Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ні холадна, ні горача, або Чаму я не хачу быць на выбарах пабочным назіральнікам

18 лютага 2018 года ў Беларусі пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. Як звычайна, перад важнай палітычнай падзеяй грамадства падзяляецца на дзве часткі: адны лічаць сваім абавязкам пайсці на выбарчыя ўчасткі і аддаць свой голас за таго ці іншага кандыдата, а другія чамусьці ўпэўнены, што мясцовыя органы ўлады нічога не вырашаюць і траціць на іх выбары свой час зусім не абавязкова.

Дык хто з іх мае рацыю? І сапраўды, якую ролю ў жыцці нашага грамадства адыгрываюць сельскія, гарадскія, раённыя, абласныя Саветы дэпутатаў? Што яны на самай справе вырашаюць? Давайце спакойна, без спешкі разбяромся.

Так, мясцовыя органы ўлады агульнадзяржаўных законаў не прымаюць, і, на першы погляд, ад іх рашэнняў стан спраў у краіне ў цэлым не залежыць. Некаторыя людзі не цікавяцца палітыкай, таму і не жадаюць прымаць удзел у выбарах: маўляў, якая розніца, каго там выберуць, мне ад гэтага ні холадна, ні горача. Але ж, упэўнены, нават такому апалітычнаму чалавеку не ўсё роўна, ці камфортна ён жыве, які стан дарогі каля яго дома, якую ваду ён п’е і якім паветрам дыхае.

Насамрэч, кожнаму нармальнаму чалавеку хочацца, каб яго штодзённае жыццё было камфортным. Між тым, менавіта мясцовыя органы ўлады, і Саветы дэпутатаў не ў апошнюю чаргу, вырашаюць гэтыя надзённыя праблемы. І ад таго, хто ўвойдзе ў іх склад, будзе залежаць, наколькі якасна і аператыўна тыя праблемы вырашацца. Дык чаму б гэтаму не паспрыяць, прыняўшы ўдзел у галасаванні?

Але важна не толькі прыйсці на выбарчыя ўчасткі. Самае галоўнае — выбраць дэпутатам такога чалавека, які шчыра, прынцыпова і бескампрамісна будзе вырашаць праблемы нашага раёна, чалавека, неабыякавага да чужой бяды і разумнага, які валодае неабходным багажом ведаў і пэўным жыццёвым вопытам. Крытыкаваць уладу за нейкія недаробкі намнога прасцей, чым рабіць канкрэтную справу. Сапраўды, асобныя “свядомыя” грамадзяне, якія імкнуцца ў дэпутаты, штучна спекулююць на відавочных недахопах. Скажам, не ўсе вуліцы ў райцэнтры заасфальтаваны, не ва ўсіх яшчэ вёсках ёсць прыродны газ. Ды шмат якіх іншых нявырашаных праблем існуе ў нашым жыцці!.. Нават ва ўласнай гаспадарцы далёка не ўсё зроблена: там дах трэба рамантаваць, там агарод пустазеллем зарос, там плот паламаўся… А ў вёсцы, у раёне, у вобласці колькі такіх дахаў ды агародаў назбіраецца?!

Таму давайце будзем рэалістамі. Нават дылетанту, думаю, няцяжка здагадацца, што ўсе пытанні адначасова вырашыць немагчыма. Ды проста грошай не хопіць: не такі ўжо бюджэт у нас багаты. І медыцыну трэба падтрымліваць, і адукацыю, і культуру. А яшчэ ж санаторнае лячэнне, будаўніцтва жылля для шматдзетных сем’яў, праезд у гарадскім і прыгарадным транспарце, паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі… І нават перад тварам смерці дзяржава не пакідае родзічаў памерлага сам-насам з праблемай. Уявіце, якія на ўсё гэта патрабуюцца сродкі! Дзякуючы збалансаванай сацыяльна-эканамічнай палітыцы, у тым ліку і на мясцовым узроўні, дзяржава знаходзіць іх.

А што атрымліваецца, калі сацыяльная накіраванасць дзяржавы знікае? Галеча, беспрацоўе, рэвалюцыі… Як у той жа, скажам, Украіне ці ў іншых краінах былога сацыялістычнага лагера, дзе людзей кінулі ў бездань стыхійнага рынку.

