Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Ёсць пытанне — будзе і адказ!”. Памочнік Прэзідэнта Васіль Герасімаў правёў прыём грамадзян у Ганцавічах.

Даведка “СП”

Васіль Мікалаевіч Герасімаў нарадзіўся ў 1975 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Правазнаўства” і Акадэмію кіравання пры  Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачаў у 1997 годзе ў Вышэйшым Гаспадарчым  Судзе Рэспублікі Беларусь. З 2003 года  — начальнік галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. З 2013 года — старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці. У 2016 годзе кіраўнік дзяржавы прызначыў Васіля Герасімава памочнікам Прэзідэнта па Брэсцкай вобласці.

Са сваімі пытаннямі да прадстаўніка кіраўніка  дзяржавы звярнуліся 7 чалавек.

[img]http://www.gants.by/dаta:image/svg+xml;base64,PHN2ZyB3aWR0aD0iMzIiIGhlaWdodD0iMzIiIHZpZXdCb3g9IjAgMCAzMiAzMiIgeG1sbnM9Imh0dHA6Ly93d3cudzMub3JnLzIwMDAvc3ZnIj48cGF0aCBkPSJNMTEuNDMzIDE1Ljk5MkwyMi42OSA1LjcxMmMuMzkzLS4zOS4zOTMtMS4wMyAwLTEuNDItLjM5My0uMzktMS4wMy0uMzktMS40MjMgMGwtMTEuOTggMTAuOTRjLS4yMS4yMS0uMy40OS0uMjg1Ljc2LS4wMTUuMjguMDc1LjU2LjI4NC43N2wxMS45OCAxMC45NGMuMzkzLjM5IDEuMDMuMzkgMS40MjQgMCAuMzkzLS40LjM5My0xLjAzIDAtMS40MmwtMTEuMjU3LTEwLjI5IiBmaWxsPSIjZmZmZmZmIiBvcGFjaXR5PSIwLjgiIGZpbGwtcnVsZT0iZXZlbm9kZCIvPjwvc3ZnPg==[/img]

[img]http://www.gants.by/dаta:image/svg+xml;base64,PHN2ZyB3aWR0aD0iMzIiIGhlaWdodD0iMzIiIHZpZXdCb3g9IjAgMCAzMiAzMiIgeG1sbnM9Imh0dHA6Ly93d3cudzMub3JnLzIwMDAvc3ZnIj48cGF0aCBkPSJNMTAuNzIyIDQuMjkzYy0uMzk0LS4zOS0xLjAzMi0uMzktMS40MjcgMC0uMzkzLjM5LS4zOTMgMS4wMyAwIDEuNDJsMTEuMjgzIDEwLjI4LTExLjI4MyAxMC4yOWMtLjM5My4zOS0uMzkzIDEuMDIgMCAxLjQyLjM5NS4zOSAxLjAzMy4zOSAxLjQyNyAwbDEyLjAwNy0xMC45NGMuMjEtLjIxLjMtLjQ5LjI4NC0uNzcuMDE0LS4yNy0uMDc2LS41NS0uMjg2LS43NkwxMC43MiA0LjI5M3oiIGZpbGw9IiNmZmZmZmYiIG9wYWNpdHk9IjAuOCIgZmlsbC1ydWxlPSJldmVub2RkIi8+PC9zdmc+[/img]

[img]http://www.gants.by/dаta:image/svg+xml;base64,PHN2ZyB4bWxucz0iaHR0cDovL3d3dy53My5vcmcvMjAwMC9zdmciIHZlcnNpb249IjEuMCIgd2lkdGg9IjgwMCIgaGVpZ2h0PSI2MDAiID48L3N2Zz4=[/img]

Яны  былі самымі рознымі. Жыхарка горада Ганцавічы Тамара Грыцкевіч звярнулася з  просьбай аказаць садзейнічанне ў вырашэнні пытання, звязанага з сур’ёзнымі праблемамі  са здароўем сына 1970 года нараджэння. Па словах жанчыны, яна неаднаразова звярталася па кансультацыю да ўрачоў-стаматолагаў паліклінікі. Аднак  захворванне мужчыны даволі рэдкае, і  выпрацаваць пэўны алгарытм дзеянняў для хворага не атрымалася.  Па даручэнні  Васіля Мікалаевіча на  асабісты кантроль праблему ўзяў галоўны ўрач УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ” Вадзім Сашко.

Па пытаннях медыцынскага абслугоўвання ў раённай бальніцы і працаўладкавання звярнуўся   жыхар райцэнтра Дзмітрый Лелес. Мужчына распавёў пра сваю, як ён сказаў, “няпростую гісторыю процістаяння з сістэмай аховы здароўя раёна”. Памочнік Прэзідэнта паабяцаў разабрацца. А наконт працаўладкавання мужчыны каментарыі даў старшыня райвыканкама Уладзімір Бялоў і паабяцаў трымаць гэтае пытанне на асабістым кантролі.

Па пытанні працоўнай дзейнасці на ААТ “Модуль” да Васіля Герасімава звярнуўся  былы дырэктар прадпрыемства Эдуард Буракоўскі. Па  просьбе  Эдуарда Іванавіча размова вялася без прысутнасці прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.

