Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Дзіця-дзіцятка даражэнькае…


Дзіця-дзіцятка даражэнькае…

Мы настолькі прывыклі да многіх сацыяльных даброт, якія атрымліваем змалку, што нават не заўважаем іх і не заўсёды задумваемся над тым, колькі яны каштуюць дзяржаве.

Нядаўна ў цягніку сустрэў знаёмую жанчыну. Родам яна з Ганцавіч, тут доўгі час працавала на адным з прамысловых прадпрыемстваў інжынерам-тэхнолагам, зараз ужо на пенсіі. Цікаўлюся: як справы, чаму дома не сядзіцца? Можа, думаю, вырашыла па свеце павандраваць, пабачыць, як у заходніх краінах людзі жывуць. Быццам у ваду глядзеў: сапраўды, аказваецца, за мяжу сабралася, ды не абы-куды — аж у Лондан. Праўда, не з турысцкімі мэтамі.

З далейшай няспешнай размовы высветлілася, што Людміла, дачка Наталлі Аляксееўны, выйшла замуж за араба, які жыве ў англійскай сталіцы. У зяця Алі — свой бізнес, ён мае некалькі ўласных магазінаў. Па-добраму зайздрошчу субяседніцы:

— Пашанцавала Вашай дачцэ, — кажу, — напэўна, жыве ў шыкоўным катэджы і жыццю радуецца.

— Не, — круціць галавой Наталля Аляксееўна, — кватэру здымаюць, а пра сваё жыллё нават і не мараць, хоць Алі і называе сябе бізнесменам.

— Ну, — супакойваю жанчыну, — у нас таксама не кожны свой дом мае.

— Э, даражэнькі! — усміхаецца яна. — І я раней думала, што ў нашай Беларусі кепска жыць. Як і многія іншыя нашы суайчыннікі, скардзілася на невысокія заробкі, чэргі ў паліклініках, высокія тарыфы на камунальныя паслугі, пакуль сама не пабывала ў хвалёным капіталістычным раі. Вы думаеце, чаго я ў той Лондан еду? На іх архітэктурныя помнікі любавацца? Ды каб мае вочы ніколі іх не бачылі! Унучку еду няньчыць, бо даглядаць яе няма каму. У зяця работа ад цямна да цямна, у дачкі — таксама работа, наймаць каго — вялікія грошы трэба плаціць. Вось і папрасілі мяне, пенсіянерку, каб прыехала на дапамогу.

— Дык зяць жа бізнесмен, свае магазіны мае, — дзіўлюся. — Няўжо ён не ў стане няньку наняць? І дачка Ваша хіба не ў дэкрэтным водпуску?

— Які ён бізнесмен?! Якую няньку?! — замахала рукамі Наталля Аляксееўна. — Яго магазіны — адна назва, так, нейкія дробныя лаўкі для таннага тавару, даходу амаль ніякага. А тут яшчэ за роды давялося заплаціць. А гэта ў Англіі вельмі дарагое задавальненне: нават пры ўмове нармальнага цячэння, без ускладненняў, яны каштуюць ад пяці да васьмі тысяч фунтаў сцерлінгаў. Ды і такога дэкрэтнага водпуску, як у нас, у гэтай краіне не даецца жанчыне. Пачынаецца ён толькі пасля родаў, мінімальны працяг, па законе, два тыдні, максімальны — да года, аднак пры гэтым  матэрыяльную дапамогу выплачваюць толькі на працягу 39 тыдняў. А потым куды дзіця дзяваць? Сацыяльных дзіцячых садкоў няма, прыватныя — вельмі дарагія. Людміліны суседзі, калі даведаліся, што еду да дачкі за няньку, просяць, каб я згадзілася і іх дзетак даглядаць, добрыя грошы абяцаюць заплаціць, білеты на дарогу туды і назад акупяцца. І ім выгадна — абыдзецца значна танней, чым у прыватным дзіцячым садку.

Гэтая дарожная сустрэча прымусіла мяне задумацца. Сапраўды, чаму адна з самых багатых краін свету пакідае маладыя сем’і амаль сам-насам з праблемамі, звязанымі з нараджэннем і гадаваннем дзяцей? Цікава, а як у іншых “аазісах дэмакратыі”?

Аказваецца, толькі ў Беларусі роды прымаюцца бясплатна. У Германіі, напрыклад, роды без ускладненняў у звычайнай дзяржаўнай клініцы каштуюць ад 2,5 тысячы еўра, у прыватнай — у 2 — 2,5 раза даражэй. У Швейцарыі такая медыцынская паслуга абыдзецца маладой сям’і мінімум у 10 тысяч еўра. У ЗША за роды, якія працякаюць нармальна, давядзецца заплаціць ад 5000 да 8000 долараў, а з кесаравым сячэннем — ад 12000 да 30000 долараў.

Дарэчы, і такі працяглы аплачваемы дэкрэтны водпуск па доглядзе дзіцяці ў тры гады ўстаноўлены толькі ў нашай краіне. У Расіі і Казахстане ён таксама можа дасягаць трох гадоў, аднак дапамога ў РФ назначаецца толькі да спаўнення дзіцяці 1,5 года, а ў Казахстане — да 1 года. У большасці ж краін так званага далёкага замежжа водпуск па доглядзе дзіцяці значна меншы: у ЗША, Ізраілі — 12 тыдняў, у Даніі — 32 тыдні, у Германіі — 22 месяцы…

А яшчэ ж варта ўлічыць і іншыя сацыяльныя выплаты сем’ям, якія маюць дзяцей. Дык і ў гэтым плане Беларусь — у ліку сусветных лідараў. Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці ў нас выплачваецца ў памеры 10 бюджэтаў пражытачнага мінімуму (сёння яна складае  1978,1  беларускага рубля),  другога і наступных — 14 БПМ (2769,34  беларускага рубля). Ні ў адной еўрапейскай краіне, акрамя Беларусі і Расіі, няма такога паняцця, як мацярынскі капітал. Аднак у Беларусі ён прызначаецца пры нараджэнні трэцяга дзіцяці ў памеры 10 тысяч долараў, а ў Расіі — амаль на 30 працэнтаў менш.

Вядома, гэта гіганцкія расходы ў бюджэце дзяржавы. Тым не менш кіраўніцтва Беларусі ідзе на іх, разумеючы, што дзеці — наша галоўнае багацце, наша будучыня. І асабіста мне даспадобы такая сацыяльна арыентаваная палітыка. Тым больш, што дзве мае дачкі зараз знаходзяцца ў дэкрэтным водпуску і самі спакойна гадуюць маіх унукаў — дзесяцімесячнага Аляксандра і двухгадовую Марыяну, таму мы не па чутках, а на ўласнай сям’і адчуваем гэтую сацыяльна арыентаваную палітыку.

Вячаслаў БУРДЫКА.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Когда можно попасть на прием к руководству Ганцевичского РОВД?

Хотите узнать больше? График приёма граждан и представителей юридических лиц руководством Ганцевичского РОВД в 1-м квартале 2021 года № п/п Должность Приемный день

26 октября можно пообщаться с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД

Хотите узнать больше? 26 октября состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем начальника Ганцевичского РОВД майором милиции Лукьянчиком Максимом Ивановичем

27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома

Хотите узнать больше? 27 октября состоится «прямая телефонная линия» с начальником отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома подполковником милиции Кулешовым

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях