Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Да матулі спяшай прытуліцца…

Мацярынства — адказная і нялёгкая місія, якая ўскладаецца на жанчыну самой прыродай. Ад матулі, любячай і шчодрай, залежыць светлае і радаснае дзяцінства, шчасце ўсёй сям’і.

Сёлета 164 матулі з самых розных рэгіёнаў Беларусі ўзнагароджаны ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і болей дзяцей. Жыхаркі Ганцаўшчыны Ганна Макарэвіч, Галіна Маляўка, Таццяна Агейка сталі ўладальніцамі пачэснай узнагароды.

Пра адну з іх — у матэрыяле Вікторыі ПРЫКОТЫ.

Віктар і Таццяна Агейкі з Ганцавіч — бацькі пяцярых дзяцей.

Да матулі спяшай прытуліцца…

Да шматдзетнага мацярынства Таццяна Агейка прыйшла свядома. Аб тым, што ў яе будзе вялікая сям’я, жанчына ведала з дзяцінства. Яна сама выхоўвалася разам з братам і сястрой. Але, як успамінае Таццяна Аляксандраўна, у яе родным Люсіне на той час жылі сем’і намнога большыя. І яна марыла менавіта пра такую: каб абавязкова за вялікім сталом кожны дзень збіраліся як мінімум 7-8 чалавек. Мары здзяйсняюцца…

Цяпер яе старэйшая дачка Вікторыя вучыцца на прадаўца ў Лунінцы. Сыны Улад і Арцём — школьнікі, сярэдняя дачка Аліна яшчэ ходзіць у садок, а самай малодшай, Ульяне, хутка споўніцца паўтара гадка. Таццяна Аляксандраўна смяецца: яна, можна сказаць, мама нават дзесяцярых рабят, бо, акрамя ўсяго, пяць разоў станавілася хроснай!

Жанчына зараз знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску, а яе муж працуе на пілараме. Усё сваё жыццё, з 17 гадоў, Таццяна Аляксандраўна шчыравала санітаркай у цэнтральнай райбальніцы.

Але і быць шматдзетнай мамай — таксама цяжкая праца і штодзённыя клопаты.

— Прачынаюся я ў 6 гадзін раніцы. Трэба кожнага разбудзіць, сабраць кагосьці ў школу, а кагосьці — у садок, — апісвае свой звычайны дзень мая субяседніца. — Канечне, неабходна для ўсіх прыгатаваць сняданак. А там ужо і Уля прачынаецца — гэта наша малодшанькая. Калі рабяты разыходзяцца, займаюся з ёю. Ну, а потым гатую для дамашніх абед, затым вячэру, займаюся хатнімі справамі. Пасля мяне чакае выкананне разам з маімі школьнікамі ўрокаў.

І гэта толькі невялікая частка тых клопатаў, з якімі штодзень мае справу шматдзетная мама ў дэкрэтным водпуску (канечне, водпускам гэта наўрад ці можна назваць). Але Таццяна Аляксандраўна завярае, што старэйшыя дзеці — ужо зараз яе надзейная апора, без іх яна б не справілася.

— Вось Вікторыя, напрыклад, мая галоўная памочніца. Усё лета, калі з мужам хадзілі ў ягады або займалася хатнімі справамі, яна даглядала малодшых. А цяпер прыязджае на выхадныя і абавязкова дапамагае нам. Ды і астатнія ўжо імкнуцца далучыцца да справы, дзе гэта магчыма.

Дарэчы, у выхадныя Агейкам падабаецца разам гатаваць нешта смачнае і любімае ўсёй сям’ёй. Сталі традыцыйнымі салата “Аліўе” і спечаныя па ўласным рэцепце салодкасці. А Улад нават палюбіў смажыць бліны, цяпер часта радуе гэтай стравай дамашніх.

Дзіўна, але Таццяна Аляксандраўна знаходзіць час і на ўласныя захапленні. Жанчына прызналася, што яе “стыхія” — заняткі рукадзеллем: шыццём, вязаннем, вышыўкай. Такія навыкі яна пераняла ад сваёй матулі. Для мамы вялікага сямейства гэта неацэнныя ўменні, якія, акрамя задавальнення, прыносяць яшчэ і немалую карысць: уласнаручна пашытыя сукенка ці пасцельны камплект лішнімі ніколі не будуць.

