Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

СВЕТЛАЙ ПАМЯЦІ ІРЫНЫ РУДКОЎСКАЙ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА


[img]http://www.gants.by/dаta:image/svg+xml;base64,PHN2ZyB3aWR0aD0iMzIiIGhlaWdodD0iMzIiIHZpZXdCb3g9IjAgMCAzMiAzMiIgeG1sbnM9Imh0dHA6Ly93d3cudzMub3JnLzIwMDAvc3ZnIj48cGF0aCBkPSJNMTEuNDMzIDE1Ljk5MkwyMi42OSA1LjcxMmMuMzkzLS4zOS4zOTMtMS4wMyAwLTEuNDItLjM5My0uMzktMS4wMy0uMzktMS40MjMgMGwtMTEuOTggMTAuOTRjLS4yMS4yMS0uMy40OS0uMjg1Ljc2LS4wMTUuMjguMDc1LjU2LjI4NC43N2wxMS45OCAxMC45NGMuMzkzLjM5IDEuMDMuMzkgMS40MjQgMCAuMzkzLS40LjM5My0xLjAzIDAtMS40MmwtMTEuMjU3LTEwLjI5IiBmaWxsPSIjZmZmZmZmIiBvcGFjaXR5PSIwLjgiIGZpbGwtcnVsZT0iZXZlbm9kZCIvPjwvc3ZnPg==[/img]

[img]http://www.gants.by/dаta:image/svg+xml;base64,PHN2ZyB3aWR0aD0iMzIiIGhlaWdodD0iMzIiIHZpZXdCb3g9IjAgMCAzMiAzMiIgeG1sbnM9Imh0dHA6Ly93d3cudzMub3JnLzIwMDAvc3ZnIj48cGF0aCBkPSJNMTAuNzIyIDQuMjkzYy0uMzk0LS4zOS0xLjAzMi0uMzktMS40MjcgMC0uMzkzLjM5LS4zOTMgMS4wMyAwIDEuNDJsMTEuMjgzIDEwLjI4LTExLjI4MyAxMC4yOWMtLjM5My4zOS0uMzkzIDEuMDIgMCAxLjQyLjM5NS4zOSAxLjAzMy4zOSAxLjQyNyAwbDEyLjAwNy0xMC45NGMuMjEtLjIxLjMtLjQ5LjI4NC0uNzcuMDE0LS4yNy0uMDc2LS41NS0uMjg2LS43NkwxMC43MiA0LjI5M3oiIGZpbGw9IiNmZmZmZmYiIG9wYWNpdHk9IjAuOCIgZmlsbC1ydWxlPSJldmVub2RkIi8+PC9zdmc+[/img]

[img]http://www.gants.by/dаta:image/svg+xml;base64,PHN2ZyB4bWxucz0iaHR0cDovL3d3dy53My5vcmcvMjAwMC9zdmciIHZlcnNpb249IjEuMCIgd2lkdGg9IjgwMCIgaGVpZ2h0PSI2MDAiID48L3N2Zz4=[/img]

І памяць, і радасць былая, і сённяшні боль

10 студзеня на 71-м годзе жыцця не стала нашай выдатнай зямлячкі Ірыны Рудкоўскай.

Мароз упершыню за гэтую зіму так моцна апякаў твар і так жалезабетонна скаваў зямлю і лужыны. Сцюдзёна. Але раптам і кроў застыла ў крыватоках, і жылы зледзянелі… Гэтак люта апякло сіверам усё нутро паведамленне пра тое, што Ганцаўшчына збяднела на яшчэ адну сваю выбітнейшую постаць — Ірыну Міхайлаўну Рудкоўскую (амаль адразу ж следам за сваім земляком — знакамітым беларускім паэтам Алесем Каско, нібы даганяючы яго па дарозе ў іншы — мо лепшы? — свет). Няўрымслівую, руплівую беларускую падзвіжніцу, таленавітую пісьменніцу-апавядальніцу, якая сама сябе такой катэгарычна не лічыла, няйначай, з-за празмернай, нейкай нават нібыта паталагічнай, сціпласці; таму і не выдала ніводнай кнігі, хоць публікацый у перыядычным друку (рэспубліканскім, прычым, найперш літаратурным, абласным, раённым) сабралася ў яе столькі, што не на адзін зборнік хапіла б.

Усё жыццё Ірына Міхайлаўна пражыла ў вёсцы. Спачатку ў радзінным Востраве, дзе з’явілася на свет і расла разам са старэйшым братам Міхасём, які пасля праславіў і Ганцаўшчыну, і Берасцейшчыну сваім непаўторным паэтычным талентам. Увекавечаннем яго імя яна займалася нястомна, без пярэдыху, столькі, колькі і жыла пасля яго смерці ў купальскую ноч 1991-га. О, колькі цёплых, кранальных успамінаў пра любага брата прайшло толькі праз рукі аўтара гэтых радкоў, калі рыхтаваў заўсёды цікавыя, жывыя згадкі, карэспандэнцыі да друку ў абласныя газеты “Заря” ды “Народная трыбуна” (да нядаўняга часу выдавалася такая), у “Савецкае Палессе”. Таму ў памяці назаўсёды першародныя варыянты тэкстаў, нават почырк, які немагчыма зблытаць ні з якім іншым і па якім лёгка здагадацца, што аўтар вельмі шмат піша ад рукі.

