Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ёсць рэкордны ўраджай!

Земляробы Ганцаўшчыны паспяхова закончылі масавую ўборку зернявых і зернебабовых культур. Атрыманы рэкордны ўраджай за ўсю гісторыю нашага раёна. Валавы намалот у бункернай вазе склаў звыш 39 тысяч тон — амаль на 4 тысячы тон больш мінулагодняга. У сярэднім з гектара атрымана 36 цэнтнераў зерня.

Хлебная ніва аддзячыла за старанне, клопат і гаспадарскі падыход да нашага галоўнага багацця — зямлі. Увесь комплекс работ быў праведзены на высокім агратэхнічным узроўні. Нашы аграрыі даказалі, што вырошчваць багаты ўраджай можна нават у складаных кліматычных ўмовах.

У мінулы панядзелак камбайнеры СВК “Бярозавец” абмалочвалі авёс на апошніх гектарах. Гэтая яравая культура парадавала важкім коласам. Сярэдняя ўраджайнасць з гектара склала 37,4 цэнтнера. Амаль столькі ж атрымалі азімага жыта і пшаніцы.

— У гаспадарцы ўсебакова і адказна падышлі да правядзення жніва, — гаворыць намеснік старшыні райсельгасхарчу Міхаіл Канановіч. — Інжынерная служба прадугледзела ўсё да дробязей. Сем экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў, якія былі задзейнічаны на жніве, у тэрмін і з высокай якасцю ўбралі ўраджай з 1000-гектарнай плошчы.

У галоўнага агранома СВК “Бярозавец” Марыны Хваль сёлетняе жніво —  першае ў жыцці. І, трэба адзначыць, малады спецыяліст вытрымала гэты важны і адказны экзамен на выдатна. Яна закончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, два гады працавала аграномам-насенняводам у ААТ “Белавежскі” Камянецкага раёна.

Зрэшты, жніво з’явілася адказным экзаменам для ўсіх земляробаў. Гэта адзначае вопытны камбайнер СВК “Бярозавец” Уладзімір Татарыновіч. 35 гадоў аддаў ён хлебнай ніве, другі сезон убіраў ураджай разам з сынам Мікалаем. Добра папрацавалі таксама іншыя экіпажы гаспадаркі. Сярод іх Васіль Жалезны і Аляксей Петух, Сяргей Новік і Ілья Наумік, Іван Велька і Іван Карпеня.

Работа на палях не спыняецца. У гэтыя дні механізатары раёна вядуць падрыхтоўку глебы пад сяўбу азімых збожжавых культур і рапсу.

Міхась АРЭШКА.

Ёсць рэкордны ўраджай!

начальнік участка “Малькавічы” СВК “Бярозавец” Сяргей Дзічка гутарыць з сямейным экіпажам Уладзімірам Татарыновічам і яго сынам Мікалаем.

Фота Міхася АРЭШКІ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Ганцевичей

Республиканская пожарно-профилактическая акция Министерства по чрезвычайным ситуациям «За безопасность вместе»

Хотите узнать больше? Республиканская пожарно-профилактическая акция Министерства по чрезвычайным ситуациям «За безопасность вместе» Республиканская 17

Лепшыя юныя шашысты

Хотите узнать больше? У мінулую суботу прайшло першынство ДУА “Ганцавіцкі РЦДЮТ” па рускіх шашках сярод навучэнцаў 2003-2004 гадоў нараджэння і маладзей. Спаборніцтва, уУ 14

Дазволена паляванне на зайца

Хотите узнать больше? У адпаведнасці з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання ў арандаваных паляўнічых угоддзях установы “Ганцавіцкая раённая арганізацыйная 12

Внимание: «прямая телефонная линия»!

Хотите узнать больше? Внимание: «прямая телефонная линия»! 21 октября 2017 года с 9.00 до 12.00 часов заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Григорян 15

Глабальныя і лакальныя пытанні аднолькава важныя

Хотите узнать больше? Дэпутат беларускага парламента па Баранавіцкай сельскай акрузе №7, якая ўключае ў сябе і частку Ганцавіцкага раёна, старшыня Пастаяннай камісіі 16

Цены на закупки РайПО

Хотите узнать больше? Ганцевичское райпо закупает у населения: — клюкву (по цене 2,5 рубля за килограмм); — картофель (17 копеек за килограмм); —Ганцевичское райпо 15

С 18 по 19 октября в Ганцевичах будут проходить командно-штабные учения

Хотите узнать больше? С 18 по 19 октября 2017 года на территории Республики Беларусь будет проводиться командно-штабное учение с органами управления и силамиС 18 по 19 24

“Лепшы знаўца Ганцавіцкага краязнаўчага музея”

Хотите узнать больше? Адказы прымаюцца да 18 кастрычніка 2017 года па адрасе: г. Ганцавічы, вуліца Заслонава, 1; або на электронны адрас: gants-museum@tut.by. 24