Таццяна Аляксандраўна ўздыхае: няўмольны час ляціць вельмі хутка, за штодзённымі клопатамі і не заўважыла, як дзеці выраслі. Сёння кожны — асоба, са сваімі звычкамі і характарам. Віка любіць гатаваць, некалі нават збіралася набываць прафесію кухара, але перадумала. Улад няблага разбіраецца ў камп’ютары і свой вольны час праводзіць менавіта за ім. А вось Арцём, наадварот, шумны, актыўны, ходзіць на заняткі па вольнай барацьбе, катаецца на веласіпедзе. У Аліны ні адзін дзень не абыходзіцца без спеваў і танцаў. А што будзе па душы зусім яшчэ маленькай Ульяне? Пакажа час.

— Я рада, што дзеці падтрымліваюць адзін аднаго, у гэтым, мабыць, і ёсць радасць шматдзетнага мацярынства, гэта варта мноства бяссонных начэй, — з цеплынёй гаворыць Таццяна Аляксандраўна. — Рэўнасці адзін да аднаго ў іх няма, хіба толькі ў самых малодшых часам “праскоквае” нешта падобнае, думаю, па прычыне ўзросту. Але калі рабяты даведваліся, што ў іх павінны нарадзіцца брацік або сястрычка, з нецярпеннем чакалі з’яўлення новага члена сям’і. Напрыклад, імя Ульяне прыдумалі, як толькі стала вядома, што будзе дзяўчынка.

…Жанчына ўпэўнена: каб у доме панавалі мір і спакой, неабходна проста любіць кожнае дзіця. Яны гэта абавязкова адчуюць. І тады ўсё тое добрае, што ты ім аддасі, вернецца да цябе ў дзесяціразовым памеры.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Информация
Чтобы оставить комментарий - авторизуйтесь на сайте или зарегистрируйтесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Информация о жилом помещении коммерческого использования государственного жилищного фонда, предоставляемом гражданам на период военной службы

Хотите узнать больше? Информация о жилом помещении коммерческого использования государственного жилищного фонда, предоставляемом гражданам на период военной службы 23

Волонтеры посетили отделение дневного пребывания для граждан пожилого возраста

Хотите узнать больше? В рамках проведения Года малой родины в отделении дневного пребывания для граждан пожилого возраста состоялась встреча поколений. 17 июня 2019В 24

29 июня 2019 года с 9.00 до 12.00 часов проведет «прямую телефонную линию» заместитель председателя Прокурат Виталий Ростиславович.

Хотите узнать больше? 29 июня 2019 года с 9.00 до 12.00 часов проведет «прямую телефонную линию» заместитель председателя Прокурат Виталий Ростиславович. Внимание: «Прямая 22

Память останется навсегда (фоторепортаж)

Хотите узнать больше? Накануне Дня всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны, в пятницу, 21 июня, в Ганцевичах прошел митинг-реквием «Эту память мы 31

29 июня состоится «прямая телефонная линия» с председателем Брестского областного исполнительного комитета Лисом Анатолием Васильевичем

Хотите узнать больше? 29 июня состоится «прямая телефонная линия» с председателем Брестского областного исполнительного комитета Лисом Анатолием Васильевичем 29 июня 2019 32

В Ганцевичах прошла процессия Божьего Тела (фоторепортаж)

Хотите узнать больше? 20 июня в Ганцевичах прошла процессия Божьего Тела. Католический праздник Божьего Тела приходится на первый четверг после Святой Троицы. Он20 июня в 38

26 июня управляющий делами Брестского облисполкома Хвалько Георгий Николаевич будет проводить личный прием граждан и представителей юридических лиц

Хотите узнать больше? 26 июня управляющий делами Брестского облисполкома Хвалько Георгий Николаевич будет проводить личный прием граждан и представителей юридических лиц К 43

День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны в Ганцевичах

Хотите узнать больше? 22 июня — День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны. Митинг-реквием, посвященный этой памятной дате, пройдёт в Ганцевичах в 38