Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Які прыбытак ад гарэлкі?


Які прыбытак ад гарэлкі?

Фото из сети

Урад вывучыць пытанне аб павышэнні ўзросту пакупнікоў алкагольных напояў да 21 года. Размова аб гэтым нядаўна ішла на пасяджэнні Міжведамаснага савета па фарміраванні здаровага ладу жыцця, прафілактыцы і папярэджанні п’янства, алкагалізму, наркаманіі, спажывання тытуню.

Чаму гэтая тэма ў цэнтры ўвагі? Здавалася б, падстаў для асаблівай трывогі няма. У цэлым узровень ужывання алкаголю ў краіне зніжаецца — за 2016 год ён склаў 8,1 літра на душу насельніцтва (для параўнання: у 2011-м было 12,2 літра). Але давайце задумаемся. Гэтыя самыя восем літраў са “стаграмоўкай” разлічаны на кожнага беларуса ва ўзросце ад толькі што народжанага дзіцяці да састарэлага чалавека. Цяпер адмінусуем тых, хто не п’е нават піва, — немаўлятак, напрыклад. І адразу становіцца зразумелым, што праблема па-ранейшаму існуе. Плюс да ўсяго такі факт: кожнае чацвёртае злачынства ў краіне здзяйсняецца людзьмі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Прычым доля забойстваў, грабяжоў і разбойных нападаў, хуліганстваў, учыненых у п’яным запале, канстатуюць у Міністэрстве ўнутраных спраў, дасягае 80 працэнтаў.

Сёння гаварыць аб сучасных і эфектыўных мерах прафілактыкі гэтай бяды пакуль складана. Чаму? Праблема, лічаць прадстаўнікі праваахоўных органаў, заключаецца ў тым, што спіртныя і слабаалкагольныя напоі пастаўлены на паліцах магазінаў разам з прадуктамі харчавання. Такую карціну можна назіраць практычна ў кожным гандлёвым прадпрыемстве, у тым ліку і ў Ганцавічах. А гэта фарміруе ў грамадстве лаяльныя адносіны да алкаголю. Раз ён даступны, думае іншы пакупнік, асабліва малады, раз стаіць у дастатку побач з іншымі групамі прадуктовых тавараў, дык чаму яго не лічыць такім жа, скажам, прадуктам… харчавання?

Вядома, зразумець тых, хто гандлюе алкаголем, можна: перад імі стаіць задача атрымаць прыбытак. Але ж у той самы момант, калі яны гэты прыбытак атрымліваюць, грамадства і дзяржава нясуць вялікія страты. Даследаванні паказваюць, што, атрымліваючы рубель прыбытку з падаткаў ці акцызаў на алкаголь, дзяржава страчвае тры рублі, якія ідуць на лячэнне алкаголікаў і п’яніц.

Якую стратэгію трэба вызначыць як правільную, каб знізіць узровень ужывання высакаградусных напояў і пры гэтым не наламаць дроў, як гэта было ў часы сухога закону, калі актывізаваліся самагоншчыкі і прадаўцы разнастайных фальсіфікатаў? Катэгарычнымі забаронамі, як паказвае практыка, культуры ўжывання алкагольных напояў людзей не навучыш. А вось абмежавальныя меры, напэўна, могуць прынесці пэўную карысць. Напрыклад, абмежаваць час рэалізацыі моцнага і сярэдняга алкаголю (гэта не датычыцца рэстаранаў і кафэ) з 22 ці 23 гадзін і да 9 раніцы.

Што тычыцца продажу алкаголю на аўтазаправачных станцыях, тут таксама паступаюць прапановы абмежаваць яго пэўным адрэзкам часу. Я спецыяльна пацікавіўся на адной з ганцавіцкіх АЗС, ці часта вадзіцелі набываюць спіртное. Аказваецца, рэдка. А вось публіка з бліжэйшай вёскі, калі магазін зачыняецца, сюды заходзіць часта.

Адасобленыя таварныя аддзелы для спіртнога ў магазінах? А чаму б і не. Змаглі ж “схаваць” з вачэй тытунёвыя вырабы. Іншая справа, як быць з невялічкімі крамамі ў сельскай мясцовасці, дзе асобны гандаль спіртным у адной адзінай зале арганізаваць будзе цяжка? Можа, увогуле не выстаўляць яго на паліцы, трымаць у падсобным памяшканні, а вывешваць толькі спіс наяўных гатункаў гарэлак, каньякоў, він і г.д.? Тут ёсць над чым падумаць.

У нас склалася сітуацыя, калі колькасць аб’ектаў, у якіх прадаюць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі і піва, у разы перавышае ўзровень развітых краін. У Беларусі ў сярэднім на 10 тысяч насельніцтва прыпадае 17 аб’ектаў гандлю, якія рэалізуюць алкаголь. Адзін магазін на 600 чалавек. А, напрыклад, у Нарвегіі і Швецыі — адзін магазін на 4,5 тысячы чалавек, у Ісландыі — на 15,9 тысячы. Сусветны вопыт паказвае, што адзін з самых дзейсных механізмаў стрымлівання далейшай алкагалізацыі насельніцтва — абмежаванне даступнасці спіртнога. Дарэчы, у некаторых краінах дзейнічае забарона на продаж  алкаголю ў вячэрні, начны час, па днях тыдня. Напрыклад, у Швецыі не прадаюць яго ў нядзелю. У суседняй Літве з 1 студзеня 2018 года спіртное прадаюць толькі тым, каму споўнілася 20 гадоў. Ды і купіць бутэльку алкагольнага напою тут цяпер можна з 10 раніцы да 8 вечара па буднях і ў суботу і з 10.00 да 15.00 — у нядзелю.

У нашай краіне, у першую чаргу, ад праваахоўных органаў і медыкаў, паступаюць прапановы дазволіць продаж алкагольных напояў толькі тым асобам, якім споўніўся 21 год. Дарэчы, у свой час такое абмежаванне дзейнічала ў Савецкім Саюзе. Праваахоўнікі, між тым, сцвярджаюць, што ўзрост ад 18 да 21 года з’яўляецца “пікавым”, калі правапарушэнні здзяйсняюцца ў нецвярозым стане. А каму ў нас столькі? Студэнтам, навучэнцам — адным словам, моладзі. Сапраўды, калі бутэлька піва каштуе танней, чым разавы абанемент у фітнес-клуб ці білет у кінатэатр, дык можна не сумнявацца, якім будзе выбар кампаніі маладых і бестурботных юнакоў і дзяўчат: вядома ж, піўбар. Куды складаней абсталяваць у інтэрнаце бясплатную трэнажорную залу, на вуліцы — валейбольную пляцоўку. Але ж мы ўсе выдатна разумеем, што такія ўкладанні на самай справе акупяцца напоўніцу — здароўем будучага пакалення.

Вячаслаў БУРДЫКА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях

Жилой дом горел ночью в Чудине

Хотите узнать больше? Сегодня ночью, 4 января, в 01-09 в центр оперативного управления Ганцевичского РОЧС поступило сообщение о пожаре жилого дома по адресу:

Что необходимо для эффективной борьбы с пьянством и его пагубными последствиями?

Хотите узнать больше? Что необходимо для эффективной борьбы с пьянством и его пагубными последствиями? К сожалению, сегодня пьяный образ жизни крепко укоренился в сознании

Каким образом оформить выезд за границу на постоянное проживание?

Хотите узнать больше? Каким образом оформить выезд за границу на постоянное проживание? Выезд граждан Республики Беларусь за границу, (в том числе и на постоянное