Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Зоркі, маскі, песні: як у Ганцавічах прайшлі Каляды

У мінулую суботу 13 студзеня ў Ганцавіцкім раённым доме рамёстваў адбылася калядная сустрэча “Шчодры вечар”. Калядны фэст у такім фармаце праходзіў у другі раз і трэба адзначыць, што гэта мерапрыемства з асаблівай святочнай атмасферай, якое злучае гісторыю і сучаснасць. Гэта вяртанне традыцый аднаго з самых светлых традыцыйных беларускіх святаў. Творчая імпрэза дала выдатную магчымасць упэўніцца, што на Берасцейшчыне кожны раён, а часам і кожная вёска, маюць свае фальклорныя асаблівасці, якія характэрныя толькі для гэтай мясцовасці. I Ганцаўшчына ў гэтым плане не з’яўляецца выключэннем. Арганізатары фэсту вырашылі паказаць шматграннасць і асаблівасць беларускіх калядных свят. На творчую сустрэчу былі запрошаны не толькі фальклорныя калектывы Ганцаўшчыны, але і з суседняга Лунінецкага раёна. На працягу некалькіх гадзін дзіцячыя фальклорныя калектывы з вёсак Люсіна, Раздзялавічы, Хатынічы (Ганцавіцкі раён), Дзятлавічы (Лунінецкі раён) у жывой нязмушанай атмасферы пазнаёмілі з традыцыямі святкавання Каляд у сваёй мясцовасці. Прычым прадстаўленні гэтыя вылучаліся захаваннем усіх этнаграфічных дэталяў – юныя ўдзельнікі гуртоў з гэтых вёсак не першы год вывучаюць абрады, спевы, танцы і іншыя складнікі традыцыйнай культуры, папулярызуюць аўтэнтычную спадчыну свайго краю. А гэта значыць, што сувязь стагоддзяў не перарываецца, таму што маладое пакаленне захавае і з годнасцю перадасць сваім нашчадкам сакральную мудрасць продкаў.

Першапачаткова здавалася, што людзей будзе не так шмат, як хацелася б, аднак ужо праз пару хвілін пасля пачатку майстар-класа па вырабе калядных сімвалаў – зоркі і маскі, стала зразумела: народ сабраўся цэлымі сем’ямі. На працягу гадзіны ўсе жадаючыя добра папрацавалі ў творчай майстэрні, пагулялі па выставачным залам і экспазіцыям Дома рамёстваў.

Затым усе ўдзельнікі мерапрыемства былі запрошаны на падворак, дзе была святочна аформлена сцэна. Непадалёку ад сцэны прапаноўвала сувеніры на любы густ выстава-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якую зладзіў народны клуб майстроў “Багач”.

Невялічкая, але ўтульная сцэна ў адзін момант ператварылася ў сялянскую хату, у якой, са з’яўленнем першай зоркі на небе чакалі гаспадары калядоўшчыкаў. Першымі ў каляду прыйшлі рабяты з вёскі Хатынічы, удзельнікі фальклорнага калектыву “Крынічка”, якія і паказалі свой мясцовы абрад. Зачараваў гледачоў сваёй самабытнасцю, арыгінальнасцю і аўтэнтычнасцю гурт “Дзятлавіцкі падлесак” з Лунінецкага раёна. Пранікнёна, амаль да дрыжыкаў па целе, гучала старадаўняя мясцовая песня з вуснаў дзяцей, затым і бабуль, якія спявалі так працягла і напеўна. 3 добрымі пажаданнямі паказалі калядную дзею ўдзельнікі дзіцячага фальклорнага калектыву з вёскі Люсіна. Бясспрэчна, іх выступленне прыйшлося даспадобы і дарослым, і малым гледачам. Іскрамётна выступілі ўдзельнікі дзіцячага фальклорнага калектыву “Раўчукі” з вёскі Раздзялавічы, з песнямі-прыпеўкамі і варожбамі. Прычым адметнасць гэтай вёскі ў тым, што калядоўшчыкі тут носяць з сабой не толькі зорку, але і зробленую з гарбуза галаву са свечкай – накшталт тых, што можна ўбачыць на Захадзе на Хэлоўін. Толькі тут гэтая традыцыя з’явілася задоўга да таго, як пра гэтае моднае свята даведаліся па ўсім свеце. Па словах Людмілы Рабцэвіч, раздзялавіцкія гаспадыні спецыяльна для калядавання яшчэ восенню адбіралі самы моцны гарбуз і спецыяльна яго захоўвалі да зімы. З цікавасцю і задавальненнем гледачы паваражылі разам з Людмілай Рабцэвіч.

У гэты дзень не было снегу, але лёгкі мароз і вецер не давалі гасцям мерапрыемства сумаваць. Ну, а хто паспеў змерзнуць, арганізатары прапанавівалі гарачаю гарбату з зёлак  і пагрэцца каля вогнішча.

Пасля выступлення калектываў былі падвядзены вынікі выставы-конкурсу “Цуд на Каляды” і ўзнагароджаны ўдзельнікі і пераможцы. Арганізаты прапанавалі перайсці ў памяшканне Дома рамёстваў, дзе былі падрыхтаваны яшчэ сюрпрызы ўдзельнікам і гасцям сустрэчы. Гэта выступленне ўзорнага ансамля народных духавых інструментаў “Дударыкі”. У захапленні перапоўненая зала глядзела калядную пастаноўку “Цар Ірад” традыцыйнага лялечнага тэатра “Батлейка”, якую паказвалі майстар Дома рамёстваў Вольга Івановіч і кірайнік народнага клуба майстроў “Багач” Галіна Савеня. Для многіх гэта стала першым знаёмствам з “Батлейкай”. Было так цікава, што прыйшлося паўтарыць прадстаўленне для тых каму было дрэнна відаць. Напрыканцы сусрэчы дзіцячы фальклорны калектыў “Крынічка” з вёскі Хатынічы прэзентаваў праграмму самых маленькіх удзельнікаў суполкі. Разам з кіраўніком гурта Таццянай  Буйкевіч дзеткі праспявалі старажытныя песні і станцавалі “Нарэчаньку”.

