Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Такі “непрыкметны” інсульт

Падчас пікніка дзяўчына спатыкнулася і ўпала. Ёй прапанавалі выклікаць “хуткую дапамогу”, але яна запэўніла ўсіх, што ўсё ў парадку і што яна зачапілася аб камень. Выглядала дзяўчына крыху бледнай, таму ёй дапамаглі ўстаць і прынеслі талерку з ежай. Другую палову дня яна правяла весела і нязмушана. Пазней муж той дзяўчыны патэлефанаваў усім і паведаміў, што яго жонку тэрмінова павезлі ў рэанімацыю. У той жа вечар яна памерла. Як аказалася, на пікніку з ёй здарыўся інсульт (вострае парушэнне мазгавога кровазвароту). Калі б яе сябры ведалі, як выглядаюць прыкметы інсульту, яна б змагла выжыць. Медыкі кажуць, што калі пацыенту на працягу трох гадзін аказаць дапамогу, то наступствы прыступу могуць быць ліквідаваны. Складанасць у тым, каб распазнаць інсульт і прыступіць да лячэння ў першыя гадзіны.

Такі “непрыкметны” інсульт

ДАВЕДАЧНА

Медыкі б’юць трывогу: беларусаў, якія перанеслі інсульт, усё больш. І ўсё больш людзей становяц­ца пасля гэтага дыягназу інвалідамі. Да прыкладу, пры ішэмічным інсульце лятальнасць дасягае да 15 працэнтаў. А пры кровазліцці ў мозг — больш за 50 працэнтаў.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы зда­роўя, у Беларусі захворванне на інсульт у 2-2,5 раза вышэй, чым у еўрапейскіх краінах. Інсульт займае трэцяе месца сярод прычын смерці і першае — ся­род прычын інваліднасці. У вострай стадыі хваробы гінуць 25-30 працэнтаў пацыентаў, да канца перша­га года жыцця — больш за палову. Сярод тых, хто выжыў, да 80 працэнтаў пацыентаў у той ці іншай ступені маюць патрэбу ў дапамозе з-за паралічаў, парушэння каардынацыі, гаворкі. Толькі 20 працэн­таў вяртаюцца да ранейшай працы.

Як своечасова раз­гледзець прыкметы ін­сульту і не дапусціць трагедыі? Пра гэта і ін­шае расказала загадчык неўралагічнага аддзялен­ня УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ” Наталля КАСЮК.

— Кровазліццё пачына­ецца звычайна ноччу, у выніку чаго чалавеку рэзка пачынае балець галава — так званы, “кінжальны” боль. Адбываецца гэта на фоне высокага ціску.

Пры інсульце клеткі га­лаўнога мозгу, пазбаўле­ныя нармальнага крова­забеспячэння, пачынаюць адміраць, — патлумачыла ўрач. — Гэта можа вы­клікаць рэзкі галаўны боль, моцнае галавакружэнне, слабасць, здранцвенне мышцаў з аднаго боку цела. Могуць узнікнуць прабле­мы з гаворкай, парушыцца каардынацыя руху, пагор­шыцца зрок. Для інсульту характэрна зблытанасць або страта свядомасці (часцей кароткачасовая), дэзарыентацыя ў прас­торы (блытаніна ў датах, няздольнасць вызначыць сваё месцазнаходжан­не), галюцынацыі. Часта чалавек, у якога здарыў­ся інсульт, нагадвае п’я­нага.

Многія, напэўна, чулі гісторыю, выкладзеную ў сацыяльных сетках, калі ўвагу дзяўчыны, якая ехала ў метро, прыцяг­нуў малады чалавек — ён няцвёрда стаяў на на­гах. Пры гэтым алкаго­лем ад яго не пахла. Калі дзяўчына спытала ў яго, ці ўсё ў парадку, мужчы­на адказаў на пытанне, пераблытаўшы склады ў словах. Тады яна па­прасіла яго ўсміхнуцца, пасля чаго зразумела, што ў маладога чалавека інсульт…

Важнае правіла “УЗП”

Па словах Наталлі Уладзіміраўны, існуюць асноўныя элементарныя прыкметы таго, што ў ча­лавека здарыўся інсульт. Ведаючы іх, кожны з нас пры неабходнасці зможа аказаць дапамогу хвора­му.

