Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Без нечаканасцей пачаўся футбольны турнір памяці Васіля Праскурава

У мінулыя выхадныя на Ганцаўшчыне стартаваў футбольны турнір на прызы газеты “Савецкае Палессе”, прысвечаны

Без нечаканасцей пачаўся футбольны турнір памяці Васіля Праскурава

памяці Васіля Фёдаравіча Праскурава. Чвэрцьфінальныя матчы не прынеслі нечаканых вынікаў, хоць і атрымаліся ў цэлым цікавымі і напружанымі.

У першым чвэрцьфінале, які прайшоў у суботу, сустракаліся каманды “Хатынічы” і “АверсЛес” (Малькавічы). Гульня выдалася эмацыянальнай і бескампраміснай. У многім на гэта паўплывалі судзейскія рашэнні, якія ў некаторых выпадках выклікалі пэўныя пытанні. У рэшце рэшт, больш пашанцавала футбалістам з Хатыніч. Менавіта яны і атрымалі перамогу з лікам 5:3.

23 жніўня адбыліся астатнія чвэрцьфінальныя матчы. У Люсіне гаспадары поля прымалі ганцавіцкі “Сатурн”. У ходзе гульні здавалася, што гаспадары поля без праблем перамогуць каманду з райцэнтра: люсінскія футбалісты вялі ў ліку 5:0. Аднак ігракі “Сатурна” прадэманстравалі сапраўдны характар, забілі тры галы ў адказ, мелі некалькі выдатных шанцаў для таго, каб забіць яшчэ, аднак імі не скарысталіся. Гаспадары ж поля напрыканцы сустрэчы забілі шосты гол. У выніку перамога каманды “Люсіна” з лікам 6:3.

У райцэнтры паміж сабой сустракаліся ганцавіцкі “Атлант” і рабяты з “ДЮСШ СВК “Агарэвічы”. У цэлым паядынак праходзіў з перавагай футбалістаў “Атланта”. Яны мелі шэраг галявых момантаў для ўзяцця варот, аднак доўгі час не маглі “прабіць” галкіпера каманды “ДЮСШ СВК “Агарэвічы” Аляксея Кандратовіча. У сваю чаргу, у другім тайме бліскучы шанц для таго, каб адкрыць лік, мелі і юнакі са спартыўнай школы, аднак мяч пасля ўдару Максіма Дамашэвіча трапіў у перакладзіну.

У рэшце рэшт, футбалістам “Атланта” ўсё ж такі ўдалося зламіць супраціўленне больш юных сапернікаў і двойчы адправіць мяч у сетку варот каманды “ДЮСШ СВК “Агарэвічы”. Канчатковы лік — 2:0, на карысць “Атланта”.

У Будчы, якая ў гэты дзень адзначала сваё 500-годдзе, чудзінскі “Партызан” прымаў малькавіцкі “Бальшавік”. Сустрэча праходзіла з перавагай намінальных гаспадароў і завяршылася ўпэўненай перамогай футбалістаў “Партызана” з лікам 4:1.

Падчас матча ў Будчы ўзнік адзін эпізод, на які хацелася б звярнуць увагу. У адным з момантаў гульні траўму атрымаў футбаліст “Бальшавіка”, які адразу ж выказаў абурэнне тым, што на матчы адсутнічае медработнік. Аднак заўвагу прадстаўніка малькавіцкай каманды можна лічыць беспадстаўнай, таму што медыцынская дапамога траўміраванаму іграку была аказана своечасова.

Такім чынам, сталі вядомы паўфінальныя пары футбольнага турніру на прызы газеты “Савецкае Палессе”, прысвечанага памяці В. Ф. Праскурава. “Хатынічы” прымуць ганцавіцкі “Атлант”, а каманда “Люсіна” на сваім полі згуляе супраць “Партызана”. Гульні пройдуць 29 або 30 жніўня. Дакладны дзень і час правядзення паўфінальных сустрэч будуць залежыць ад матча ФК “Ганцавічы” ў чэмпіянаце Брэсцкай вобласці.

Уладзімір САКАЛОЎ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Поздравление от руководства района с Днем спасателя

Хотите узнать больше? Поздравление от руководства района с Днем спасателя Уважаемые сотрудники и ветераны районного отдела по чрезвычайным ситуациям! Примите сердечные 16

График проведения единых информационных дней в 2018 г.

Хотите узнать больше? График проведения единых информационных дней в 2018 г. 14

На страже семейного равновесия

Хотите узнать больше?   Фото автора В период развития школы XXI века в центре внимания, как и прежде, стоит ребёнок. Но без совместной Фото автора В период развития 24

Профилизация — общемировая тенденция

Хотите узнать больше? В белорусские школы возвратилось профильное образование. Теперь знания на повышенном уровне по отдельным предметам можно получить не только в 26

Развиваем эмоционально-волевую сферу дошколят

Хотите узнать больше? Будик Алеся Анатольевна, педагог-психолог яслей-сада № 2 г. Ганцевичи, молодой, но достаточно энергичный и творческий сотрудник. Занятия с 15

Ні холадна, ні горача, або Чаму я не хачу быць на выбарах пабочным назіральнікам

Хотите узнать больше? 18 лютага 2018 года ў Беларусі пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. Як звычайна, перад важнай палітычнай падзеяй18 лютага 16

СВЕТЛАЙ ПАМЯЦІ ІРЫНЫ РУДКОЎСКАЙ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА

Хотите узнать больше? І памяць, і радасць былая, і сённяшні боль 10 студзеня на 71-м годзе жыцця не стала нашай выдатнай зямлячкі Ірыны І памяць, і радасць былая, і 15

Памочнік Прэзідэнта Васіль Герасімаў правёў прыём грамадзян у Ганцавічах

Хотите узнать больше? З пытаннямі да прадстаўніка Кіраўніка дзяржавы звярнуліся 7 чалавек. Падрабязнасці чытайце ў друкаванай версіі «СП» за суботу.З пытаннямі да 16