Галоўнай мэтай сустрэчы стала імкненне паказаць адметнасць нашай каляднай абрадавасці і жаданне паглядзець, якая яна ў суседніх раёнах. Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў ставіць перад сабой мэту адраджэння не толькі мясцовых рамёстваў, але і тутэйшых традыцый, без якіх яны не могуць паўнавартасна існаваць. Для нашых жа продкаў спалучэнне працы з творчасцю было цалкам натуральным і арганічным.

Маргарыта САЛАНЕВІЧ,

дырэктар ДзУК ”Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў”.



[img]http://www.gants.by/dаta:image/svg+xml;base64,PHN2ZyB3aWR0aD0iMzIiIGhlaWdodD0iMzIiIHZpZXdCb3g9IjAgMCAzMiAzMiIgeG1sbnM9Imh0dHA6Ly93d3cudzMub3JnLzIwMDAvc3ZnIj48cGF0aCBkPSJNMTEuNDMzIDE1Ljk5MkwyMi42OSA1LjcxMmMuMzkzLS4zOS4zOTMtMS4wMyAwLTEuNDItLjM5My0uMzktMS4wMy0uMzktMS40MjMgMGwtMTEuOTggMTAuOTRjLS4yMS4yMS0uMy40OS0uMjg1Ljc2LS4wMTUuMjguMDc1LjU2LjI4NC43N2wxMS45OCAxMC45NGMuMzkzLjM5IDEuMDMuMzkgMS40MjQgMCAuMzkzLS40LjM5My0xLjAzIDAtMS40MmwtMTEuMjU3LTEwLjI5IiBmaWxsPSIjZmZmZmZmIiBvcGFjaXR5PSIwLjgiIGZpbGwtcnVsZT0iZXZlbm9kZCIvPjwvc3ZnPg==[/img]

[img]http://www.gants.by/dаta:image/svg+xml;base64,PHN2ZyB3aWR0aD0iMzIiIGhlaWdodD0iMzIiIHZpZXdCb3g9IjAgMCAzMiAzMiIgeG1sbnM9Imh0dHA6Ly93d3cudzMub3JnLzIwMDAvc3ZnIj48cGF0aCBkPSJNMTAuNzIyIDQuMjkzYy0uMzk0LS4zOS0xLjAzMi0uMzktMS40MjcgMC0uMzkzLjM5LS4zOTMgMS4wMyAwIDEuNDJsMTEuMjgzIDEwLjI4LTExLjI4MyAxMC4yOWMtLjM5My4zOS0uMzkzIDEuMDIgMCAxLjQyLjM5NS4zOSAxLjAzMy4zOSAxLjQyNyAwbDEyLjAwNy0xMC45NGMuMjEtLjIxLjMtLjQ5LjI4NC0uNzcuMDE0LS4yNy0uMDc2LS41NS0uMjg2LS43NkwxMC43MiA0LjI5M3oiIGZpbGw9IiNmZmZmZmYiIG9wYWNpdHk9IjAuOCIgZmlsbC1ydWxlPSJldmVub2RkIi8+PC9zdmc+[/img]

[img]http://www.gants.by/dаta:image/svg+xml;base64,PHN2ZyB4bWxucz0iaHR0cDovL3d3dy53My5vcmcvMjAwMC9zdmciIHZlcnNpb249IjEuMCIgd2lkdGg9IjgwMCIgaGVpZ2h0PSI2MDAiID48L3N2Zz4=[/img]

Фота Маргарыты САЛАНЕВІЧ.
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Ганцевичей

Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому

Хотите узнать больше? Вниманию получателей пенсий (пособий): РУП "Белпочта" организует выплаты почтальоном на дому Уважаемые получатели пенсий (пособий)! С целью создания

Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом

Хотите узнать больше? Социальная служба готова оказать помощь одиноким пожилым гражданам и инвалидам по доставке продуктов питания и лекарств на дом Социальная служба

В Ганцевичском РОВД наградили лучших сотрудников (фото)

Хотите узнать больше? Сегодня, 27 марта, в Ганцевичском РОВД в рамках празднования 80-летия со дня образования отдела внутренних дел Ганцевичского райисполкома прошло

В урочище Горки появится «спортивная» аллея

Хотите узнать больше? В рамках акции «Неделя леса-2020» спортивная общественность Ганцевщины в урочище Горки высадила около 1000 саженцев сосны.Подробности — в ближайшем

Полный вперед! В ОАО «Возрождение» сеют овес и однолетние культуры

Хотите узнать больше? На Ганцевщине активно набирает обороты посевная кампания-2020. Несмотря на то, что минувшие выходные выдались довольно прохладными и работы на полях

Жилой дом горел ночью в Чудине

Хотите узнать больше? Сегодня ночью, 4 января, в 01-09 в центр оперативного управления Ганцевичского РОЧС поступило сообщение о пожаре жилого дома по адресу:

Что необходимо для эффективной борьбы с пьянством и его пагубными последствиями?

Хотите узнать больше? Что необходимо для эффективной борьбы с пьянством и его пагубными последствиями? К сожалению, сегодня пьяный образ жизни крепко укоренился в сознании

Каким образом оформить выезд за границу на постоянное проживание?

Хотите узнать больше? Каким образом оформить выезд за границу на постоянное проживание? Выезд граждан Республики Беларусь за границу, (в том числе и на постоянное