— Калі чалавек беспадстаўна спатыкнуў­ся некалькі разоў або на некалькі секунд страціў прытомнасць, папрасіце скарыстацца “правілам УЗП”, — параіла Наталля Уладзіміраўна. — У — ус­міхнуцца. Папрасіце ча­лавека ўсміхнуцца. Пры інсульце адбываецца па­раліч мышцаў з аднаго боку цела, у выніку чаго ўсмешка атрымліваецца крывой — адзін вугал рота застанецца апушчаным.

З — загаварыць. Па­спрабуйце загаварыць з пацярпелым, папрасіўшы яго вымавіць любую не­складаную фразу (на­прыклад, “Сёння добрае надвор’е”). Пры інсульце гаворка звычайна пару­шаецца, становіцца ня­складнай або маруднай.

П — падняць рукі. Прапануйце пацярпела­му падняць абедзве рукі ўверх адначасова. Пры інсульце адна рука бу­дзе падаць або сыходзіць убок.

Калі ў чалавека пры­сутнічае хоць адна з пе­ралічаных прыкмет — тэр­мінова выклікайце “хуткую дапамогу”.

Першая дапамога пры інсульце

Да прыезду ўрача да­памажыце пацярпеламу прыняць гарызанталь­нае становішча. Галава і плечы павінны быць трохі прыўзняты (прыкладна на 30 градусаў), але шыю пры гэтым згінаць не трэба. Паклапаціцеся аб свабодным прытоку паветра — адчыніце фортку, акно або дзверы. Здыміце вопратку, якая перашкаджае свабодна­му дыханню, развяжыце гальштук, шалік ці хустку.

Галоўнае — паспець

— Смяротнасць пры інсульце абумоўлена тым, што людзі, якія знаходзілі­ся побач, своечасова не надалі значэння падазро­ным сімптомам, разгубілі­ся, не выклікалі дапамо­гу, — расказала Наталля Касюк. — Аднойчы да нас у бальніцу прывялі муж­чыну. Ён не мог правільна назваць прадметы, ска­заць, колькі гадзін. Бліз­кія не разумелі, што з ім адбываецца. Усе гэтыя прыкметы сведчылі аб на­яўнасці інсульту, што і па­цвердзілася падчас кан­сультацыі.

Яшчэ адзін паказальны выпадак. Малады муж­чына месяц лячыўся ад невыразнасці зроку і два­ення ў вачах. Яго накіра­валі на кансультацыю да неўролага. Хвораму зра­білі МРТ, якая паказала інсульт.

Хвароба “маладзее”

Ад таго, наколькі хут­ка зарыентуюцца блізкія хворага, залежыць яго жыццё і магчымасць да­лейшага аднаўлення. Ін­сульт штогод калечыць амаль паўмільёна людзей. Кожныя 1,5 хвіліны ў све­це рэгіструюцца выпадкі інсульту.

— Часцей за ўсё ін­сульт рэгіструецца ў пажылых людзей. Да 60 гадоў больш схільныя да гэтага захворвання муж­чыны, а пасля 60 гадоў — жанчыны. Смяротнасць ад хваробы вышэйшая сярод прадстаўнікоў моцнага полу. Але медыкаў насця­рожвае тое, што ў апошні час інсульт значна “па­маладзеў”, — адзначыла Наталля Касюк. — Вя­домы выпадкі гэтага за­хворвання ў людзей ва ўзросце 25-30 гадоў. Гэтаму спрыяе мноства фактараў — ад спадчын­насці да шкодных звычак. Варта памятаць: людзі з гіпертанічнай хваробай, атлусценнем, дыябетам, тыя, хто курыць, злоўжы­вае алкаголем, — у групе рызыкі. А таму галоўны прынцып і задача меды­каў сёння – “пастарыць” інсульт.

СОТНІ ТЫСЯЧ ЛЮДЗЕЙ СТАНО­ВЯЦЦА ШТОГОД АХВЯРАМІ ІН­СУЛЬТУ. ВЫДАТ­КУЙЦЕ 5 ХВІЛІН ЧАСУ І ПРАЙДЗІ­ЦЕ ТЭСТ НА РЫ­ЗЫКУ.

Адкажыце на пытанні і адзначце прыкметы, якія вам блізкія. Вынікі тэста на інсульт залежаць ад сумы набраных балаў.

Узрост, старэйшы за 45 гадоў, — 20 балаў.

Вы мужчына — 10 ба­лаў.

Вы курыце — 20 балаў.

У вас лішняя вага — 20 балаў.

Маларухомы лад жыц­ця — 20 балаў.