Другую значную і самую працяглую частку жыцця нябожчыца правяла (насычана, ярка) у найбуйнейшай вёсцы Ганцавіцкага раёна — Хатынічах. Да выхаду на заслужаны адпачынак і нават пасля атрымання такога права — адпачываць — працавала ў хатыніцкай школе. Канечне ж, філолагам. Праўда, выкладала рускую мову і літаратуру. На першы погляд, факт гэты павінен выклікаць недаўменне: размаўляе і піша выключна па-беларуску, зацята адстойвае і прапагандуе ўсімі магчымымі сродкамі ўсё беларускае, і вось на табе — рускі філолаг. На самай справе дзівавацца тут няма чаму. Дасканалае веданне рускай мовы і літаратуры не перашкаджае, а дапамагае ўбіраць у сябе, нібы губка, сваю родную Бацькаўшчыну, роднае слова, родную культуру. І прывіваць любоў да мілай сэрцу Беларусі сваім вучням. Іх, удзячных сваёй настаўніцы, якія зараз смуткуюць разам з усімі, хто ведаў (а калі ведаў, то абавязкова і любіў) гэтую дзівосную, прыгожую ва ўсіх праявах жанчыну, многія-многія сотні.

Яна таксама ўмела любіць жыццё і ўсіх, хто быў побач, прычым, побач не толькі ў прасторавым вымярэнні. Найвялікшай жа любоўю быў для яе родны брат — паэт Міхась Рудкоўскі, які пасля стаў найвялікшым жалем.

Ірына Міхайлаўна паспела адзначыць у леташнім красавіку сваё 70-годдзе. З братам Міхасём яны абодва красавіцкія. Яны сапраўды красавалі, былі сапраўднымі кветкамі-красачкамі на беларускім лузе, неслі гэтую красу ў свет. На вялікі жаль, аднаго вельмі ж рана забрала купальскае вогнішча, а другую — студзеньскі мароз.

Што ж, нам застаецца толькі з удзячнасцю ўспамінаць і свята-светла помніць.

Адну са сваіх шматлікіх публікацый “І памяць, і радасць, і боль…” (часопіс “Полымя”, № 4 за 2011 г.) яна завяршыла наступнымі словамі:

“Міхась Рудкоўскі ляжыць у той зямлі, па якой басанож бегаў маленькім хлапчуком, пад тымі роднымі яму бярозкамі, якія помнілі гэтага хлапчука, якія люлялі яго ў дзяцінстве і раслі разам з ім, пад тымі самымі хвойкамі, пад якімі ляжаць яго бацькі, пад якімі ён сядзеў не раз і пад пошум якіх вёў маўклівыя дыялогі з роднымі яму людзьмі; ляжыць на тых кладах, з якіх добра відаць… да скону дзён любімыя і так хораша і цёпла апетыя ім куточкі яго векавечнай Бацькаўшчыны”.

Кожнае з працытаваных вышэй слоў… і пра яе, Ірыну Рудкоўскую.

Бывайце, дарагая Ірына Міхайлаўна. Для Вашых родных, сяброў, землякоў, прыхільнікаў творчасці Вы заўсёды будзеце жывой.

Анатоль КРЭЙДЗІЧ,

пісьменнік, намеснік старшыні

Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

24 заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Прокурат Виталий Ростиславович проведет «прямую телефонную линию»

Хотите узнать больше? 24 заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Прокурат Виталий Ростиславович проведет «прямую телефонную линию» 24 февраля 2018 года с 9.00 27

В Ганцевичах открылся фирменный магазин «8 Марта» (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня в Ганцевичах по адресу: ул. Пионерская, 8 (в одном здании с магазином «Стиль»), открылся фирменный магазин «8 Марта». ПодробностиСегодня в 19

Вокальная группа, созданная при отделении дневного пребывания для граждан пожилого возраста посетила Лунинецкое отделение с концертной программой

Хотите узнать больше? Вокальная группа, созданная при отделении дневного пребывания для граждан пожилого возраста посетила Лунинецкое отделение с концертной программой 28

В Липске горела хозяйственная постройка

Хотите узнать больше?   17 февраля в деревне Липск произошёл пожар: горела хозпосторойка. По прибытии к месту вызова отделения на АЦ ПАСП №12 17 февраля в деревне Липск 24

Как проходят выборы. Фото с избирательных участков

Хотите узнать больше? Городской Дом культуры.  УО «Ганцевичский государственный профессиональный лицей сельскохозяйственного производства».  ГУО «Гимназия г. Ганцевичи».  37

ЧАРОЎНЫ СВЕТ ЛЯЛЕК

Хотите узнать больше?   Гісторыя лялькі пачынаецца ў глыбокай старажытнасці. Яна служыла абрадавым сімвалам, надзялялася магічнай сілай. І толькі з цягам часу ператвары... 29

Братскую свечу весом 8 килограмм привезли в Ганцевичи

Хотите узнать больше? 17 февраля в рамках фестиваля «Братская свеча» группа паломников из Столина, во главе с помощником благочинного по социальной работе Михаилом17 31

Как в Ганцевичах погуляли на Масленицу. Фоторепортаж

Хотите узнать больше? Масленичные гулянья прошли 17 февраля на стадионе в Ганцевичах. На празднике проходила выставка и продажа продукции местных предприятий, проводились 44