Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Надзейнасць. Бяспека. Прафесіяналізм

Менавіта гэтыя тры складальнікі, якія сталі дэвізам службы аховы, і з’яўляюцца гарантам эфектыўнай дзейнасці калектыву Ганцавіцкага аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Сёння ён адзначае юбілей — 65-годдзе з дня стварэння сістэмы пазаведамаснай аховы.

Надзейнасць. Бяспека. Прафесіяналізм

Краіна расце, будуецца, багацее… Аднак не ўсе грамадзяне дбаюць аб яе развіцці. Ёсць яшчэ і такія, хто думае толькі пра ўласную кішэню, прычым, імкнецца папаўняць яе не сумленнай працай, а крадзяжамі. Вось для таго, каб гэтым людзям даць укарот, зберагчы дзяржаўную і асабістую маёмасць грамадзян, і была створана ў 1952 годзе сістэма пазаведамаснай аховы. Ганцавіцкае аддзяленне, арганізаванае ў 1967 годзе, да 1982 года абслугоўвала два раёны — Ганцавіцкі і Ляхавіцкі, потым у кожным раёне пачала дзейнічаць свая служба аховы.

Першапачаткова ахова аб’ектаў ажыццяўлялася толькі вартаўнікамі: тры брыгады знаходзіліся ў Ганцавічах і дзве — у Ляхавічах, штатная колькасць іх складала каля двухсот чалавек. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне пакідала жадаць лепшага: адзіным транспартным сродкам быў… веласіпед, потым набылі матацыкл і толькі ў 1977 годзе з’явіўся першы аўтамабіль “Масквіч-408”. У аддзялення не было нават свайго будынка — туліліся спачатку ў гасцініцы, потым здымалі два пакойчыкі ў жылым доме, затым Ганцавіцкі РАУС выдзеліў некалькі кабінетаў. І толькі ў 2002 годзе аддзяленне аховы справіла наваселле ва ўласным будынку, дзе знаходзіцца і цяпер — па вул. Ламаносава, 14-б. Тут утульныя кабінеты, неабходная мэбля, сучасная аргтэхніка — створаны ўсе ўмовы для нармальнай работы.

Надзейнасць. Бяспека. Прафесіяналізм

— У такіх умовах і працаваць прыемна, — гаворыць старшы інспектар групы міліцэйскай, ваенізаванай і вартавой аховы Аляксей Пічыц. — На 100 працэнтаў забяспечаны сучаснымі аўтамабілямі, сродкамі сувязі, іншай тэхнікай. Адпаведны і вынік. Па нарматывах патрульны нарад павінен прыбыць на месца здарэння праз 7 хвілін пасля паступлення сігналу аб пранікненні на ахоўваемы аб’ект. Нашы нарады амаль удвая перакрываюць гэты нарматыў і прыязджаюць ужо праз 3-4 хвіліны пасля паступлення сігналу. Дарэчы, у апошнія гады мы асноўную ўвагу ўдзяляем прафілактычнай рабоце: праводзім сустрэчы і гутаркі ў працоўных калектывах, дзіцячых садках, школах, актыўна выступаем у сродках масавай інфармацыі. Расказваем людзям аб тым, што ў сучасных умовах красці чужую маёмасць — сабе даражэй, усё роўна злодзея зловім, далёка не ўцячэ. У гэтым нам дапамагаюць сучасныя сістэмы відэаназірання, сігналізацыі, іншыя тэхнічныя сродкі, якія дапамагаюць нам аператыўна затрымаць злачынцу. Такая прафілактычная работа дае свой эфект — за апошнія пяць гадоў не зафіксавана ніводнага пранікнення на ахоўваемыя аб’екты.

Не ўсе, праўда, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, уладальнікі ўласнага жылля разумеюць простую ісціну: лепш сёння заплаціць за ахову аб’екта, чым потым страціць сваю маёмасць.