Вы ўжываеце алкаголь часцей чым 1 раз на ты-дзень — 10 балаў.

У рацыёне — лішак харчавання — 10 балаў.

Ненармаваны працоў­ны дзень з частым закан­чэннем працы пазней за 6 гадзін вечара — 20 балаў.

Часта здараюцца стрэ­савыя сітуацыі на працы ці дома — 10 балаў.

Інсульт ці інфаркт мія­карда быў у бацькоў — 30 балаў.

Артэрыяльная гіпер­танія ў бацькоў — 20 балаў.

Частае павышэнне ціску больш за 150 мм рт.сл. — 40 балаў.

Пры павышэнні ці­ску бывае млоснасць ці ваніты — 40 балаў.

Болі ў вобласці сэрца пры фізічных або эмацы­янальных нагрузках — 20 балаў.

Часта або эпізадычна адзначаюцца перабоі ў рабоце сэрца — 30 ба­лаў.

У вас парушаны сон — 10 балаў.

Перыядычныя галава­кружэнні або парушэнні каардынацыі рухаў — 30 балаў.

Галаўны боль — 20 ба­лаў.

Кароткачасовыя па­рушэнні свядомасці — 40 балаў.

Здараюцца парушэнні зроку — 30 балаў.

Перыядычна ўзнікае кароткачасовая слабасць ці “здранцвенне” канечна­сцей — 30 балаў.

Пагаршэнне памяці — 10 балаў.

Раздражняльнасць і зніжэнне працаздоль­насці — 10 балаў.

Вынікі: калі ў вас 100 — 150 балаў — на гэтым эта­пе інсульт вам не страш­ны, але ўсё ж падумайце аб змене ладу жыцця, памяняйце сваё харча­ванне.

Калі вы набралі 150 — 300 балаў — высокая верагоднасць інсуль­ту, варта па магчы­масці прайсці абсле­даванне і кароткі курс лячэння.

Калі тэст на інсульт паказвае 300 — 500 ба­лаў — вы на мяжы — у групе высокай рызыкі. Не адкладвайце наведванне ўрача. Вам неабходна па­глыбленае абследаванне і распрацоўка індывіду­альных мер папярэджан­ня вострых захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Информация
Чтобы оставить комментарий - авторизуйтесь на сайте или зарегистрируйтесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Покупать продукты в неустановленных местах — опасно!

Хотите узнать больше? Государственное учреждение «Ганцевичский районный центр гигиены и эпидемиологии» предупреждает об опасности приобретения продуктов питания в местах 32

Как научить ребенка ПДД?

Хотите узнать больше? Уважаемые родители! Мы живем в такое время, когда на дорогах огромное количество транспортных средств. Автомобили паркуются на газонах, на тротуарах, 28

Стартовала республиканская акция «Дом без насилия»

Хотите узнать больше? С целью привлечения внимания широких слоев населения к проблемам насилия в семье, разъяснения гражданам необходимости содействия государственным 18

21 апреля состоится «прямая телефонная линия» с Лукьянчиком Максимом Ивановичем, .заместителем начальника Ганцевичского РОВД по ИРиКО

Хотите узнать больше? 21 апреля состоится «прямая телефонная линия» с Лукьянчиком Максимом Ивановичем, .заместителем начальника Ганцевичского РОВД по ИРиКО 21 апреля 2019 26

20 апреля проведет «прямую телефонную линию» председатель районного Совета депутатов Шапель Юрий Григорьевич

Хотите узнать больше? 20 апреля проведет «прямую телефонную линию» председатель районного Совета депутатов Шапель Юрий Григорьевич 20 апреля 2019 года с 9.00 до 12.00 28

С 15 апреля устанавливается запрет на лов судака в связи с его нерестом

Хотите узнать больше? С 15 апреля устанавливается запрет на лов судака в связи с его нерестом С целью сохранения популяции судака и создания благоприятных условий для его 19

ГАИ проводит акцию по профилактике ДТП с участием мототранспорта

Хотите узнать больше? С 12 по 21 апреля Госавтоинспекция проводит республиканскую профилактическую акцию по профилактике ДТП с участием мототранспорта «Открой сезон без 25

День профилактики болезней сердца пройдет в Ганцевичской центральной районной аптеке № 83

Хотите узнать больше? В рамках Дня профилактики болезней сердца 19 апреля 2019 года с 8.30 до 10.30 в Ганцевичской центральной районной аптеке № В рамках Дня профилактики 22