Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Чаму многія беларусы не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных сацыяльных праграм?


Чаму многія беларусы не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных сацыяльных праграм?

Чалавек я ўвогуле незайздросны: не люблю лічыць грошы ў чужых кішэнях. Аднак, шчыра скажу, іншы раз устрымацца цяжкавата. Ну, сапраўды, як не пазайздросціць — хоць крышачку, ледзь-ледзь — суседу, у якога і хата, бы каралеўскі палац, і машына новенькая, толькі што з аўтасалона, і каханка — прыгажуня? Хто скажа, што ў яго ўсё роўна — ні грамулькі зайздрасці, маўляў, хрысціянская рэлігія лічыць гэтае пачуццё адным з найцяжэйшых чалавечых грахоў? Калі такі знойдзецца, хай першы кіне ў мяне камянюку.

Неяк падзяліўся гэткімі думкамі са сваім даўнім сябрам Міхаілам (дарэчы, родам з Ганцаўшчыны, з вёскі Лактышы). А ён мне ў адказ праўду-матку: не зайздросціць трэба, а працаваць больш, бы твой сусед, тады і жыць будзеш багата. У мяне таксама аргумент для спрэчкі знайшоўся. І распавёў я сябруку пра аднаго знаёмца Рыгора, таксама ганцаўчаніна, з вёскі Раздзялавічы. Працуе трактарыстам у мясцовай гаспадарцы. Прычым не абы дзень да вечара, а ад цямна да цямна шчыруе на калгасных палетках. Можна сказаць, што ягоны магутны трактар замест вясковых пеўняў служыць. Яшчэ толькі сонца ўзыходзіць, а Рыгор ужо спяшаецца: вясною — на сяўбу, летам — на нарыхтоўку кармоў, восенню — на ўборку бульбы. То з плугам, то з сеялкай, то з якім іншым прычапным агрэгатам. Ды і ўвогуле, ён на ўсе рукі майстар, нават сам рамантуе свайго механічнага волата. Працоўны дзень у яго часам працягваецца па дзесяць — дванаццаць гадзін. Карацей кажучы, намнога больш, чым у майго суседа. Аднак ні палаца ў Рыгора каралеўскага няма, ні машыны з аўтасалона. Жыве небагата: машына ёсць, але старэнькая, абстаноўка ў хаце сціплая, а сама хата даўно чакае рамонту, але гаспадару няма калі гэтым заняцца за грамадскай работай.

Я гэта да чаго? Ды справа ў тым, што мой сусед з палацам і каханкай-прыгажуняй… беспрацоўны. З ранку да вечара  па мабільніку нейкія тэлефонныя перагаворы вядзе. Адно купляе, другое прадае, трэцяе мяняе… Падаткаў са сваіх даходаў, вядома ж, не плаціць, а сацыяльнымі паслугамі карыстаецца ўся сям’я. Дзеці атрымалі бясплатную сярэднюю, а потым і вышэйшую адукацыю, жонка (таксама, прынамсі, нідзе афіцыйна не працуе) два разы за год праходзіць “рэабілітацыйны курс” (бясплатны!) у мясцовай бальніцы. Як не пазайздросціць чалавеку?

Толькі сляпы не бачыць, што забяспечаных, багатых людзей у нас шмат. Дастаткова паглядзець, якімі выдатнымі, камфартабельнымі катэджамі абрастаюць ускраіны Мінска, абласных і раённых цэнтраў, нават у вёсках такая мода пайшла. А шчыльныя патокі машын на нашых вуліцах і дарогах, сярод якіх “прэміяльных” нямецкіх мадэлей, магчыма, больш, чым на нямецкіх жа аўтабанах. Небагатыя грамадзяне, з сярэднім дастаткам, такія палацы не будуюць і такія аўтамабілі не купляюць. Зайздрошчу? Ды не, на здароўе, як кажуць!

Калі меркаваць па знешніх прыкметах, дык большасць насельніцтва ў нас — такія забяспечаныя людзі. Многія замежнікі гэта заўважаюць, адкуль бы яны ні прыехалі, — хоць з Даніі, хоць з Польшчы, хоць з Францыі. А сярэдняя зарплата ў Беларусі, калі верыць статыстыцы (а якія падставы ёй не верыць?), ніяк не дасягае жадаемага ўзроўню ў тысячу рублёў. Ды нават з такой лічбай, калі да яе дабяромся, столькі не пабудуеш і не накупіш. Можа, статыстыкі няправільна налічылі колькасць нулёў?

Ды не, справа, хутчэй, у іншым. Памятаеце, нядаўна адбылася цікавая гісторыя з буйным бізнесменам з суседняй краіны, доларавым мільярдэрам? Яго затрымалі за… нявыплату падаткаў на некалькі мільёнаў долараў. Што — мільёнаў? У той краіне сурова караюць і за нявыплату тысячы долараў. Увогуле кажучы, у большасці краін, якія мы адносім да цывілізаваных, менавіта нявыплата падаткаў лічыцца найцяжэйшым злачынствам. Напэўна, мы так не лічым, бо няўзброеным вокам бачна: значная частка нашых грамадзян зарабляе намнога больш, чым сумы, з якіх плаціць падаткі.

І як тут не ўспомніць пра Дэкрэт № 3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”? Здавалася б, зусім нядаўна апублікавалі, у красавіку 2015 года, а ўжо, бач, прызабылі. У прыватнасці, гэты дакумент павінен стымуляваць працаздольных мужчын і жанчын да работы. Такія патэнцыяльныя работнікі ў кожнай вёсцы ёсць, не кажучы ўжо пра вялікія і малыя гарады. І працаваць многія з іх не супраць, ды вось бяда — работы няма. Таму адны перабіваюцца выпадковымі заробкамі, другія жывуць і п’юць на бацькоўскую пенсію.

Аднак цяпер размова нават не пра іх, а пра тых, хто працуе, а заробкі свае ад дзяржавы (падатковай інспекцыі) утойвае. Напэўна, пакрыўдзяцца, калі іх назавеш сацыяльнымі ўтрыманцамі: мы ж, маўляў, працуем. А па сутнасці, яны і ёсць самыя сапраўдныя сацыяльныя ўтрыманцы. Таму што кожны з нас павінен рабіць свой уклад у сацыяльны бюджэт дзяржавы. Каб было за што будаваць новыя дзіцячыя садкі і бальніцы, новыя школы і жылыя дамы, ствараць новыя працоўныя месцы і выдаваць людзям крэдыты. Грамадзяне ж, якія ўтойваюць свае прыбыткі, падаткаў не плацяць і ў фінансаванні дзяржаўных сацыяльных праграм не ўдзельнічаюць. Затое ўсімі сацыяльнымі дабротамі карыстаюцца напоўніцу. І гэта справядліва?

Вячаслаў БУРДЫКА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях

Новости Беларуси