Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Падстава для гонару ёсць!

Перада мною ўнікальнае выданне — “Кніга водгукаў Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея”. Гартаючы яго, здзіўляе колькасць людзей, якія пабывалі ў музеі і пад уражаннем ад убачанага пакінулі хоць некалькі радкоў, але ж такіх дарагіх і важных.

Падстава для гонару ёсць!

Безумоўна, заслугоўвае ўвагі самы першы калектыўны запіс у кнізе, зроблены прадстаўнікамі Гомельскага аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі ў верасні 2011 года: “Мы, пісьменнікі Гомельшчыны, дзякуем Вам за захаванне літаратурнай спадчыны пісьменнікаў-землякоў. Шчыра ўдзячны за экскурсію. Жадаем плёну і звычайнага чалавечага шчасця. Уладзімір Гаўрыловіч, Ніна Шклярава, Алена Мацвіенка, Тамара Кручэнка, Аляксандр Дуброўскі”. Гэтыя людзі, як і многія іншыя, наведалі ўстанову ў рамках Дня беларускага пісьменства, які ў той год ладзіўся на Ганцаўшчыне. Дзе, як не тут, можна было пазнаёміцца з гістарычным мінулым і сучаснасцю прыгожага краю і пераканацца, што месцам правядзення грандыёзнага свята гэты горад быў абраны не выпадкова.

Гартаю кнігу з чырвонай вокладкай і разумею: водгукі тут самыя розныя. Адны зроблены жыхарамі горада і раёна, другія — заезджымі гасцямі, простымі людзьмі і афіцыйнымі асобамі. Сярод вялікай колькасці запісаў — каментарыі алімпійскай чэмпіёнкі, зямлячкі Аляксандры Герасімені, міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Вашчанкі, супрацоўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Івана Маісеева. Апошнім быў зроблены наступны допіс: “Молодцы, что создали и поддерживаете замечательный музей. Спасибо за удивительную экскурсию и преданное отношение к делу сотрудников музея, благодаря которым он будет пополняться, уверен!”.

Геаграфія водгукаў таксама здзіўляе: з Гомеля і Брэста, Ляхавіч і Баранавіч, Казані і Адэсы, Малдовы і Украіны прыязджалі на Ганцаўшчыну госці і не абыходзілі бокам гістарычную скарбніцу раёна.

Ёсць запісы, у якіх усяго некалькі радкоў, але ж такіх шчымлівых і добрых: “Спасибо сотрудникам музея за возможность прикоснуться к истории родного края. С удовольствием и восхищением рассматривали представленные экспонаты. Любим свою малую родину. Елена Василевич, Надежда Токарева, г. Одесса”.

Сярод вялікай колькасці допісаў заўважаю знаёмы почырк рэдактара. Летам 2014 года на Ганцаўшчыне праходзіў семінар галоўных рэдактараў раённых газет Брэстчыны, і ў яго праграму ўваходзіла наведванне музея. Анатоль Крэйдзіч, тагачасны галоўны рэдактар Іванаўскай раёнкі, быў удзельнікам семінара і пакінуў пасля знаёмства з экспазіцыямі музея на ўспамін наступныя радкі: “Дзякуй вам вялікі за вашую працу, за вялікую любоў да малой радзімы, адданасць роднай Ганцавіцкай зямлі — часткі мілай нашай Беларусі. Вельмі прыгожай і годнай часткі”. Цікава, ці думаў ён тады, што ўсяго праз тры гады свавольнік-лёс закіне яго на Ганцаўшчыну?

Зыходзячы з запісаў, зробленых на замежнай мове, становіцца зразумела: у музеі госці з іншых краін — не рэдкасць. У асобных выпадках яны пакідаюць радкі са сваімі ўражаннямі ад знаёмства з экспазіцыямі музея не толькі на роднай мове, але і рускай, беларускай, дакладней, гэта ўжо за іх робяць перакладчыкі. “Мне доставило огромное удовольствие посещение вашего музея, начиная с каменных орудий труда предков до кованых работ талантливого ганцевичского мастера. Очень хотел бы заполучить почтовый ящик на куриных ножках! Спасибо за то, что помогли узнать историю вашего прекрасного города. Грег Костер, Чикаго”.

Асобныя каментарыі адрасуюцца музею і тым людзям, чые творчыя выставы ладзіліся ў ягоных сценах. “Паважаная Кацярына Пятроўна! — напісала Таццяна Маляўка з вёскі Агарэвічы.— Дзякуй за асалоду для душы, якую я атрымала, пабываўшы на выставе Вашых работ. Сколькі ў іх дабрыні і цяпла! Няхай Вас ніколі не пакідае натхненне і жаданне ствараць такую прыгажосць. І як добра, што Ваша справа мае прадаўжэнне ў работах дачушкі і ўнучкі”.

Кніга водгукаў” — гэта своеасаблівы летапіс установы, гартаць старонкі якога надзвычай цікава. За кожным допісам бачыцца чалавек, яго адносіны да ўбачанага і пачутага, да калектыву, які імкнецца захаваць і перадаць нашчадкам у спадчыну ўсё самае лепшае з гісторыі і сучаснасці роднай Бацькаўшчыны… А яшчэ з водгукаў людзей становіцца зразумела, што дваццаць гадоў работы музея не прайшлі дарэмна і што падстава для гонару сапраўды ёсць!

Галіна МІКАЛАЕВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Святочны вечар, прысвечаны Дню работнікаў культуры

Хотите узнать больше? Святочны вечар, прысвечаны Дню работнікаў культуры У чарговы раз работнікі культуры раёна адзначылі сваё прафесійнае свята. У зале дзіцячай школы 11

Работники культуры Ганцевщины отметили свой профессиональный праздник (фоторепортаж)

Хотите узнать больше? В Ганцевичской детской школе искусств прошло торжественное мероприятие, посвященное Дню работника культуры. Один из самых долгожданных праздников у 91

«Дзякуй, мама!»

Хотите узнать больше? У 2017 годзе ў Беларусі нарадзілася 102556 дзяцей, 1099 з якіх – двайняты і 16 – трайняты. У горадзе немаўлятУ 2017 годзе ў Беларусі нарадзілася 57

У гарадскім Доме культуры ўшаноўвалі матуль Ганцаўшчыны (фотарэпартаж)

Хотите узнать больше? Напярэдадні Дня маці, 12 кастрычніка, у гарадскім Доме культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства. Ва ўрачыстай абстаноўцы матулі Ганцаўшчыны былі 33

Состояние криминогенной обстановки на территории Ганцевичского района в январе-сентябре 2018 года

Хотите узнать больше? Состояние криминогенной обстановки на территории Ганцевичского района в январе-сентябре 2018 года В целях решения возложенных на отдел внутренних дел 25

Уважаемые работники и ветераны учреждений культуры района!

Хотите узнать больше? Уважаемые работники и ветераны учреждений культуры района! Поздравляем вас с профессиональным праздником – Днем работников культуры! Этот день 22

Уважаемые женщины-матери района!

Хотите узнать больше? Уважаемые женщины-матери района! Примите самые искренние поздравления с замечательным праздником – Днем матери! Светлый образ матери всегда был и 22

О криминогенной обстановке в Ганцевичском районе

Хотите узнать больше? Состояние криминогенной обстановки на территории Ганцевичского района в январе-сентябре 2018 года. В целях решения возложенных на отдел внутренних 43