Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Сацыяльнае таксі” заўсёды дапаможа

Вось ужо шосты год у ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” дзейнічае такая транспартная паслуга, як сацыяльнае таксі. За зусім невялікі кошт — 2400 рублёў за кіламетр — вас адвязуць у любую кропку не толькі нашага раёна, але і рэспублікі. Таксі груза-пасажырскае, а гэта значыць, што на ім можна перавезці і разнастайныя грузы.

Магчымасць скарыстацца гэтай паслугай маюць грамадзяне сацыяльна ўразлівых катэгорый: пажылыя людзі, пенсіянеры, інваліды, шматдзетныя, няпоўныя ці малазабяспечаныя сем’і і г.д. І яны з задавальненнем заказваюць таксі: па словах загадчыцы аддзялення неадкладнага сацыяльнага абслугоўвання Ірыны Кандратовіч, за мінулы перыяд гэтага года сацыяльнае таксі выканала больш за 230 заказаў.

— Да нас звяртаюцца фактычна штодзённа, звычайна два-тры разы на дзень, — расказала Ірына Мікалаеўна. — Кошт прымальны, аўтамабіль наш заўсёды чысты. Мы працуем па выкліках, а таксама дапамагаем на розных кірмашах. А пра вадзіцеля наогул можна доўга гаварыць. Нягледзячы на тое, што Уладзімір Яўсеня працуе ў нас нядаўна, крышку менш за год, ён змог стаць не толькі душой калектыву, але і незаменным памочнікам для нашых кліентаў. Ён спагадлівы і ўважлівы чалавек, робіць усё, аб чым яго просяць людзі: дапамагае пры пагрузцы, нават выносіць кліентаў, якія не могуць хадзіць, на руках. Яго хваляць, яму ўдзячныя.

Дарэчы, Уладзімір Канстанцінавіч зайшоў у кабінет якраз падчас нашай гутаркі. І сапраўды, нават на першы погляд здаўся незвычайным чалавекам: шчырая ўсмешка, добры настрой. З задавальненнем вадзіцель адказваў на пытанні.

— Я вельмі люблю працаваць з людзьмі. Мне падабаецца гутарыць з імі, дапамагаць. Пра тое, “ці пераношу я бабулек”, у мяне пытаюцца вельмі часта. А я што? А я пераношу! (смяецца). Калі чалавек сам не можа справіцца з чым-небудзь, яму трэба дапамагчы. Кожны з нас можа апынуцца ў такіх абставінах. Я, дарэчы, заўсёды жыў і буду жыць, прытрымліваючыся наступнага правіла: “Добрасумленна выконвай свае абавязкі, не бойся цяжкасцей і жыві спакойна”. А таму мяне не напалохаеш ніякай работай.

Пасля гутаркі з гэтымі прыемнымі людзьмі, задумалася: а сапраўды, яны прыносяць велізарную карысць людзям, якія не маюць магчымасці зрабіць нешта без дапамогі! І таму хацелася б звярнуць увагу на тое, што ў выпадку, калі вы не можаце з чымсьці справіцца самі, яны заўсёды гатовы дапамагчы. Заказаць сацыяльнае таксі можна па тэлефоне 6-40-44 ці непасрэдна ў ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” па адрасе: вуліца Матросава, 64б, кабінет нумар 3.

Аляксандра ГУРМАН.

НА ЗДЫМКАХ: загадчыца аддзялення неадкладнага сацыяльнага абслугоўвання Ірына Кандратовіч і вадзіцель сацыяльнага таксі Уладзімір Яўсеня. 

Фота аўтара

і з архіва ДУ “ТЦСАН”.

“Сацыяльнае таксі” заўсёды дапаможа

“Сацыяльнае таксі” заўсёды дапаможа

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Глабальныя і лакальныя пытанні аднолькава важныя

Хотите узнать больше? Дэпутат беларускага парламента па Баранавіцкай сельскай акрузе №7, якая ўключае ў сябе і частку Ганцавіцкага раёна, старшыня Пастаяннай камісіі 3

Цены на закупки РайПО

Хотите узнать больше? Ганцевичское райпо закупает у населения: — клюкву (по цене 2,5 рубля за килограмм); — картофель (17 копеек за килограмм); —Ганцевичское райпо 2

С 18 по 19 октября в Ганцевичах будут проходить командно-штабные учения

Хотите узнать больше? С 18 по 19 октября 2017 года на территории Республики Беларусь будет проводиться командно-штабное учение с органами управления и силамиС 18 по 19 20

“Лепшы знаўца Ганцавіцкага краязнаўчага музея”

Хотите узнать больше? Адказы прымаюцца да 18 кастрычніка 2017 года па адрасе: г. Ганцавічы, вуліца Заслонава, 1; або на электронны адрас: gants-museum@tut.by. 21

На Ганцаўшчыне выяўлены парушэнні міграцыйнага заканадаўства

Хотите узнать больше? У Ганцавічах і Ганцавіцкім раёне напрыканцы верасня быў праведзены асноўны этап спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Нелегал”. Яго мэта — 29

Каманда КПД — пераможца “Вертыкалі-2017”

Хотите узнать больше? У мінулую суботу ў Ганцавічах прайшла раённая спартакіяда “Вертыкаль”. Прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна спаборнічалі ў 20

Коллектив детсада объединяет забота о детях

Хотите узнать больше? “Всё, что мы делаем, делаем для детей, потому что для нас это самое дорогое, святое и ценное. Я понимаю, что“Всё, что мы делаем, делаем для детей, 27

«Супербацька — 2017»

Хотите узнать больше? У ДУА «Яслі — сад №4 г. Ганцавічы» у рамках агульнага бацькоўскага сходу і напярэдадні Дня маці прайшла вялікая конкурснаяУ ДУА «Яслі — сад №4 г. 20