— Мы разумеем, што ўстаноўка сучасных тэхнічных сродкаў — дарагая радасць, — распавядае старшы інспектар-інжынер Аляксандр Мышкавец. — Але яна таго вартая. Тым больш, што для фізічных асоб кошт абслугоўвання сігналізацыі складае ўсяго 7 рублёў у месяц — можна сказаць, сацыяльная паслуга. Затое вынікі ўражваюць. Вось такі прыклад. У вёсцы Ганцавічы гаспадар індывідуальнага дома паехаў на заробкі ў Расію, будынак здаў на сігналізацыю. Аднойчы ноччу ў яго паспрабаваў пранікнуць злодзей. Праз некалькі хвілін трывожная група была ўжо на месцы, злачынца аператыўна быў затрыманы. У апошні час пэўныя зрухі адбываюцца, людзі ўсё ахвотней устанаўліваюць сігналізацыю, трывожныя кнопкі, іншыя тэхнічныя сродкі аховы. І сёння пад нашай непасрэднай аховай знаходзяцца 202 кватэры і жылыя дамы і 104 аб’екты юрыдычных асоб. Кажуць, на памылках вучацца. Быў такі выпадак на маёй памяці. Індывідуальны прадпрымальнік ніяк не згаджаўся на ўстаноўку ахоўнай сігналізацыі. За што і паплаціўся. Яго абакралі, прычым на вялікую суму. Вось тады ён прыйшоў да нас і папрасіў узяць яго аб’ект пад ахову. А вось іншы, адваротны, прыклад. Другога індывідуальнага прадпрымальніка не навучыў нават крадзеж, сігналізацыю ён так і не паставіў на сваіх аб’ектах. Між тым, менавіта наша ахова дае стапрацэнтную гарантыю захавання маёмасці, бо мы забяспечваем прафесіяналізм і якасць работы.

Першым начальнікам аддзялення стаў маёр Іван Хілько. Гэта быў вопытны, кваліфікаваны міліцыянер. Раней ён працаваў інспектарам крымінальнага вышуку ў Пінску, оперупаўнаважаным у Ляхавіцкім і Ганцавіцкім РАУС, начальнікам пашпартнага стала ў Ганцавічах. І на новым месцы Іван Апанасавіч здолеў згуртаваць калектыў, нацэліць яго на плённую працу. Цяпер аддзяленне ўзначальвае маёр Віктар Курылік, які да гэтага на працягу дзевяці гадоў працаваў старшым інспектарам групы міліцэйскай, ваенізаванай і вартавой аховы ў гэтым жа аддзяленні. За невялікі час, што Віктар Аляксандравіч кіруе (ён прыйшоў у 2015 годзе), у калектыве запанавала атмасфера ўзаемаразумення, адказнасці за даручаную справу і, разам з тым, сяброўства, добразычлівасці.

— Сёння нашым аддзяленнем забяспечваецца ахова на дагаворнай аснове больш чым 300 аб’ектаў розных форм уласнасці, — распавядае Віктар Курылік. — Кожныя суткі на дзяжурства заступаюць дзве групы затрымання (адна — днём, другая — ноччу), выстаўляюцца два пасты міліцыі і сем пастоў, на якіх нясуць службу работнікі вартавой аховы. Асноўным буйным аб’ектам, вядомым не толькі ў рэспубліцы, але і за яе межамі, з’яўляецца “Лабараторыя інтрадукцыі і тэхналогіі ягадных раслін” у г. Ганцавічы. Пад надзейнай аховай пульта цэнтралізаванага назірання знаходзяцца аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны Ганцаўшчыны, у прыватнасці, краязнаўчы музей. Цяпер шырокае развіццё атрымала ахова аб’ектаў і памяшканняў, дзе знаходзіцца асабістая маёмасць грамадзян, з выкарыстаннем радыё і GSM-каналаў сувязі.

