 сентября25 и 42