Вячаславам   Елісеевым была агучана праблема атрымання льготнага жылля. Дарэчы, з гэтым  пытаннем  жыхар райцэнтра неаднаразова  звяртаўся як да старшыні райвыканкама Уладзіміра Бялова, так і да начальніка аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама  Валерыя Русакевіча. Кампетэнтны адказ  Вячаслаў Ігаравіч, безумоўна, атрымліваў:  яго сям’і было прапанавана камерцыйнае жыллё, з захаваннем  агульнай чаргі на сацыяльнае. Васіль Герасімаў таксама  прыняў пазіцыю  прадстаўнікоў мясцовай улады.

Са скаргай на неправамерныя дзеянні  супрацоўнікаў праваахоўных органаў звярнуўся пенсіянер  Іван Высоцкі. Васіль Мікалаевіч  прыняў прадастаўленыя грамадзянінам дакументы і запэўніў: “Ёсць пытанне, значыць, будзе і адказ!”.

Таццяна Шахрай, жыхарка вёскі Любашава, на прыём да Васіля Мікалаевіча прыйшла разам з сынам. У чэрвені мінулага года яе муж, вадзіцель аўталаўкі Ганцавіцкага раённага  спажывецкага таварыства, загінуў на працоўным месцы. За апошнія сем месяцаў Таццяна Аляксандраўна звярталася ў самыя розныя інстанцыі. Атрыманыя адказы не дазваляюць ёй  паставіць кропку ў гісторыі смерці мужа. Таму ўсе надзеі і спадзяванні Таццяна Шахрай ускладвае на дапамогу прадстаўніка кіраўніка краіны.

Вольга Лапіч  звярнулася з просьбай разабрацца ў пытанні працаўладкавання. Не так даўно яна працавала менеджарам  на ААТ “Модуль”. Пасля правядзення рэарганізацыі кіраўніцтвам прадпрыемства   кантракт з ёю быў скасаваны, хаця нараканняў, па словах жанчыны,  на яе работу не было. Складанасцей у вырашэнні пытання па працаўладкаванні жанчыны няма. У раёне ёсць вакансіі, і месца работы ёй будзе прадастаўлена.

На асобныя пытанні грамадзян каментарыі і  адказы   ўжо даваліся  падчас прыёму запрошанымі на яго старшынёй Ганцавіцкага райвыканкама Уладзімірам Бяловым, галоўным урачом УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ” Вадзімам Сашко,  начальнікам Ганцавіцкага РАУС Аляксеем Яроменкам, старшынёй праўлення Ганцавіцкага райспажыўтаварыства Аляксандрам Кулаком, начальнікам упраўлення па  працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наталляй Клявец.

Напрыканцы прыёму грамадзян Васіль Герасімаў рэзюмаваў:

— Прыёмы грамадзян у рэгіёнах Рэспублікі Беларусь вядуцца планава. І гэта неабходна для таго, каб людзі мелі магчымасць вырашыць надзённыя пытанні. Хаця некаторыя з іх можна было б вырашыць на ўзроўні  старшыні райвыканкама, галоўнага ўрача і г.д. Тут ужо трэба правільна арыентавацца людзям. Але, у любым выпадку, па кожным звароце грамадзян будуць дадзены адпаведныя  даручэнні, кожнае пытанне  будзе дэталёва разбірацца і, па магчымасці, вырашана станоўча.

P.S. Калі матэрыял быў падрыхтаваны да друку, галоўны ўрач УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ” паведаміў,  што ёсць дамоўленасць аб накіраванні сына Тамары Грыцкевіч на кансультацыю ў Брэсцкую абласную стаматалагічную паліклініку.

Галіна ПУПАЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Как проходят выборы. Фото с избирательных участков

Хотите узнать больше? Городской Дом культуры.  УО «Ганцевичский государственный профессиональный лицей сельскохозяйственного производства».  ГУО «Гимназия г. Ганцевичи».  25

ЧАРОЎНЫ СВЕТ ЛЯЛЕК

Хотите узнать больше?   Гісторыя лялькі пачынаецца ў глыбокай старажытнасці. Яна служыла абрадавым сімвалам, надзялялася магічнай сілай. І толькі з цягам часу ператвары... 21

Братскую свечу весом 8 килограмм привезли в Ганцевичи

Хотите узнать больше? 17 февраля в рамках фестиваля «Братская свеча» группа паломников из Столина, во главе с помощником благочинного по социальной работе Михаилом17 26

Как в Ганцевичах погуляли на Масленицу. Фоторепортаж

Хотите узнать больше? Масленичные гулянья прошли 17 февраля на стадионе в Ганцевичах. На празднике проходила выставка и продажа продукции местных предприятий, проводились 29

Не старэюць душой…

Хотите узнать больше? У мінулую пятніцу 9 лютага майстры народнага клуба майстроў народнай творчасці «Багач» раённага Дома рамёстваў і ўдзельнікі квартэта народнага хоруУ 31

Война давно минувших дней

Хотите узнать больше? На фото воины-интернационалисты Василий Добринец (на снимке слева) и Игорь Костюк 29 лет назад, 15 февраля 1989 года, последняя колонна На фото 25

С песней по жизни

Хотите узнать больше? 8 февраля 2018 года вокальная группа, созданная при отделении дневного пребывания для граждан пожилого возраста ГУ «Ганцевичский территориальный 26

Большим артистам – большая сцена

Хотите узнать больше? 9 февраля в актовом зале гимназии г. Ганцевичи прошел районный этап фестиваля «Новые имена Беларуси – 2018». В конкурсе приняли9 февраля в актовом 23