Вядома ж, чалавека заўсёды больш хвалюе свая “балячка”, чым чужая. Той жа жыхар Дзяніскавіч, напрыклад, чаму парадуецца ў першую чаргу? Якаснаму асвятленню вуліц у сваёй вёсцы, па якіх ён штодня ходзіць, ці новай тратуарнай плітцы ў цэнтры Брэста? А жыхар горада Ганцавічы будзе дбаць пра дабрабыт свайго райцэнтра ці пра выгоды кабрынчан і пінчукоў? Пытанні рытарычныя, а адказы — элементарныя. І гэта па-чалавечы зразумела: свая кашуля ўсё ж бліжэй да ўласнага цела…

Аднойчы чуў, як кандыдат у дэпутаты аблсавета ад апазіцыйнай партыі (не буду называць прозвішча, каб не рабіць яму рэкламы) хваліўся, што гэта ён дабіўся, каб у абласной бальніцы ўстанавілі новае сучаснае абсталяванне. На каго разлічана такая дэмагогія? Без сумнення, на такіх людзей, якія зусім не цікавяцца грамадскім жыццём. А дэмагогу толькі такія выбаршчыкі і трэба! Бо толькі яны могуць паверыць, быццам гэта не ўлада будуе новыя жылыя дамы і бальніцы, школы і палацы культуры, пракладвае новыя транспартныя артэрыі і электрычныя лініі, а нейкі грамадзянін Н., да таго ж яшчэ і беспрацоўны.

Таму давайце будзем думаць і самі вырашаць, каму мы даверым прадстаўляць нашы інтарэсы ў органах улады. І абавязкова прыйдзем на выбарчыя ўчасткі. Каб не застацца ў ролі пабочнага назіральніка за тымі працэсамі, якія нас непасрэдна датычацца.

Дарэчы, з дзяржаўнага бюджэту на мясцовыя выбары таксама выдаткоўваюцца вялікія грошы. І не хочацца, каб гэтыя сродкі былі затрачаны марна — на дэмагогаў і пустасловаў.

Вячаслаў БУРДЫКА,

жыхар г. Ганцавічы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

С 18 по 31 мая 2018 года в Республике Беларусь проводится информационно-образовательная акция «Беларусь против табака»

Хотите узнать больше? С 18 по 31 мая 2018 года в Республике Беларусь проводится информационно-образовательная акция «Беларусь против табака» Не отнимай у себя завтра! В 33

26 мая проведет «прямую телефонную линию» заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Прокурат Виталий Ростиславович

Хотите узнать больше? 26 мая проведет «прямую телефонную линию» заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Прокурат Виталий Ростиславович 26 мая 2018 года с 9.00 37

Работа «Школы безопасности» для пожилых граждан

Хотите узнать больше? Работа «Школы безопасности» для пожилых граждан 17 мая 2018 года в отделении дневного пребывания для граждан пожилого возраста ГУ «Ганцевичский 33

Праздничная программа «Семьей дорожить умейте»

Хотите узнать больше? Праздничная программа «Семьей дорожить умейте» В отделении дневного пребывания для граждан пожилого возраста ГУ «Ганцевичский территориальный центр 31

25 мая состоится «прямая телефонная линия» председателя Комитета государственного контроля Брестской области Баско Дмитрия Викентьевича

Хотите узнать больше? 25 мая состоится «прямая телефонная линия» председателя Комитета государственного контроля Брестской области Баско Дмитрия Викентьевича Уважаемые 38

Окончание общего запрета на лов всех видов рыб

Хотите узнать больше? Окончание общего запрета на лов всех видов рыб В соответствии с правилами ведения рыболовного хозяйства и рыболовства использование физическими и 37

Ганцавічы адзначылі ДзеньДзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Хотите узнать больше? Ганцавічы адзначылі ДзеньДзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь Пра герб і сцяг Беларусі, пра беражліывыя адносіны да іх, пра 38

Мото-автопробег «Победа без границ»

Хотите узнать больше? Мото-автопробег «Победа без границ» Мото-автопробег «Победа без границ» На территории стран СНГ, в том числе и в Республике Беларусь, пройдет 62