Аднак адзін толькі тэхнічны прагрэс нічога не вырашае, калі ім не кіруюць высокакваліфікаваныя, згуртаваныя ў адзіны калектыў людзі. У нас сёння такі калектыў ёсць. Працуюць у ім у асноўным маладыя людзі са стажам работы да пяці гадоў. Адным з важнейшых аспектаў у іх выхаванні з’яўляецца беражлівае захаванне і прымнажэнне традыцый і каштоўнага вопыту папярэднікаў. Велізарную дапамогу нам у гэтым аказвае ветэранская арганізацыя, якая жыве праблемамі калектыву і ўносіць свой пасільны ўклад у патрыятычнае і маральнае выхаванне супрацоўнікаў.

Таксама ў мэтах выхавання законапаслухмяных грамадзян, павышэння іміджу службы аховы супрацоўнікі аддзялення актыўна ўдзельнічаюць у буйных гарадскіх мерапрыемствах, такіх, як Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці. Штогадовай стала і акцыя “Спакой. Надзейнасць. Бяспека”, накіраваная на прапаганду дзейнасці службы аховы. Аб’ектамі шматлікіх акцый — “У школу разам”, “Нашы дзеці”, “Падары дзецям кнігу” — неаднаразова станавіліся дзеці з сацыяльна небяспечных сем’яў, дзіцячых дамоў, сацыяльнага прытулку.

Карыстаючыся момантам, віншую ўсіх супрацоўнікаў і грамадзянскіх работнікаў аддзялення, нашых ветэранаў з юбілеем, жадаю ўсім моцнага здароўя, новых поспехаў на працы, асабістага шчасця ў жыцці.

Падсумоўваючы размову, трэба адзначыць, што сёння ў Ганцавіцкім аддзяленні Дэпартамента аховы працуюць адукаваныя, творчыя, адданыя высакароднай справе людзі. Яны радуюцца поспехам, але не збіраюцца спыняцца на дасягнутым. І можна быць упэўненымі: і ў далейшым тут будуць паспяхова выконваць пастаўленыя перад імі задачы. А значыць, жыццё ганцаўчан стане яшчэ больш спакойным і бяспечным.

Вячаслаў БУРДЫКА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Поздравление с Днем молодежи!

Хотите узнать больше? Поздравление с Днем молодежи! Дорогие друзья – представители молодого поколения Ганцевичского района! Поздравляем вас с Днем молодежи – праздником 27

22 июня в Беларуси отмечается скорбная дата - День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны

Хотите узнать больше? 22 июня в Беларуси отмечается скорбная дата - День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны Каждый год 22 июня вспоминают всех тех, кто 23

Приглашаем на областной праздник-конкурс авторской и бардовской песни «Наедине со всеми»

Хотите узнать больше? Приглашаем на областной праздник-конкурс авторской и бардовской песни «Наедине со всеми» 32

23 июня заместитель председателя райисполкома Григорян Артур Владимирович проведет «прямую телефонную линию»

Хотите узнать больше? 23 июня заместитель председателя райисполкома Григорян Артур Владимирович проведет «прямую телефонную линию» 23 июня 2018 года с 9.00 до 12.00 часов 32

О работе волонтерской группы «Забота»

Хотите узнать больше? О работе волонтерской группы «Забота» 14 июня 2018 года в отделении дневного пребывания для граждан пожилого возраста ГУ "Ганцевичский 32

«Узнать свой ВИЧ-статус это доступно и просто! Цени и береги жизнь!»

Хотите узнать больше? «Узнать свой ВИЧ-статус это доступно и просто! Цени и береги жизнь!» «Узнать свой ВИЧ-статус это доступно и просто! Цени и береги жизнь!» ... 42

16 июня проведет «прямую телефонную линию» заместитель председателя Ганцевичского райисполкома ПРОКУРАТ Виталий Ростиславович

Хотите узнать больше? 16 июня проведет «прямую телефонную линию» заместитель председателя Ганцевичского райисполкома ПРОКУРАТ Виталий Ростиславович 16 июня 2018 г с 9.00 66

Клещи атакуют!

Хотите узнать больше? Клещи атакуют! В этом году наблюдается ранняя активизация клещей в природе, увеличение количества пострадавших в районе. Уже за май текущего года 73